Архив меток: Браслаў

Рэкалекцыі для святароў праходзяць у Браславе

20 жніўня ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў распачаліся трохдзённыя рэкалекцыі для святароў Віцебскай дыяцэзіі, якія праводзіць французскі біскуп Дамінік Рэ. Рэкалекцыі з’яўляюцца неабходным сродкам духоўнага аднаўлення і ўзмацнення. Гледзячы на іх важнасць для духоўнага жыцця, яны з’яўляюцца абавязковымі згодна з Кодэксам Кананічнага Права. Сэнс рэкалекцый найлепей перадаюць словы Езуса: “Пакайцеся і верце ў Евангелле”. Пакаяцца – гэта азначае змяніць ...

Читать далее »

Урачыстасці ў Браславе ўзначаліў французскі біскуп Дамінік Рэ

Урачыстасці Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе, якія прайшлі ў гэтым годзе 17 і 18 жніўня, былі вельмі насычанымі малітвай. Распачалося святкаванне вечаровай Імшой у пятніцу разам з пілігрымамі, якія пешшу (Глыбокае і Пагошча) і на роварах (Дзеркаўшчына і Паставы) прыбылі ў Санктуарый. Узначаліў Эўхарыстыю дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. Падчас Літургіі быў удзелены сакрамант канфірмацыі 59 вернікам з ...

Читать далее »

Фотафакт. Пілігрымка з Глыбокага вырушыла да браслаўскага санктуарыя Маці Божай Валадаркі азёраў

Нагадаем, што ўрачыстасці Маці Божай Валадаркі азёраў ў Браславе сёлета пройдуць 17-18 жніўня пад дэвізам «Марыя — Валадарка маладых сэрцаў». Больш фотаздымкаў можна паглядець тут>>

Читать далее »

У Браславе вечныя манаскія абяцанні склала сястра Лілія Дарожка SJE

14 жніўня ў Браславе сястра Лілія Дарожка склала вечныя манаскія абяцанні ў Кангрэгацыі Сясцёр Служабніц Езуса ў Эўхарыстыі. Урачыстую Літургію ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. На малітву сабраліся не толькі святары, сёстры і родныя, а таксама вернікі парафій, у якіх працавала і цяпер нясе служэнне сястра Лілія. Біскуп Алег у сваёй гаміліі прыгадаў словы Хрыста аб тым, што жыццё ...

Читать далее »

Урачыстасць вечных шлюбаў у Віцебскай катэдры

У нядзелю, 5 жніўня ў Віцебску ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага вечныя шлюбы склала сястра Марыя Серафіна Мацулевіч з кангрэгацыі сясцёр Служабнічак Найсвяцейшай Панны Марыі Беззаганна Зачатай. Урачыстую Эўхарыстыю ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. На свята сабраліся родныя і блізкія манахіні, вернікі катэдральнай парафіі, а таксама з Браслава, адкуль родам с. Серафіна. Біскуп Алег у сваёй гаміліі падкрэсліў, што ...

Читать далее »

У Браславе адбудзецца летняя школа касцёльнага спеву

З 13 па 18 жніўня 2018 года ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе адбудзецца летняя школа касцёльнага спеву. Калектыў выкладчыкаў узначальвае Уладзімір Неўдах арганіст Мінскага кафедральнага сабора. У праграме: 1. Пастаноўка голасу для харыстаў і кантараў; 2. Супольны харавы спеў; 3. Тэорыя і практыка касцёльнага спеву; 4. Гісторыя касцёльнай музыкі (факультатыў). Прыняць удзел у тыдні касцёльных мерапрыемстваў запрашаюцца ...

Читать далее »

Запрашаем у пешую пілігрымку з Глыбокага ў Браслаў

Урачыстасці Маці Божай Валадаркі азёраў ў Браславе сёлета пройдуць 17-18 жніўня пад дэвізам “Марыя — Валадарка маладых сэрцаў”. Пілігрымка з Глыбокага распачне свой шлях 15 жніўня ў 7 гадзін раніцы ў парафіяльным касцёле Святой Тройцы. Ёсць магчымасць начлегу ў Глыбокім з 14 на 15 жніўня для жадаючых з іншых парафій. Толькі просьба загадзя праінфармаваць па кантактных тэлефонах. Кантактная інфармацыя: +375 29 884 54 ...

Читать далее »

Каталіцкі гурт “The Crossway” з Баранавіч выступіў у Браславе

Выступ адбыўся ў аўторак 24 ліпеня і быў прымеркаваны да Дзён моладзі Віцебскай дыяцэзіі, якія праходзілі ў Браславе з 23 па 25 ліпеня. Падобнае мерапрыемства ўпершыню праводзілася па-за тэрыторыяй парафіі – на сцэне кавярні “Пляж”. Сама кавярня размешчана на беразе самага вялікага браслаўскага возера Дрывяты. Па рэакцыі маладых людзей было відаць, што выступ гасцей з Пінскай дыяцэзіі ім вельмі спадабаўся. ...

Читать далее »

«Моладзь ‒ надзея Касцёла і грамадства»: у Браславе прайшлі дыяцэзіяльныя дні моладзі

З 23 па 25 ліпеня ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў праходзілі Дні моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Удзельнічалі ў іх каля 150 маладых чалавек з розных парафій Віцебшчыны, а таксама вернікі з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Арганізатрам сустрэчы з’яўляецца Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі, і сёлета яна прайшла на тэму «Моладзь ‒ надзея Касцёла і грамадства». Напрацягу трох дзён з моладдзю прабываў і маліўся ...

Читать далее »

У Браславе прайшлі рэкалекцыі цвярозасці

З 19 па 22 ліпеня ў браслаўскім санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў прайшлі XIV рэкалекцыі цвярозасці. Арганізатарам выступіла душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі ў супрацоўніцтве з кс. Анджэем Бочарам MS. Рэкалекцыі прызначаны для ўсіх жадаючых з усёй Беларусі, а нават і для замежжа. Рэкалекцыі ў Браславе — адна са штогадовых ініцыятыў. “14 гадоў таму кс. Анджэй запрасіў нас у Відзы, дзе ...

Читать далее »