Архив меток: Дзятлава

Дзеці з Дзятлаўскай парафіі трапілі на першую старонку The Wall Street Journal

Амерыканскае выданне The Wall Street Journal праілюстравала свой артыкул пра тое, як у свеце святкуюць Нараджэнне Хрыстова, фатаздымкам з касцёла ў Дзятлаве Гродзенскай вобласці, паведамляе svaboda.org. На фота, якое зрабіў для агенцтва Reuters беларускі фатограф Васіль Фядосенка, дзеці робяць тэатралізацыю напярэдадні Імшы ў касцёле.

Читать далее »

У Дзятлаве адбудзецца Дзень Адзінства Салезіянскай сям’і

Арганізатары шчыра запрашаюць усіх вернікаў салезіянскіх парафій і тых, хто сімпатызуе харызме святога Яна Боско, на Дзень Адзінства Салезіянскай сям’і.  Свята адбудзецца 17 чэрвеня ў Дзятлаве пад дэвізам “Сям’я — крыніца веры і любові”. Дзень Адзінства Салезіянскай сям’і ў 2017 годзе носіць адметны характар таму, што салезіяне адначасова адзначаюць юбілей 75-ддзя мучаніцкай смерці бласлаўлёных з салезіянскага араторыя ў Познані. З ...

Читать далее »

У дзятлаўскім араторыі адбылося другое пасяджэнне “Жывой бібліятэкі”

19 сакавіка ў араторыі імя бласлаўлёных мучанікаў з Познані пры парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве адбылося другое пасяджэнне “Жывой бібліятэкі”. “Жывая бібліятэка” – гэта сацыяльная гульня. Яе мэта заключаецца ў тым, каб навучыць размаўляць і разумець адзін аднаго. Асаблівасцю з’яўляецца тое, што кнігі ў “Жывой бібліятэцы” – гэта жывыя людзі, а чытанне – гэта размова. “Жывыя кнігі” – ...

Читать далее »

У дзятлаўскім араторыі зладзілі Party-хол

25 лютага ў араторыі імя благаслаўлёных мучанікаў з Познані, заснаванага пры парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі г. Дзятлава прайшоў Party-хол “Танцы, музыка і гульні”, прысвечаны Дню Абаронцы Айчыны і Міжнароднаму жаночаму дню. Напэўна ў Беларусі няма ніводнай сям’і, якая б не адзначала 23 лютага і 8 сакавіка. Не стала выключэннем і дзятлаўская аратарыйная сям’я. Распачалася пазнавальна-забаўляльная праграма з сумеснай малітвы, ...

Читать далее »

У Дзятлаве прайшло свята благаслаўлёнай Александрыны Марыі да Коста

15 кастрычніка ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў горадзе Дзятлава адбылася ўрачыстасць, прысвечаная Асацыяцыі салезіянаў-супрацоўнікаў.  Нябесным заступнікам урачыстасці стала благаслаўлёная Александрына Марыя да Коста, якая пачас зямнога жыцця таксама прыналежала да Аб’яднання салезіянаў супрацоўнікаў. Адметнасцю стала тое, што ў гэты дзень у святыні прысутнічалі рэліквіі благаслаўлёнай Александрыны Марыі да Коста, якія кожны вернік меў магчымасць ушанаваць. На свята прыехалі ...

Читать далее »

У дзятлаўскім араторыі адбыліся зімовыя канікулы

Падчас зімовых канікул у араторыі імя. блл. мучанікаў з Познані былі арганізаваны канікулы для дзяцей. Галоўнай тэмай канікул была Марыя — наша маці і ўзор жыцця. Кожны дзень на працягу тыдня дзеці раніцай сустракаліся на св. Імшы, пасля крочылі ў араторый, дзе іх чакала спецыяльная праграма. Апрача сумесных гульняў, дзеткам былі прадстаўлены штодзённыя сцэнкі з жыцця Маці Божай, пасля якіх ...

Читать далее »

Свята Беззаганнай адбылося ў Дзятлаве

Да Марыі пад тытулам Беззаганная св. Ян Боска вельмі часта звяртаўся, даючы яе моладзі як прыклад чыстасці сэрца і ўзор цнатлівага жыцця. У салезіянскіх араторыях да ўрачыстасці 8-га снежня заўсёды асаблівым чынам рыхтаваліся і чакалі яе, бо ў гэты дзень, са слоў ксяндза Боска, Марыя чыніць сапраўдныя цуды. Парафіяльная супольнасць г. Дзятлава ў свята Беззаганнага Зачацця Марыі сабралася ў родным ...

Читать далее »

У дзятлаўскім араторыі адбылося свята св. Мікалая

6 снежня дзеткі дзятлаўскай парафіі ўшанавалі св. Мікалая. Святы біскуп Мікалай вельмі папулярны і вядомы ўсім. У Дзятлаве яго ўшаноўваюць асаблівым чынам – абраз святога знаходзіцца ў адным з бочных алтароў, паведамляе sdb.by. На жаль, гады атэізацыі і камуністычнага рэжыму сцерлі з нашай памяці постаць гэтага святога, які так моцна любіць дзяцей і штогод адорвае іх сваімі падарункамі. Камуністы замянілі ...

Читать далее »