Архив меток: Чашнікі

Парафіяльнае свята адзначылі ў Чашніках

Касцёл у Чашніках носіць тытул Перамянення Пана. Хоць свята выпадае на 6 жніўня, але адпуст тут адзначылі 3 жніўня.  Святкаванне пачалося са святой Імшы, якую канцэлебраваў кс. Аляксей Раманчук з Барысава разам з кс. Віталем Стрыгам з Крупак і кс. Мікалаем Ліпскім. Напачатку Імшы мясцовы пробашч прывітаў святароў, вернікаў сваёй парафіі, а таксама тых, хто прыбыў на свята з іншых ...

Читать далее »

Новалукомль і Чашнікі запрашаюць вернікаў на парафіяльныя святы

20 ліпеня адбудзецца святкаванне і літургія ў гонар св. Марыі Магдалены, заступніцы касцёла ў Новалукомлі. Пачатак у 14 гадзін. Пасля святой Імшы адбудзецца канцэрт з удзелам Валянціны Альшанскай і Яўгена Доліча. 3 жніўня — урачыстая літургія з нагоды святкавання Перамянення Госпада ў Чашніках. Пачатак у 15 гадзін. Пасля святой Імшы адбудзецца канцэрт з удзелам Лявона Вольскага, Валянціны Альшанскай і гурта ...

Читать далее »

Свята ведаў адбылося ў Новалукомлі і Чашніках

У першыя выходныя верасня ў касцёлах св.Марыі Магдалены (Новалукомль) і Перамянення Пана (Чашнікі) адбылося свята ведаў.  Падчас набажэнства вернікі супольна маліліся за школьнікаў, студэнтаў, бацькоў і настаўнікаў. Кожнага з іх ксёндз Мікалай Ліпскі асабіста блаславіў на новы навучальны год. Пасля святой Імшы адбыўся святочны канцэрт Андруся Такінданга (гурт “Recha”) і Аляксея Жбанава.

Читать далее »

У свята Перамянення Пана ў Чашніках адзначылі парафіяльны фэст

Свята адбылося ў суботу, 5 жніўня. Гэта быў першы парафіяльны фэст, які ў якасці пробашча парафіі арганізаваў ксёндз Мікалай Ліпскі. Да гэтага ксёндз Мікалай дзесяць гадоў адпрацаваў у Лучаі Пастаўскага дэканату, і лучайскія фэсты былі вядомыя практычна ва ўсёй Беларусі. На ўрачыстасць прыехалі чатыры святары: Валерый Орсік з Оршы, Віталь Галец з Ушачаў, Віталь Янкевіч з Талачына і Аляксандр Півавар ...

Читать далее »

Парафія ў Чашніках запрашае 5 жніўня на фэст

6 жніўня Каталіцкі Касцёл адзначае свята Перамянення Пана. Парафія ў Чашніках запрашае вернікаў і гасцей на фэст, які адбудзецца днём раней, 5 жніўня. У праграме: 16.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта; 17.00 — урачыстая святая Імша з адпустам; 19.00 — святочны канцэрт, салодкі стол, дзіцячая пляцоўка. кс. Мікалай Ліпскі

Читать далее »