Архив меток: дапамога

Цi павiнна дзяржава аказваць грашовую дапамогу ў аднаўленнi хрысцiянскiх помнiкаў?

У нашай краіне вельмі шмат касцёлаў i iншых культавых пабудоў, якія з’яўляюцца ўнікальнымі архітэктурнымі помнікамі і найважнейшымі славутасцямі Беларусі. Многія ахоўваюцца дзяржавай. На дадзены момант шматлікім святыням, кляштарам i плябанiям патрэбна аднаўленне. Чакаем Вашага меркавання! [poll id=»30″]

Читать далее »

Клуб майстроў у Ляскоўцы

У дабрачынным каталіцкім таварыстве “Карытас” у вёсцы Ляскоўка пад Мінскам дзейнічае першы і адзіны ў краіне “Клуб майстроў”. “Каталіцкі Веснік” патрапіў на адзін з майстар-класаў па кераміцы і больш падрабязна пазнаёміўся з працай, што ладзіцца ў майстэрні. Дапамога людзям з абмежаванымі магчымасцямі Ідэя стварэння “Клуба майстроў” належыць Вадзіму і Алесі Козічам. На дадзены момант Алеся праводзіць майстар-класы, а Вадзім актыўна ...

Читать далее »

Папа ахвяраў грашовыя сродкі для дзіцячай клінікі ў Афрыцы

Папа Францішак перадаў 200 тыс. еўра на патрэбы педыятрычнай клінікі ў сталіцы Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі, Бангі. Грошы былі сабраны ад продажу дыскаў з дакументальным фільмам “Адкрываючы Ватыканскія музеі”, знятага Ватыканскім тэлевізійным цэнтрам. Дабрачынны праект атрымаў назву “Хрыстовая скрынка. Паміж мастацтвам і міласэрнасцю. Дар для Бангі” (Christo’s Box. Between Art and Mercy. A Gift for Bangui). DVD-дыскі ва ўнікальным футляры, выкананым у ...

Читать далее »

«Макдональдс» каля Ватыкану раздае ежу бяздомным

Стартуе супрацоўніцтва паміж Апостальскай элемазінарыяй, італьянскай некамерцыйнай асацыяцыяй “Medicina Solidale” і нядаўна адкрытым “Макдональдс” на прыватыканскай вуліцы Борга Піа ў падтрымцы бяздомных, якія жывуць у раёне плошчы св. Пятра. У мінулыя дні, амерыканскі сеткавы рэстаран, дзякуючы дапамозе валанцёраў, размеркаваў больш за 1000 пасілкаў паміж тымі, хто начуе ў гэты халодны час на вуліцах побач з папскай базылікай, гаворыцца ў спецыяльным ...

Читать далее »

Папа Францішак заклікаў дапамагчы пакутуючым ад холаду бяздомным

Пасля марыйнай малітвы “Анёл Панскі” у Ватыкане 8 студзеня 2017 г. Папа Францішак заклікаў вернікаў “падумаць пра ўсіх людзей, якія жывуць на вуліцы, пакутуючы ад холаду і вельмі часта ад абыякавасці”. “Нажаль, некаторыя з іх не перажылі гэтага. Памолімся за іх і папросім Пана сагрэць нашы сэрцы, каб мы маглі дапамагчы ім”, — сказаў Папа. У сувязі з моцнымі марозамі ...

Читать далее »

Украіна атрымала першы транш папскай гуманітарнай дапамогі

Ва Украіну трапіў першы транш папскай гуманітарнай дапамогі – 6 мільёнаў еўра, палова ад агульнай колькасці грошай, сабраных вясной па просьбе Папы Францішка ва ўсіх парафіях Еўропы. За размеркаванне гэтай сумы адказвае Папская рада “Cor Unum”. “Першым напрамкам з’яўляецца гуманітарная дапамога: забеспячэнне харчаваннем, цяплом, медыцынскай дапамогай людзей, пакінутых на волю лёсу. Існуе таксама праблема бежанцаў. Нават калі аб ёй мала ...

Читать далее »

Каталіцкі Касцёл дапамагае перамагчы смертаносныя эпідэміі

9 снежня 2016 г. у Рыме распачалася двухдзённая канферэнцыя, прысвечаная аналізу магчымасцяў Святога Пасаду ў барацьбе з эпідэміяй Эбола ў Заходняй Афрыцы і пандэміяй віруса Зіка. На адкрыцці форуму выступіў старшыня Папскай рады “Iustitia et pax” кардынал Пітэр Тарксан, які каардынаваў дзейнасць па распрацоўцы плана аказання дапамогі краінам, ахопленым эпідэміяй. “У якасці прыярытэтнай мэты мы вызначылі для сябе ўзмацненне прысутнасці ...

Читать далее »

Касцёл Святой Барбары ў Віцебску рамантуецца за польскія сродкі

Адным з нямногіх культавых будынкаў абласнога цэнтра, які перажыў ліхалецці вайны і мірнага жыцця, з’яўляецца касцёл Святой Барбары. Захавальнік вечнага супакою Першапачаткова касцёл быў пабудаваны напрыканцы XVIII ст. на каталіцкіх могілках, якія ў той час былі за горадам, на Гарадоцкай шашы. Яго так і называлі – Падвіцебскі. У 1785 го-дзе ён быў асвечаны ў гонар святой пакутніцы Барбары. Пасля пабудовы ...

Читать далее »

Ватыканскі геліпорт будзе мадэрнізаваны

Нацыянальнае агенцтва грамадзянскай авіяцыі Італіі і Губернатарат Дзяржавы Ватыкан 21 верасня 2016 года падпісалі Пратакол аб узаемаразуменні з мэтай мадэрнізацыі верталётнай інфраструктуры Ватыкана і вызначэння адмысловых тэхнічных і эксплуатацыйных патрабаванняў. Ужо на працягу некалькіх месяцаў, на падставе дамовы зацверджанай Святым Айцом, Ватыкан прадастаўляе выкарыстанне сваёй верталётнай інфраструктуры для транспартыроўкі хворых ў педыятрычны шпіталь “Дзіцятка Езуса” (Ospedale Pediatrico Bambino Gesù). Згодна ...

Читать далее »

Акцыя «Дапаможам дзецям сабрацца ў школу» прайшла ў Бабруйску

28 жніўня валанцёры рэлігійнай місіі “Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас” разам з братам Андрэем Жылевічам OFM Cap наведалі парафію Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску. Пры дапамозе замежных партнёраў «Карытас» дапамог сабрацца ў школу амаль 70 дзецям са шматдзетных, прыёмных і малазабяспечаных сем’яў, паведамляе caritas-minsk.by Сёстры дамініканкі, якія працуюць у парафіі, зладзілі для дзяцей і бацькоў свята з выездам на прыроду, дзе ...

Читать далее »