Архив меток: дзеці

Пантыфік заклікае прысвяціць снежань малітве за дзяцей

На працягу снежня Святы Айцец заклікае маліцца за дзяцей. Сваю малітоўную інтэнцыю ён абвясціў і патлумачыў у адмысловым відэароліку, які 5 снежня 2019 г. быў распаўсюджаны ў інтэрнэце Сусветнай сеткай малітвы. “Кожнае маргіналізаванае дзіця, кожнага зняважанае дзіця, кожнае пакінутае дзіця, кожнае дзіця пазбаўленае адукацыі, медыцынскага дагляду – гэта крык, які ўзносіцца да Бога. У кожным з іх прысутнічае Хрыстус, Які ...

Читать далее »

Хрысціянскі баль адбыўся ў Браславе

Напярэдадні Адвэнту, у суботу 30 лістапада, вернікі рознага ўзросту сабраліся ў парафіяльным доме імя айца Францішка Ярдана на чацвёрты хрысціянскі баль. Кс. Уладзімір Шыдлоўскі арганізаваў забаўляльную праграму з жывой музыкай і запрасіў фокусніка-ілюзіяніста. На пачатку імпрэзы кс. Уладзімір прывітаў усіх прысутных і пажадаў у Божай радасці бавіць час, каб пасля, у паўсядзённым жыцці, асабліва падчас Адвэнту, дзяліцца радасцю з іншымі. ...

Читать далее »

Восеньскія вакацыі з Богам прайшлi ў Мiнску

У араторыі імя св. Яна Боска ў Мінску пры парафіі св. Яна Хрысціцеля з 1 па 6 лістапада адбываліся вакацыі з Богам. Дэвізам сёлетніх вакацый з’яўляліся словы «Разам з Янам Боско крочым і дайсці да Неба хочам!», паведамляе sdb.by. Варта адзначыць, што лагер быў падзелены на дзве часткi: днём адбываўся лагер для дзяцей, а ўвечары была арганізавана праграма для падлеткаў. ...

Читать далее »

“Карытас” арганізуе форум па абароне непаўналетніх

Міжнародны форум па абароне і ахове дзяцей 19-20 лістапада 2019 г. у Мінску правядзе “Дабрачыннае таварыства Карытас” Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. У апошнія гады каталіцкая арганізацыя прыклала шмат намаганняў для стварэння бяспечных умоў для дзяцей, і падчас форуму плануецца падагульніць дзейнасць у гэтай сферы і абмеркаваць перспектывы на будучыню, — паведаміў Беларускай службе Vatican News дырэктар нацыянальнай “Карытас” кс. ...

Читать далее »

Святы Пасад збірае форум аб годнасці дзіцяці ў лічбавай прасторы

Рэлігійныя і грамадзянскія лідары, прадстаўнікі буйных тэхналагічных кампаній збяруцца ў Ватыкане для дыскусіі на тэму абароны дзяцей у лічбавым свеце. Сустрэча пад назвай: “Садзейнічанне годнасці дзіцяці ў лічбавай прасторы – ад канцэпцыі да дзеяння”, адкрыецца папскай аўдыенцыяй 14 лістапада 2019 г. і завершыцца на наступны дзень прамовай кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна. Яе арганізавалі сумесна Папская акадэмія сацыяльных навук, Альянс на ...

Читать далее »

Як казаць пра смерць дзецям?

У перыяд свята Усіх памерлых вернікі наведваюць могілкі, прыбіраюць іх і моляцца за памерлых. У некаторых маладых бацькоў узнікаюць пытанні адносна таго, ці браць на могілкі дзяцей і што ўвогуле казаць ім пра смерць блізкіх? На гэтую тэму мы папрасілі паразважаць пробашча браслаўскай парафіі кс. Станіслава Мжыглуда SDS.  ‒ Сямейнае перажыванне ўрачыстасці Усіх святых, якая набліжаецца ў Каталіцкім Касцёле, а ...

Читать далее »

Конкурс для дзетак: намалюй Нотр-Дам

Як паведамляе партал deon.pl, Арцыбіскуп Парыжа Мішэль Аўпетыт запрашае дзяцей з усяго свету прыняць удзел у конкурсе малюнкаў парыжскага катэдральнага сабора Нотр-Дам. Лепшыя творы будуць надрукаваны на вокладцы лясоў, размешчаных вакол храма, які рамантуецца. Конкурс, падрыхтаваны Арцыбіскупам Парыжа для дзяцей з усіх краін свету, будзе доўжыцца да 1 сакавіка. Да гэтага часу дзеці могуць дасылаць малюнкі сабора, «якім яны яго ведаюць ...

Читать далее »

Рэкалекцыі для сужэнцаў, якія моляцца аб дары патомства, адбудуцца ў Росі

З 11 па 13 кастрычніка ў рэкалекцыйным доме ў Росі пройдуць духоўныя практыкаванні для сем’яў, якія моляцца аб нараджэнні дзіцяці. Падобныя рэкалекцыі ўжо праводзіліся і пасля прынеслі свой плён: некаторыя сужэнствы далі сведчанне нараджэння новага жыцця. Прычыны адсутнасці дзяцей у сям’і могуць быць медыцынскія, але часам сужэнцы кажуць, што падчас знаходжання ў розных клініках у іх не было выяўлена ніякай ...

Читать далее »

Адкрыццё інтэграцыйнага пакоя Caritas адбылося ў Мінску

9 верасня пры мінскай парафіі св. Францішка адбылося адкрыццё інтэграцыйнага пакоя Caritas для дзяцей. Благаслаўленне пакоя (або «святліцы»), які будзе насіць імя св. Фэлікса з Канталічэ, здзейсніў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, паведамляе Catholic.by. У памяшканні будуць праводзіць развіваючыя трэнінгі, гульні, дапамагаць з выкананнем школьных хатніх заданняў. Пакой абсталявалі сучаснай мэбляй, гульнявымі матэрыяламі і камп’ютэрнай тэхнікай. З дзецьмі будуць займацца ...

Читать далее »

Канікулы з Богам у Шчучыне вачыма моладзі з Мастоў

Вас вітае моладзь з Мастоў. Так здарылася, што ў гэтым годзе, на запрашэнне айцоў піяраў, мы патрапілі ў Шчучын, на канікулы з Богам 2019. Лета – гэта тая пара, калі чалавек можа больш прысвяціць свайго асабістага часу на праслаўленне Госпада. Прыехаўшы ў Шчучын, мы сталі сведкамі таго, як Пан Бог яднае розных людзей, і тых маленькіх, і трошкі старэйшых, і ...

Читать далее »