Архив меток: Браслаў

У Браславе моладзь славіла Бога танцамі (+відэа)

У суботу, 7 мая, у Браславе прайшоў конкурс танца сярод моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Арганізавана мерапрыемства было па ініцыятыве саміх маладых людзей. Як адзначыла арганізатар конкурса сястра Таццяна Гмыза SJE: «Моладзь вельмі прасіла правесці такі конкурс. Калі быў конкурс песні ў Мёрах, яны вельмі хацелі, каб прадставіць сябе і танцам». Сярод вернікаў існуе думка, што касцёл і танцы рэчы несумяшчальныя. Але і ...

Читать далее »

Дні засяроджанасці для дзяўчат прайшлі ў Браславе

З 6 па 8 сакавіка ў кляштары сясцёр эўхарыстак у Браславе прайшлі дні засяроджанасці для дзяўчат. Прыехалі яны з Жодзіна, Барысава, Мінска, Мёраў, Слабодкі, удзельнічалі таксама і браслаўчанкі. Тэма была «Нашы пытанні да Бога і Божыя пытанні да нас». Асаблівым момантам, які вельмі цанілі дзяўчаты, была Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту, дзе можна было з Госпадам размаўляць на турбуючыя пытанні і проста ...

Читать далее »

Рэліквіі святога Яна Паўла ІІ знаходзяцца ў Браславе

У Санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе існуе капліца святога Яна Паўла ІІ. Як паведамляе парафіяльны сайт, з правага боку ад цэнтральнага ўваходу ў святыню публічна выстаўлены для ўшанавання і пакланення рэліквіярый з крывёй святога Папы. Кардынал Станіслаў Дзівіш быў асабістым сакратаром Папы Яна Паўла ІІ у 1978-2005 гадах. Ён перадаў рэліквіі Браслаўскаму санктуарыю ў 2015 годзе праз Правінцыяла айцоў сальватарыянаў ...

Читать далее »

«Марскія» запусты зладзілі ў Браславе

6 лютага ў нашай парафіі адбыліся запусты на марскую тэматыку, у якіх прынялі ўдзел маладыя людзі з Браслава, Мёраў і Полацка. Уваходам праз Браму Міласэрнасці і Адарацыяй распачалася моладзевая сустрэча. Падчас малітвы разважалі на тэму Божай Міласэрнасці, маліліся за тых, хто далёка ад Бога. На сімвалічных рыбках пісалі кароткія малітвы і імя таго, каго хацелі б бачыць побач з сабой ...

Читать далее »

Санктуарый як месца асаблівай сустрэчы з Божай міласэрнасцю: размова з кусташам браслаўскай святыні

Папа Францішак абвясціў у Касцёле Год Міласэрнасці, які пачаўся адкрыццём Святых Дзвярэй у базыліцы св. Пятра 8 снежня і завершыцца 20 лістапада 2016 года. Па некаторых падліках, ва ўсім свеце адчынена каля 10 тысяч такіх сімвалічных Дзвярэй. У Віцебскай дыяцэзіі такімі асаблівымі месцамі прызначаны віцебская катэдра і санктуарый Маці Божай у Браславе. Ці дапаможа такая акцыя ў навяртанні людзей? Паразважаем ...

Читать далее »

«Карытас» у Браславе арганізаваў для юных вернікаў маленькія Калядкі

3 студзеня «Карытас» парафіі Нараджэння Маці Божай у г. Браславе пры фінансавай падтрымцы партнёраў з Чэхіі — такой жа дабрачыннай арганізацыяй з Прагі, арганізаваў для юных вернікаў маленькія Калядкі. Гасцей прыйшло менш, чым чакалі арганізатары. Напэўна, хлопчыкаў і дзяўчынак напалохаў моцны і нязвыклы яшчэ для браслаўчан мароз. Але свята прайшло весела. Прысутных дзяцей і дарослых павіншаваў з Божым Нараджэннем ксёндз ...

Читать далее »

У браслаўскай парафіі адзначылі свята Святой Сям’і

27 снежня Каталіцкі Касцёл адзначае свята Святой Сям’і. З гэтай нагоды ў нашай парафіі адбылася Імша ў інтэнцыі сем’яў, а таксама аплаткавая сустрэча ў радасці. На святой Імшы а 11-й гадзіне вернікі маліліся за ўсе беларускія сем’і і кожную сям’ю паасобку. На знак падзякі за жыццё кожнага чалавека, за ўсе радасці і праблемы сем’і парафіі прынеслі да алтара дары. У ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч урачыста адчыніў Браму Міласэрнасці ў Браславе (+відэа)

У нядзелю 13 снежня ў Дыяцэзіяльным Санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе біскуп Алег Буткевіч урачыста адчыніў Браму Міласэрнасці. Само набажэнства пачалося працэсіяй ад закрыстыі да галоўных дзвярэй. Уваходныя дзверы былі ўпрыгожаны вянком і кветкамі. А ўверсе над самой брамай віднеўся банэр з лагатыпам Года Міласэрнасці, які распачаўся ў Каталіцкім Касцёле 8 снежня. Прамаўляючы Божае слова да агромністай колькасці ...

Читать далее »

Як аплатак трапляе на Вігілійны стол: у пякарні сясцёр Эўхарыстак у Браславе

Адчыняем дзверы ў кляштар сясцёр Эўхарыстак у Браславе і ўжо здалёк чуем гасцінны голас сястры Таццяны Гмыза:  Праходзьце, калі ласка! Я вас ужо чакаю.  Распачаўся перыяд Адвэнту – радасны час прыгатавання да нараджэння Хрыста. Кожны рыхтуецца па-рознаму: хтосьці змагаецца з нейкай залежнасцю, хтосьці прымае пэўныя пастановы, каб, безумоўна, змяніць сваё жыццё. А сёстры Эўхарысткі, апрача гэтага, займаюцца яшчэ і выпяканнем ...

Читать далее »