Архив меток: Дзеркаўшчына

У Глыбоцкім дэканаце два новыя пробашчы прыступілі да сваіх абавязкаў

Дэкрэтам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча ксёндз Андрэй Таўрук прызначаны пробашчам у парафію Святой Тройцы ў Канстанцінаве, ксёндз Леанід Мозгель – пробашчам у парафію Ушэсця Хрыстова ў Дзеркаўшчыне. Біскупскі дэкрэт зачытаў дэкан Глыбоцкі ксёндз Мікалай Ціхановіч у нядзелю 23 чэрвеня падчас богаслужэнняў у Канстанцінаве і Дзеркаўшчыне. Святая Імша ў Канстанцінаве адбылася ў 10.30, а ў Дзеркаўшчыне а 12-й гадзіне. Пасля зачытвання ...

Читать далее »

Ксёндз Андрэй Кулік з Дзеркаўшчыны : “Наша галоўная мэта – каб дзеці маглі з карысцю бавіць вольны час!”

У вёсцы Дзеркаўшчына, што на Глыбоччыне, па ініцыятыве пробашча ксяндза Андрэя Куліка створаная пляцоўка для дзяцей. Кожны дзень яны тут гуляюць – як малодшыя, так і старэйшыя. Мы сустрэліся з ксяндзом Андрэем, каб паразмаўляць на гэту тэму. – Ксёндз Андрэй, як Вам прыйшла такая ідэя – зрабіць пляцоўку для дзяцей? – Усе мы былі малымі, і нам, вядома ж, хацелася ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч у Дзеркаўшчыне: “Бог у вашым жыцці павінен быць на першым месцы” (+відэа)

У сераду, 9 мая, біскуп Алег Буткевіч наведаў з пастырскай візітацыяй парафію Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне, што належыць да Глыбоцкага дэканату. Цёплае надвор’е і цёплая сустрэча Для віцебскага ардынарыя гэта была першая візітацыя ў гэтым годзе. Трэба адзначыць, што прыезду біскупа вельмі паспрыяла надвор’е, якое ў гэты дзень было проста цудоўным. Ярка свяціла сонейка, вакол касцёла ўсё патанала ў квецені ...

Читать далее »

У Дзеркаўшчыне адбыўся парафіяльны адпуст (+відэа)

Традыцыйны фэст адбываецца тут 9 мая на ўрачыстасць святога Мікалая. Святую Імшу з гэтай нагоды ўзначаліў кс. Антон Лагунёнак, пробашч з суседняга Канстанцінава, які некаторы час працаваў у Дзеркаўшчыне. На богаслужэнні прысутнічалі пробашч парафіі Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне кс. Андрэй Кулік, глыбоцкі дэкан кс. Мікалай Ціхановіч, кс. Іван Кароткін, вікарый з Глыбокага, пробашч парафіі ў Празароках кс. Дзмітрый Рацько, кс. ...

Читать далее »

У Дзеркаўшчынскай парафіі адбыліся святыя Місіі (+відэа)

Яны праходзілі з 1 па 8 мая 2016 года. Праводзілі іх айцы-рэдэмптарысты з Гродзенскай дыяцэзіі Анджэй Ядкоўскі і Валерый Мазюк. На час Місій пробашч касцёла Андрэй Кулік перадаў місіянерам уладу ў касцёле, уручыўшы ім святарскія стулы і ключ ад касцёла. Трэба адзначыць, што апошні раз святыя Місіі былі ў Дзеркаўшчыне ў далёкім 1938 годзе, таму для ўсіх вернікаў парафіі гэта быў ...

Читать далее »

У Дзеркаўшчыне распачаліся Місіі

У нядзелю 1 мая ў парафіі Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне (Глыбоцкі дзеканат) распачаліся парафіяльныя Місіі. Іх праводзяць айцы-рэдэмптарысты: а. Анджэй Ядкоўскі і а. Валерый Мазюк. Святары прыехалі з Гродзенскай дыяцэзіі, каб прапаведаваць Божае слова ў Дзеркаўшчыне на працягу 8 дзён. На гэты час запланаваны розныя набажэнствы з удзелам дзяцей, моладзі і старэйшых. Спецыяльнае бласлаўленне ў парафію на перыяд місій даслаў ...

Читать далее »

У Дзеркаўшчыне распачаўся рамонт плябаніі

У Дзеркаўшчыне, што ў Глыбоцкім дэканаце Віцебскай дыяцэзіі распачаўся грунтоўны рамонт плябаніі. “Першапачаткова вырашана было замяніць дах, які ўжо працякаў. У планах – унутраны капітальны рамонт памяшканняў” – кажа пробашч парафіі кс. Андрэй Кулік. Працамі на вышыні займаюцца майстры з суседняга Глыбокага. За плячыма ў іх не адзін падобны жылы аб’ект. У плябаніі выраўніваюцца кроквы і наносіцца новая абрашотка пад ...

Читать далее »

Клопат пра мінулае, або Некалькі развагаў да Дня Усіх Святых

Кожны святар у сваёй душпастырскай дзейнасці дзеліць значныя моманты жыцця са сваімі парафіянамі. Пераважна яны радасныя, такія, як хрост, вянчанне, Першая Камунія і г.д… Аднак святарская паслуга была б не поўнай, калі б пастыр не прысутнічаў пры завяршэнні людскога жыцця. Сакрамант намашчэння хворых пры небяспецы смерці, Віятык і само пахаванне. Святар добра ведае, што такое смерць і які сэнс укладае ...

Читать далее »

Новы выпуск тэлеперадачы «Вытокі». 25-годдзе аднаўлення святыні ў Дзеркаўшчыне

Біскуп Алег Буткевіч наведаў парафію Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне (Глыбоцкі дэканат). Візіт адбыўся 10 мая з нагоды знамянальнай даты: 25 гадоў таму касцёл перажыў свае другія народзіны. Выпуск тэлеперадачы «Вытокі» адбыўся 26 чэрвеня 2015 года. Запрашаем да прагляду!

Читать далее »

“Працяжнік у будучыню”: у Дзеркаўшчыне адсвяткавалі 25-годдзе аднаўлення святыні

Біскуп Алег Буткевіч наведаў парафію Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне (Глыбоцкі дэканат). Візіт адбыўся 10 мая з нагоды знамянальнай даты: 25 гадоў таму касцёл перажыў свае другія народзіны. Сама святыня была збудаваная фундатарам Дамейкам яшчэ ў царскі час – у ХІХ ст. Цікава, што спачатку ўлады аніяк не давалі дазволу на будаўніцтва каталіцкага храма. Пан Дамейка пайшоў на хітрасць. Ён замест ...

Читать далее »