Архив меток: Будслаў

У Будслаў вырушыла пілігрымка з Ліды

22 чэрвеня з лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа вырушыла ІІІ пешая пілігрымка ў Будслаў. За 9 дзён паломнікі пройдуць каля 250 км. За іх шляхам можна будзе назіраць праз прыстасаванне Instagram. Старонка пілігрымкі ў Instagram пачала працу напярэдадні выхаду паломнікаў. Адміністратары старонкі запэўніваюць, што кожны дзень будуць дадаваць фотаздымкі і навіны, адлюстроўваючы самыя цікавыя моманты паломніцтва. Упершыню пілігрымку з Ліды ...

Читать далее »

Упершыню адбудзецца пілігрымка ў Будслаў для людзей з залежнасцямі

Упершыню адбудзецца пілігрымка да Маці Божай Будслаўскай для людзей, якія пакутуюць ад залежнасці ад алкаголю ці наркотыкаў. Пілігрымку арганізуе з Бягомля (Докшыцкі раён, Віцебская вобласць) айцец-капуцын. — Пакуль група зусім маленькая, але людзі самі жадаюць крочыць. Ёсць магчымасць прайсціся з тымі, хто вырваўся з залежнасцяў, і даць сведчанне веры, што Касцёл не закрыты перад людзьмі, якія маюць праблемы. Калі хтосьці ...

Читать далее »

За што касцёлам прысвойваецца тытул “Базіліка”?

“У Беларусі ёсць некалькі малых базілік. За што касцёлы могуць атрымаць такі тытул?” Ірына На пытанне адказвае а. Аляксандр Махнач SP, піяр, магістр тэалогіі, Ліда: – Дзякую за пытанне! Базіліка (з грэч. βασιλικός – каралеўскі, лац. basilica ) – у архітэктуры “выцягнуты, прамавугольны ў плане будынак, падзелены падоўжанымі радамі калонаў або слупоў на некалькі (звычайна 3 ці 5) частак (нефаў, ...

Читать далее »

Перазагрузка. Пілігрымка «Баранавічы — Будслаў» пройдзе ў новым фармаце

XXIV пешая пілігрымка «Баранавічы — Будслаў» стартуе 22 чэрвеня і пройдзе ў новым фармаце. Тэма паломніцтва сёлета — «Перазагрузка». Акрамя песенніка, бэйджа, майкі і хусткі ўдзельнікі пілігрымкі атрымаюць таксама «Дзённік пілігрыма», у які ўваходзіць інфармацыя аб трасе і дзевяць тэм — па ліку дзён у шляху. Пілігрымка ў 100-годдзе Фацімскіх аб’яўленняў Панны Марыі будзе абапірацца на малітве Ружанца і на Святым Пісанні, ...

Читать далее »

Стала вядома дата сёлетніх урачыстасцяў у Будславе (+праграма)

Сёлета ўрачыстасці ў нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбудуцца 30 чэрвеня – 1 ліпеня. Святкаванні пройдуць пад дэвізам «Фацімскае пасланне Марыі — шлях да навяртання». Праграма фэсту была зацверджана на сустрэчы арганізацыйнага камітэта 29 красавіка. Праграма: 30 чэрвеня (пятніца): 13.00 – 17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў кусташам санктуарыя 17.30 — музычная падрыхтоўка да літургіі 18.00 — святая Імша 20.00 — ...

Читать далее »

Сёлетнія выпускнікі са Шчучына здзейснілі пілігрымку ў Будслаў

24 красавіка адбылася пілігрымка сёлетніх выпускнікоў школ Шчучына ў Нацыянальны санктуарый у Будславе. Галоўнай мэтай паездкі была малітва моладзі аб паспяховай здачы экзаменаў і аб добрым выбары жыццёвай дарогі. У гэтых інтэнцыях была адпраўлена святая Імша ў Будславе. Па дарозе да нацыянальнага санктуарыя моладзь пабачыла шмат цікавых мясцовасцей і святынь Беларусі: касцёлы ў Іўі і Гервятах, возера Нарач, мемарыяльны комплекс ...

Читать далее »

Праект аднаўлення касцёла ў Будславе будзе агульнанацыянальным

Праект аднаўлення каталіцкай святыні Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе павінен стаць агульнанацыянальным, заявіў намеснік старшыні савета Беларускага фонду культуры Тадэвуш Стружэцкі. Ён паведаміў, што пакуль на рэстаўрацыю Нацыянальнага санктуарыя Божай Маці ў Будславе сабрана больш за 6 тыс. рублёў ахвяраванняў. Прычым, грошы сабраныя самімі католікамі — у асноўным, у мінскім катэдральным, «Чырвоным» і будслаўскім касцёлах. — Калі б да ...

Читать далее »

Будслаўскі фэст не ўнеслі ў спіс спадчыны ЮНЕСКА

Пытанне аб унясенні ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва Будслаўскага фэсту — свята католікаў Беларусі ў гонар абраза Маці Божай Будслаўскай — адкладзены. Пра гэта стала вядома па выніках сесіі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, якая праходзіла ў Адыс-Абебе ў Эфіопіі 28 лістапада — 2 снежня. Дасье будзе разгледжана ў наступным намінацыйным цыкле ў сувязі з ...

Читать далее »

У сметніку знайшлі кнігу XVIII стагоддзя, якая знікла ў вайну з Будслаўскага кляштара

Разам з рэдкім падручнікам тэалогіі ад беларускага пісьменніка-бернардзінца ў смецце адправілі яшчэ тры старадаўнія кнігі. Хто выкінуў кнігі, невядома. Сайт kp.by паведамляе, што ўнікальныя фаліянты заўважылі валанцёры, якія сартуюць макулатуру з зялёных кантэйнераў «Белгіпс-ЭКА», усталяваных на вуліцах. — Адразу было відаць, што выданні старадаўнія, да таго ж можна было прачытаць год выдання. Мы перадалі знаходкі на экспертызу ў Нацыянальную бібліятэку, ...

Читать далее »

Запрашаем у беларускамоўную вандроўку «Усе дарогі вядуць у Будслаў»

17 верасня адбудзецца вандроўка па маршруце Мінск – Заслаўе – Радашковічы – Маладзечна – Вілейка – Будслаў – Далгінава – Мінск. Праграма тура (17 верасня 2016 г.) 8:00 — Збор групы. Выезд з Мінска. Прыезд у Заслаўе. На выпаленых сонцам узгорках Мінскага марэннага ўзвышша размяшчаецца горад Заслаўе. Са старажытных часоў тут захавалася цалкам круглае гарадзішча — «Замэчак», на месцы якога ...

Читать далее »

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі