Архив меток: дапамога

Каталіцкая кансультацыя распачынае дзейнасць у Гродне

У Гродне распачынае дзейнасць каталіцкая кансультацыя для сужэнцаў і сем’яў. Тут можна атрымаць прафесійную дапамогу, адпаведную кансультацыю і прайсці патрэбную тэрапію. У працах кансультацыі задзейнічаны: святар-псіхолаг, сямейны псіхолаг, нарколаг, кансультант натуральнага планавання сям’і, педагог і юрыст. Кансультацыя знаходзіцца па адрасе: вул. К. Маркса, 27, Інфармацыйна-турыстычны цэнтр Гродзенскай дыяцэзіі, побач з пабрыгіцкім касцёлам (уваход з боку галоўнага паштамта). Кожны апошні чацвер ...

Читать далее »

Кураняты для патрабуючых: незвычайны дабрачынны праект ад Caritas

З 13 мая супрацоўнікі дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі рэалізуюць новы праект па падтрымцы патрабуючых. У межах праекта валанцёры бясплатна даставілі 10 225 куранят-бройлераў, а таксама неабходную колькасць корму на першы час. Спецыяльная машына развозіла куранят-бройлераў і раздавала каля касцёлаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Адрасаты дабрачыннага праекту — малазабяспечаныя, інваліды, пенсіянеры, шматдзетныя, няпоўныя, апякунскія і прыёмныя сем’і, а таксама людзі, якія ...

Читать далее »

11 лютага — Сусветны дзень хворага

Ва ўспамін Маці Божай з Люрда, 11 лютага, у паўсюдным Касцёле ўжо ў 27-ы раз  адзначацца Сусветны дзень хворага. Яго дэвіз – словы з Евангелля паводле Мацвея: “Задарма атрымалі, задарма давайце” (Mц 10, 8). Гэты дзень – нагода, каб на хвіліну засяродзіцца ў мітусні штодзённага дня і заўважыць, што хвароба і звязаныя з ёю цярпенні не мінаюць нікога з нас. ...

Читать далее »

На канцэрце ў Баранавічах збяруць ахвяраванні для гомельскага «Карытас-Міласэрнасць»

9 лютага ў Баранавічах, дзе пройдзе хрысціянскі музычны фэст «Дастукацца да нябёсаў», валанцёры будуць збіраць ахвяраванні на патрэбы гомельскай Дабрачыннай каталіцкай Місіі «Карытас-Міласэрнасць». Нагадаем, уваход на канцэрт будзе бясплатным, а па яго завяршэнні ўсе жадаючыя змогуць зрабіць ахвяраванні. Сродкі, у першую чаргу, будуць накіраваныя на расходы па дастаўцы ў школу выхаванцаў гомельскай «Дзіцячай вёскі» (інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага ...

Читать далее »

Папскае «міністэрства міласэрнасці» дапамагае пакутуючым ад маразоў

У сувязі з моцнымі маразамі, якія трываюць на працягу апошніх дзён у Рыме, актывізавалася дзейнасць Апостальскай элемазінарыі – ватыканскай структуры, якая ад імя Пантыфіка дапамагае бедным. Валанцёры папскага “міністэрства міласэрнасці”, разам з яго кіраўніком, кардыналам Конрадам Краеўскім, раздалі бяздомным спальнікі, прызначаныя для нізкіх тэмператур, а таксама штодзённа забячпечваюць іх гарачымі пасілкамі і напоямі. Паведамляецца, што была павялічана колькасць спальных месцаў ...

Читать далее »

Завяршылася акцыя «Папа для Украіны»

Падведзены вынікі беспрэцэдэнтнай акцыі «Папа для Украіны». За два гады гуманітарнай ініцыятывы ахвяры вайны на ўсходзе краіны атрымалі дапамогу ў памеры 16 мільёнаў еўра. Спецыяльна да гэтага быў прымеркаваны візіт у Кіеў кардынала Пітэра Тарксана, прэфекта Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека. Гэты высокапастаўлены прадстаўнік Святога Пасаду засведчыў блізкасць Папы Францішка да ўкраінскага народа. Дзякуючы сродкам, сабраным у касцёлах Еўропы, ...

Читать далее »

7 антыстрэс-цытат з Бібліі

Цытаты са Святога Пісання, якія варта перачытваць у моманты сумневаў ці стрэсаў. Не клапаціцеся аб заўтрашнім дні, бо заўтра само за сябе паклапоціцца. Хопіць кожнаму дню свайго клопату. (Мц 6,34) Тыя, што спадзяюцца на Госпада, абновяцца ў сіле: падымуць крылы, як арлы, пацякуць і ня стомяцца, пойдуць і ня стомяцца. (Іс 40,31) Але Пан сказаў ёй у адказ: «Марта, Марта, ты ...

Читать далее »

Каталіцкая малітоўная група «У абарону жыцця» стварыла інтэрнэт-старонку

Зусім нядаўна была створана новая інтэрнэт-старонка www.abortamnet.by, якая абвяшчае абарону жыцця. Яе стварыла каталіцкая малітоўная група «У абарону жыцця», якая з 2013 г. дзейнічае ў Гродне. Асноўная мэта групы – малітва за ненароджаных дзяцей, за жанчын і ўрачоў, якія робяць аборты, і за ўсіх, хто мае да іх дачыненне. Яшчэ адной задачай групы з’яўляецца дзейнасць у абарону жыцця: чытанне лекцый ...

Читать далее »

Дапамога ад Caritas шматдзетным сем’ям парафіі ў Мікалаеве (відэа)

Ксёндз Аляксандр Півавар, які з’яўляецца пробашчам парафій у Бешанковічах, Уле і Мікалаеве, развёз прадуктовую гуманітарную дапамогу шматдзетным сем’ям у вёсках Кардон і Андрэева. Сродкі на гэту дапамогу выдзеліла Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі. Ксёндз Аляксандр абслугоўвае самую вялікую тэрыторыю ў Віцебскай дыяцэзіі, ён стараецца падтрымаць шматдзетныя сем’і, а таксама інвалідаў у сваіх парафіях. Вернікі былі вельмі ўдзячныя свайму пробашчу ...

Читать далее »

У Польшчы святары арганізавалі на вуліцы «дзяжурствы для няверуючых»

На працягу шасці гадзін, кожную пятніцу ад 20 гадзіны ў вечары да 2 гадзіны ночы на вулічнай лаўцы, якая знаходзіцца ў папулярным для адпачынку месцы, асабліва сярод моладзі, святар будзе чакаць пакуль хто-небудзь не падыдзе да яго, каб проста пагаварыць, штосьці абмеркаваць, можа паплакаць ці папрасіць аб дапамозе ў пазнанні Бога. Такія святарскія «дзяжурствы» распачаліся 11 мая. «Кожная  размова будзе ...

Читать далее »