Архив меток: чытанне

«Штодня — раздзел з Бібліі». Пробашч з Магілёва прыдумаў адвэнтавыя заданні для парафіянаў

Пробашч магілёўскай парафіі св. Казіміра і св. Ядвігі а. Раман Шульц OP прыдумаў незвычайны спосаб для духоўнай падрыхтоўкі сваіх парафіянаў да святаў Божага Нараджэння. На працягу месяца, пачынаючы з 1 снежня, ахопліваючы перыяд Адвэнту і заканчваючы Новым годам, вернікі парафіі штодня будуць чытаць Кнігу Прыпавесцяў са Старога Запавету. На кожны снежаньскі дзень — адзін раздзел з кнігі. Цытаты і выслоўі ...

Читать далее »

У Кіеве падрыхтавалі акцыю безперапыннага чытання Бібліі

З нагоды 1030-годдзя хрышчэння Кіеўскай Русі, а таксама да заахвочвання чытаць Біблію, усе хрысціянскія Цэрквы і Украінскае Біблійнае Грамадства прынялі рашэнне абвясціць 2018 год – годам Божага Слова ва Украіне. Адным з шматлікіх мерапрыемстваў, запланаваных з гэтай нагоды, стане нацыянальнае чытання Бібліі. Арганізуючы яго, мы імкнемся падкрэсліць, што Біблія з’яўляецца не толькі старажытнай, гістарычна значнай кнігай, але даступнай і актуальнай ...

Читать далее »

Навошта ўвогуле чытаць Святое Пісанне?

Калі мы размаўляем пра розныя рэлігіі, чытаем пра іх артыкулы, то звычайна вылучаем асноўныя элементы гэтых сістэм вераванняў. Пры гэтым мы кажам таксама, што тая ці іншая рэлігія мае сваю святую кнігу або свае асноўныя кнігі. Святой кнігай для нас, хрысціян, з’яўляецца Біблія. Кніга гэтая няпростая, а часам яна выдаецца дзіўнай. Месцаў, якія могуць выдавацца нам недарэчнымі, у Бібліі мноства. ...

Читать далее »

Законніцы чытаюць больш, чым святары

Законніцы чытаюць больш, чым святары, адзначыў дырэктар Ватыканскага выдавецтва кс. Джузэпэ Коста. У інтэрв’ю “L’Osservatore Romano” ён падзяліўся, што, згодна са статыстыкай, большасць кніг набываюць маладыя законніцы і свецкія верніцы. Яны чытаюць больш, чым мужчыны і характарызуюцца большай інтэлектуальнай зацікаўленасцю. Як інфармуе Ватыканскае радыё, святары заходзяць у кнігарні радзей: пераважна падчас важных момантаў літургічнага году, сказаў дырэктар выдавецтва. На яго ...

Читать далее »

“Lectio Divina”, або Як чытаць Святое Пісанне?

Існуе ўніверсальны для ўсіх хрысціянаў спосаб малітвы. У аснове яго ляжыць малітоўнае чытанне Святога Пісання. У каталіцкай духоўнай традыцыі гэты спосаб малітвы называецца “Lectio Divina”», што ў перакладзе з латыні азначае “Боскае Чытанне”. Першапачаткова такое чытанне было распрацавана ў якасці аднаго з элементаў манаскага правіла (дысцыпліны) у часы св. Бэнэдыкта Нурсійскага (480 – 547 гг.), які лічыцца заснавальнікам заходняга манаства. ...

Читать далее »

20 спосабаў чытання Святога Пісання

Біблія — няпростая кніга. Чытанне Бібліі можа адбіць ахвоту, таму што даецца яно цяжка. Часта яна здаецца занадта складанай. Як чытаць так, каб не мець згрызот сумлення, што чытанне не з’яўляецца адпаведным? Тым больш, у Касцёле пастаянна адзначаецца, што Пісанне чытаць трэба. Вы, магчыма, ведаеце гэтую дылему: у мяне ёсць жаданне чытаць Біблію, але я не ведаю, як гэта зрабіць. ...

Читать далее »