Архив меток: экуменізм

Кардынал Курт Кох пра важнасць экуменізму святых і культур

Экуменізм святых з’яўляецца важным, таму што ўключае ўсіх вернікаў, — падкрэсліў кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству. У інтэрв’ю Vatican News іерарх зазначыў, што экуменічныя адносіны звычайна развіваюцца на высокім узроўні рэлігійных лідараў і вузкага кола тэолагаў. Але, калі сканцэнтраваць увагу на постацях святых, да яго змогуць далучыцца ўсе вернікі. Менавіта па гэтай прычыне штогадовая сустрэча прадстаўнікоў ...

Читать далее »

Папа Францішак на агульнай аўдыенцыі пра экуменічную гасціннасць

Падчас агульнай аўдыенцыі 22 студзеня Святы Айцец нагадаў пра ролю гасціннасці да мігрантаў у экуменічным дыялогу. Гэтай тэме прысвечаны сёлетні Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян. Пантыфік заўважыў, што малітоўныя тэксты да ініцыятывы падрыхтавала міжканфесійная група з астравоў Мальта і Гоза. У іх аснове знаходзіцца ўрывак з кнігі Дзеяў Апосталаў, дзе гаворыцца пра гасціннасць мальтыйцаў да апостала Паўла і яго спадарожнікаў, ...

Читать далее »

Патрыярх Кірыл: сустрэча з Францішкам адбылася ў правільны час

Гаванская сустрэча Кірыла і Францішка адбылася “ў правільны час і ў правільным месцы”, — так лічыць сам Пытрыярх Маскоўскі. Ён падкрэсліў гэта, сустракаючыся ў Маскве з новым Прэзідэнтам Кубы. “Куба прапанавала ідэальныя ўмовы для гістарычнай сустрэчы, якой ніколі не было раней. У цалкам нейтральнай абстаноўцы, у аэрапорце Гаваны, мы правялі дзве гадзіны ў адкрытай братэрскай размове. І, вядома, абмеркавалі вельмі ...

Читать далее »

Папа запрашае кіраўнікоў Цэркваў да малітвы за Блізкі Усход

Францішак наведае італьянскі горад Бары, каб прыняць удзел у малітоўнай сустрэчы ў інтэнцыі міру на Блізкім Усходзе, дзе ў выніку драматычнай сітуацыі працягваюць пакутаваць шматлікія хрысціяне. Адмысловы Дзень малітвы і разважання пройдзе 7 ліпеня і будзе насіць экуменічны характар.  Да ўдзелу ў падзеі Папа запросіць кіраўнікоў Цэркваў і хрысціянскіх супольнасцяў блізкаўсходняга рэгіёна. Вернікаў ва ўсім свеце ён заклікае падтрымаць падрыхтоўку ...

Читать далее »

20 студзеня ў Мінску пройдзе экуменічная малітва за адзінства хрысціянаў

50 гадоў таму па ініцыятыве Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству ў Каталіцкім Касцёле ўпершыню быў праведзены Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў. Сёння гэта ўжо традыцыйнае «свята» экуменізму. Кожны год, з 18 да 25 студзеня, хрысціяне розных канфесій ва ўсім свеце збіраюцца разам на экуменічных набажэнствах, малітвах, канферэнцыях, канцэртах і іншых мерапрыемствах. 20 студзеня экуменічная малітва з удзелам прадстаўнікоў розных хрысціянскіх ...

Читать далее »

Экуменічнае асвячэнне страў у Беластоку. Фотафакт

У Вялікую суботу, 15 красавіка, іерархі Каталіцкага Касцёла і Праваслаўнай Царквы арцыбіскуп Эдвард Азароўскі і арцыбіскуп беластоцка-гданьскі Якуб асвяцілі ў Беластоку стравы на велікодны стол. Такое супольнае асвячэнне страў упершыню адбылося ў 2001 годзе і мае месца заўсёды, калі католікі і праваслаўныя святкуюць Вялікдзень разам.

Читать далее »

Францішак прыняў экуменічную дэлегацыю з Германіі

Успамін юбілею Рэфармацыі “дае магчымасць здзейсніць чарговыя крокі наперад, гледзячы ў мінулае без злапамятнасці, але паводле Хрыста і ў еднасці з Ім, каб зноў прапанаваць людзям нашага часу радыкальную навіну Езуса, бязмежную міласэрнасць Бога: менавіта тое, што рэфарматары ў свой час жадалі стымуляваць”, лічыць папа Францішак.  Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане 6 лютага дэлегацыю Евангелічнай Царквы Германіі. Яна ...

Читать далее »

Экуменічнае набажэнства прайшло ў Віцебску

Другі раз у гісторыі існавання Віцебскай дыяцэзіі адбылося экуменічнае набажэнства ў інтэнцыі адзінства хрысціянаў. Падзея адбылася 24 студзеня ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску ў межах Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў. Набажэнства ўзначаліў канцлер Віцебскай дыяцэзіі кс. Віктар Місевіч, а разам з ім за адзінства хрысціянаў маліліся пробашч катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага кс. Андрэй Аніскевіч і вікарый гэтай парафіі ...

Читать далее »

Айцец Андрэй Крот: “Варта арганізоўваць рэгулярныя сустрэчы паміж прадстаўнікамі Цэркваў”

 “Мяркую, не трэба абмяжоўваць нашае імкненне да адзінства адным тыднем, а арганізоўваць рэгулярныя сустрэчы паміж прадстаўнікамі Цэркваў», — выказаў думку а. Андрэй Крот, душпастыр грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай у Гродне з нагоды Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян. «Мне здаецца, што Тыдні малітваў аб еднасці хрысціян, на жаль, мала дапамагаюць імкненню да адзінства. Пра іх амаль не гаворыцца ў цэрквах ...

Читать далее »

Папскі хор выступіць разам з англіканскім

Папская музычная Сікстынская капэла і хор Вэстмінстэрскага абацтва разам праспяваюць у рамках Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян. Музычныя калектывы ўпрыгожаць сваім спевам дзве важныя падзеі, якія пройдуць у Рыме, паведаміла 20 студзеня Зала Друку Апостальскай Сталіцы.  24 студзеня адбудзецца іх сумесны канцэрт у рымскай базіліцы св. Яна на Латэране. Прыхільнікі духоўнай музыкі атрымаюць цудоўную магчымасць пачуць два хоры, “паяднаныя глыбокім ...

Читать далее »