Архив меток: Дыяцэзіяльныя дні моладзі

Каталіцкі гурт “The Crossway” з Баранавіч выступіў у Браславе

Выступ адбыўся ў аўторак 24 ліпеня і быў прымеркаваны да Дзён моладзі Віцебскай дыяцэзіі, якія праходзілі ў Браславе з 23 па 25 ліпеня. Падобнае мерапрыемства ўпершыню праводзілася па-за тэрыторыяй парафіі – на сцэне кавярні “Пляж”. Сама кавярня размешчана на беразе самага вялікага браслаўскага возера Дрывяты. Па рэакцыі маладых людзей было відаць, што выступ гасцей з Пінскай дыяцэзіі ім вельмі спадабаўся. ...

Читать далее »

«Моладзь ‒ надзея Касцёла і грамадства»: у Браславе прайшлі дыяцэзіяльныя дні моладзі

З 23 па 25 ліпеня ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў праходзілі Дні моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Удзельнічалі ў іх каля 150 маладых чалавек з розных парафій Віцебшчыны, а таксама вернікі з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Арганізатрам сустрэчы з’яўляецца Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі, і сёлета яна прайшла на тэму «Моладзь ‒ надзея Касцёла і грамадства». Напрацягу трох дзён з моладдзю прабываў і маліўся ...

Читать далее »

Госцем дыяцэзіяльнай сустрэчы моладзі ў Браславе стане а. Даніэль Анж з Францыі

А. Даніэль Анж, нарадзіўся ў 1932 г. у Брусэлі. У 17 гадоў Даніэль Анж стаў манахам бенедыктынскага манастыра. Ён працаваў у шпіталях Льежа і Лівана, 12 гадоў жыў у маленькай манаскай супольнасці на выспе пасярод возера ў Руандзе, потым, вярнуўшыся ў Еўропу, 7 гадоў вёў пустэльніцкае жыццё ў гарах на поўдні Францыі, пасучы авечак. Скончыўшы пустэльніцкае жыццё, ён пачаў прапаведаваць ...

Читать далее »

Дыяцэзіяльныя дні моладзі ў Браславе пройдуць у ліпені (+умовы, праграма)

Дарагая моладзь! Вучні школаў, прафесійных устаноў, студэнты ВНУ і працуючыя маладыя людзі не толькі з Віцебскай дыяцэзіі, але і іншых мясцін нашай краіны, запрашаем вас на штогадовую дыяцэзіяльную сустрэчу моладзі. Спатканне пройдзе з 23 па 25 ліпеня 2018 года ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе (г. Браслаў, вул. Савецкая 1). Дэвіз ДДМ-2018: «Моладзь — надзея Касцёла і грамадства» Умовы ...

Читать далее »

Крыжовым шляхам прайшла моладзь у Браславе

18 жніўня ўдзельнікі Дыяцэзіяльных дзён моладзі прайшлі Крыжовым шляхам. Абыходзячы прыпынкі дарогі Хрыста, маладыя людзі чыталі псальмы, разважаючы над словамі з Бібліі: “Цвёрда я спадзяваўся на Госпада, і Ён да мяне прыхіліўся і крык мой пачуў; падняў мяне са згубнага рова, з балоцістай багны, і паставіў на камені ногі мае, і ўмацаваў ступакі мае; і даў новую песню ў вусны ...

Читать далее »

Удзельнікі Дзён моладзі Віцебскай дыяцэзіі падзяліліся сваімі ўражаннямі з «Каталіцкім Веснікам»

16-18 жніўня ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе праходзіць сустрэча моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Сваімі ўражаннямі ад Дыяцэзіяльных дзён моладзі з «Каталіцкім Веснікам» падзяліліся маладыя вернікі:       Аляксандр Баранаў, Мінск: — На моладзевую сустрэчу ў Браслаў я прыехаў упершыню. Тут мне вельмі спадабалася. Думаю, што зноў сюды буду прыязджаць. Асабліва запомніліся канферэнцыі, якія дапамагаюць і паказваюць шлях ...

Читать далее »

Гурт «Laudans» выступіў на сустрэчы моладзі ў Браславе

На заканчэнне другога дня сустрэчы моладзі Віцебскай дыяцэзіі выступіў гурт «Laudans». Ён складаецца з вакаліста і гітарыста Андрэя Лугіна і Алёны Палачанскай, якая грае на сінтэзатары і складае песні. Дуэт іграе ў стылі rock, pop, jazz, electronic music. Іх музыка вылучаецца ўнутранай энергетыкай, харызмай і актуальнасцю. Пра сваю творчасць удзельнікі гурта кажуць наступнае: »Праз нашыя песні мы хочам сказаць людзям: ...

Читать далее »

У Браславе працягваецца сустрэча моладзі Віцебскай дыяцэзіі

Другі дзень сустрэчы моладзі, якая праходзіць у Браславе, распачаўся супольнай малітвай. Затым маладых вернікаў чакала канферэнцыя па тэме “Залежнасць ад інтэрнэту”. Да прысутных прамовіў ксёндз Антоній Лагунёнак. Святар заахвоціў моладзь правільна карыстацца той інфармацыяй, якая змешчана ў інтэрнэце. Прамоўца параўнаў таксама залежнасць ад інтэрнэту з алкагольнай і наркатычнай. Ксёндз прапанаваў маладым людзям некалькі важных момантаў, над якімі трэба працаваць кожнай ...

Читать далее »

У Браславе распачаліся Дыяцэзіяльныя дні моладзі

16 жніўня ў санктуарый Маці Божай Валадаркі азёраў на сумесную сустрэчу і малітву з розных куткоў краіны прыехала моладзь. Усяго ў Браслаў прыбыло 95 чалавек. У першы дзень пасля прыезду, смачнай вячэры і рассялення адбылося знаёмства маладых католікаў і прэзентацыя Дыяцэзіяльных дзён моладзі. Са словамі прывітання да хлопцаў і дзяўчат звярнуўся ксёндз Аляксей Асон. Святар адзначыў, што асноўнай мэтай сустрэчы, ...

Читать далее »

Дыяцэзіяльныя Дні моладзі ў Браславе пройдуць з 16 па 18 жніўня (+праграма)

Дыяцэзіяльныя Дні моладзі ў Браславе пройдуць 16-18 жніўня 2017 года: 16.08.2017, серада 17.00-19.00 – прыезд і рэгістрацыя ўдзельнікаў 19.00 – вячэра 20.00 – прэзентацыя Дзён Моладзі і знаёмства 22.30 – рассяленне і заканчэнне дня 17.08.2017, чацвер 08.30 – сняданак 09.30 – малітва (споведзь) 10.00 – канферэнцыя 11.15 – святая Імша 13.00 – абед 14.00 – экскурсіі, варштаты 19.00 – вячэра ...

Читать далее »