Архив меток: дыяканскае пасвячэнне

Парыжанін Алег Зямчонак стаў дыяканам у Віцебскай дыяцэзіі (+відэа)

28 красавіка 2019 года, у свята Божай Міласэрнасці ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылася вялікая ўрачыстасць. Вернікі адзначылі не толькі парафіяльны фэст, але і ў гэты дзень дыяканскае пасвячэнне з рук Яго Эксцэленцыі біскупа Алега Буткевіча атрымаў клерык Алег Зямчонак. Семінарыст паходзіць з аг. Парыж, што ў Пастаўскім дэканаце. Фармацыю праходзіў у духоўных семінарыях у Пінску і апошнія ...

Читать далее »

У Віцебскай катэдры адбудзецца пасвячэнне новага дыякана (абноўлена)

Урачыстасць распачнецца ў нядзелю 28 красавіка ў 11.30. У гэты дзень дыяканскае пасвячэнне прыме клерык Алег Зямчонак. Ён нарадзіўся ў Парыжы Пастаўскага дэканату, навучанне праходзіў у духоўнай семінарыі ў Санкт-Пецярбургу (Расія). На духоўнай практыцы быў у парафіях у Оршы і Параф’янаве.

Читать далее »

Два новыя святары і дыякан ёсць у Гродзенскай дыяцэзіі

17 лістапада біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзяліў пасвячэнне прэзбітэрату двум дыяканам і пасвячэнне дыяканату аднаму семінарысту. Урачыстасць адбылася ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне. Прэзбітэрамі Касцёла на Гродзеншчыне сталі дыяканы Раман Вайцяховіч i Эрнэст Мікалайчык. Дыяканскае пасвячэнне прыняў Віталій Валюк. Урачыстая святая Імша, падчас якой былі ўдзелены пасвячэнні, сабрала шматлікіх святароў і вернікаў, якія прыбылі з розных бакоў дыяцэзіі, каб ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч удзяліў дыяканскае пасвячэнне семінарысту з Мёраў

15 жніўня 2018 года, ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў касцёле ў Мёрах адбылася вялікая ўрачыстасць. Вернікі адзначылі не толькі парафіяльны фэст, але і ў гэты дзень дыяканскае пасвячэнне з рук Яго Эксцэленцыі біскупа Алега Буткевіча атрымаў клерык Уладзіслаў Шарковіч. Семінарыст паходзіць з Мёрскай парафіі. Паспяхова скончыў вучобу ў Вышэйшай духоўнай семінарыі св. Тамаша Аквінскага ў Пінску. На самым ...

Читать далее »

Брат капуцын Аляксандр Астраушка атрымаў дыяканскае пасвячэнне ў Італіі

1 ліпеня 2018 года ў італьянскім горадзе Бары ў базыліцы святой Фары падчас святой Імшы, якую узначальваў арцыбіскуп Юзаф Какучы, мітрапаліт Барска-Бітонцкі, дыяканскае пасвячэнне прыняў брат Аляксандр Астраушка, ураджэнец Маладзечна, брат Ордэна меншых братоў капуцынаў беларускай кустодыі. Дадзенай падзеі папярэднічала фармацыя ў Ордэне капуцынаў, вывучанне філасофіі ў Люблінскім універсітэце, трохгадовае вывучанне багаслоўя ва ўніверсітэце Апуліі ў Бары. Пасля паспяховага залічэння ...

Читать далее »