Архив меток: эўхарысткі

Рэкалекцыі для дзяўчат пройдуць у Браславе

Сёстры эўхарысткі запрашаюць дзяўчат на рэкалекцыі «Увага! Жыццё пад напружаннем». Дзе? У Браславе Калі? 15-17 красавіка 2018 Узрост — ад 14 да 30 год Для ўдзелу ў рэкалекцыях з сабой неабходна мець Біблію, спальнік і зменны абутак. Запіс па тэл.: +37529 558-46-25 с. Таццяна +37529 288-36-87 с. Лена

Читать далее »

Сёстры эўхарысткі запрашаюць у пешую пілігрымку ў Марыямпаль

У 10-ю гадавіну Эўхарыстычнага цуду ў Сакулцы (Польшча) адбудзецца восьмая пешая пілігрымка ў Марыямпаль (Літва) да гробу бласлаўлёнага біскупа Юрыя Матулевіча, заснавальніка Кангрэгацыі сясцёр Служабніц Езуса ў Эўхарыстыі. Пілігрымка пройдзе па тэрыторыі Польшчы і Літвы. Манахіні з Беларусі запрашаюць прыняць удзел у паломніцтве і падтрымаць малітоўна гэтую справу. Кантактная інфармацыя: +37529 558-46-25 с. Таццяна Гмыза SJE +37529 288-36-87 с. Лена ...

Читать далее »

«Рэанімацыя»: рэкалекцыі для студэнтак правялі сёстры эўхарысткі ў Полацку

Дні рэкалекцый – гэта сапраўды час, калі Пан выводзіць нас з нашых спраў, праблем, нашай штодзённасці і мітусні ў месца аддаленае і спакойнае, каб аднавіць нам сілы, распаліць агонь нашай веры, каб паказаць Сябе і Сваю вялікую любоў да нас. Назвай рэкалекцый, якія ў Полацку праводзілі сёстры эўхарысткі, стала слова “Рэанімацыя”. Насамрэч у жыцці кожнага чалавека здараюцца моманты, калі ён ...

Читать далее »

Памерла сястра эўхарыстка Галіна Мурашка

З сумам паведамляем, што ў кляштары сясцёр эўхарыстак у Браславе памерла сястра Галіна Мурашка. Пахавальная Імша адбудзецца ў браслаўскім касцёле ў панядзелак, 21 жніўня, у 12.00. Не так даўно сястра Галіна Мурашка святкавала 25 гадоў манаскага жыцця. Тады яна зноў аднавіла свае абяцанні і прысвяціла жыццё Богу. Для іншых сясцёр і шматлікіх вернікаў сястра Галіна з’яўлялася прыкладам пакоры, малітвы і ...

Читать далее »

“Спатканне ля студні”: рэкалекцыі для дзяўчат прайшлі ў Браславе

З 27 па 29 сакавіка ў кляштары сясцёр Эўхарыстак у Браславе праходзілі рэкалекцыі для дзяўчат, на якіх прысутнічалі ўдзельніцы з Браслава, Полацка, Астраўца, Слабодкі, Мінска. Асноўная ўвага была накіравана на ўрывак з Евангелля паводле Яна аб сустрэчы Езуса з самаранкай. Мэта  правядзення – паглыбіць адносіны з Жывым Богам, а таксама зазірнуць ва ўласнае сэрца, знайсці адказы на хвалюючыя пытанні. Асаблівым ...

Читать далее »

Свята ва ўспамін благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча прайшло ў Браславе

27 студзеня ва ўспамін благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча ў браслаўскім кляштары сясцёр эўхарыстак  адбылася адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту. На малітву прыйшлі не толькі дарослыя, але і моладзь. Адарацыю сваім спевам упрыгожылі мясцовыя юнакі. Падчас малітвы ўсе прысутныя разам слухалі разважанні з Духоўнага Дзённіка бласлаўлёнага біскупа: “Давайце вучыцца жыць у Божай прысутнасці, давайце быць напагатове да выканання Божых планаў, і малітва затопіць нашыя душы. ...

Читать далее »

Дні засяроджанасці для дзяўчат прайшлі ў Браславе

З 6 па 8 сакавіка ў кляштары сясцёр эўхарыстак у Браславе прайшлі дні засяроджанасці для дзяўчат. Прыехалі яны з Жодзіна, Барысава, Мінска, Мёраў, Слабодкі, удзельнічалі таксама і браслаўчанкі. Тэма была «Нашы пытанні да Бога і Божыя пытанні да нас». Асаблівым момантам, які вельмі цанілі дзяўчаты, была Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту, дзе можна было з Госпадам размаўляць на турбуючыя пытанні і проста ...

Читать далее »