Архив меток: экалогія

Папа: прыйшоў час, каб распачаць прароцкія экалагічныя справы

Настаў час, каб паразважаць над нашым ладам жыцця і над тым, наколькі неабдуманым і згубным бывае наш штодзённы выбар адносна выкарыстання зямных рэсурсаў, — упэўнены Францішак. 1 верасня 2019 г., у 5-ы Сусветны дзень малітвы аб ахове стварэння, Святы Айцец скіраваў сваё адмысловае пасланне. На пачатку ён працытаваў Кнігу Быцця: “І ўбачыў Бог усё, што Ён стварыў; і было яно ...

Читать далее »

Пантыфік: за злоўжыванні экалогіяй расплачваюцца бедныя

Самы высокі кошт разбурэнняў, звязаных са злоўжываннямі навакольным асяроддзем, плацяць бедныя, заўважыў Святы Айцец у пасланні да арганізатараў і ўдзельнікаў ІІ Форума супольнасцей “Laudato si’”. Сустрэча на тэму “Планета Амазонія” прайшла 6 ліпеня ў італьянскім горадзе Аматрычэ, тры гады таму практычна дашчэнту разбураным землятрусам. Папа назваў “знакам надзеі” той факт, што падзея адбылася менавіта ў гэтым месцы. “Гэта не толькі ...

Читать далее »

Пантыфіку прапануюць “экалагічна” дапоўніць кананічнае права

Норму, якая б зацвярджала “сур’ёзную адказнасць” хрысціяніна за ахову навакольнага асяроддзя, прапануе дадаць у Кодэкс кананічнага права кардынал Франчэска Кокапальмерыа. “Новы канон гучаў бы прыблізна так: кожны хрысціянін, памятаючы, што сусвет – гэта агульны дом, мае сур’ёзны абавязак не толькі не разбураць, але звычайнымі паводзінамі і дзякуючы адмысловым ініцыятывам паляпшаць стан навакольнага асяроддзя, у якім кожная асоба паклікана жыць”, – ...

Читать далее »

У Папскіх універсітэтах будзе выкладацца экалогія

З пачатку новага навучальнага году ва ўсіх Папскіх універсітэтах ў Рыме з’явіцца курс па інтэгральнай экалогіі. Яго ўвядзенне стала адказам на заклік Францішка да “выхавання да заключэння запавету паміж чалавецтвам і навакольным асяроддзем”, які змешчаны ў энцыкліцы “Laudato si’”.  Ініцыятыва была прадстаўлена Святому Айцу 22 чэрвеня 2017 года яе каардынатарам, прафесарам Прэмам Ксальксо, з Папскага грыгарыянскага ўніверсітэта, і кардыналам Тэлесфорам ...

Читать далее »

Папа: наваколле – выраз прадбачлівай любові Бога да чалавека

Павага, адказнасць і ўзаемныя стасункі – тры ключавыя складнікі, неабходныя для супрацоўніцтва ў задавальненні асноўных патрэб сучаснага грамадства, гаворыцца ў адмысловым пасланні папы Францішка да ўдзельнікаў Міжнароднага экалагічнага кангрэса “Laudato si’ і буйныя гарады”, які праходзіць 13-15 ліпеня 2017 г. у бразільскім Рыа-дэ-Жанэйра. “Мы атрымалі навакольнае асяроддзе як каштоўны дар і павінны імкнуцца да таго, каб наступныя пакаленні маглі працягваць ...

Читать далее »

Святы Айцец падтрымаў “экалагічную” кампанію бразільскага Касцёла

Папа Францішак падтрымаў “Кампанію братэрства”, якая праходзіць у Бразіліі па ініцыятыве мясцовай Канферэнцыі Біскупаў. Ініцыятыва рэалізуецца з 1963 г. падчас Вялікага посту. 54-я па ліку кампанія прысвечана абароне бразільскіх экасістэм і жыцця. Папа заклікаў да ўдзелу кожнага чалавека ў адказе на гэтыя выклікі. Створца даў Бразіліі прыроду “незвычайнай прыгажосці”, заўважыў Пантыфік і з жалем дадаў, што ў краіне ёсць прыкметы ...

Читать далее »

Фасад базылікі св. Пятра стане вялікім экранам

Фасад і купал базылікі св. Пятра на адзін вечар ператворацца ў вялікі экран, з якога данясецца заклік да клопату аб навакольным асяроддзі. Гэта стане магчыма дзякуючы светлавой інсталяцыі, падрыхтаванай шэрагам гуманітарных арганізацый у якасці падарунку папу Францішку з нагоды Года Міласэрнасці, які 8 снежня 2015 г. пачаўся ў Касцёле. Падчас мерапрыемства пад назвай “Fiat lux: асвятліць наш супольны дом” на ...

Читать далее »

Беларусь: як з экалагічнымі праектамі ў Касцёле?

1 верасня ў касцёлах Беларусі – разам з усімі католікамі свету – маліліся аб ахове Божага стварэння. Нагадаем, Святы Айцец Францішак устанавіў Сусветны дзень малітвы аб ахове стварэння, які будзе святкавацца штогод у першы восеньскі дзень.  Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё задалася пытаннем: што Касцёл у Беларусі робіць для аховы стварэння, як беражэ прыроду і клапоціцца аб экалогіі? На жаль, прыкладаў ...

Читать далее »