Архив меток: Браслаў

Хрысціянскі баль адбыўся ў Браславе

Напярэдадні Адвэнту, у суботу 30 лістапада, вернікі рознага ўзросту сабраліся ў парафіяльным доме імя айца Францішка Ярдана на чацвёрты хрысціянскі баль. Кс. Уладзімір Шыдлоўскі арганізаваў забаўляльную праграму з жывой музыкай і запрасіў фокусніка-ілюзіяніста. На пачатку імпрэзы кс. Уладзімір прывітаў усіх прысутных і пажадаў у Божай радасці бавіць час, каб пасля, у паўсядзённым жыцці, асабліва падчас Адвэнту, дзяліцца радасцю з іншымі. ...

Читать далее »

Вернікі з Браслава наведалі Горад Міласэрнасці

16 лістапада, калі Касцёл адзначае літургічны ўспамін Маці Божай Міласэрнасці, парафіяне з Браслава здзейснілі пілігрымку ў Вільню, дзе ўзялі ўдзел ва ўрачыстай святой Імшы на беларускай мове. Сталіцу Літвы называюць Горадам Міласэрнасці, бо менавіта тут, у 1934 годзе з-пад пэндзля мастака Яўгена Казіміроўскага паўстаў вядомы на ўвесь свет абраз Езуса Міласэрнага. Менавіта тут Езус прадыктаваў святой сястры Фаўстыне Вяночак да ...

Читать далее »

Рэкалекцыі для сужонкаў пройдуць у Браславе

З 25 па 27 кастрычніка ў Браславе ў кляштары сясцёр эўхарыстак пройдуць рэкалекцыі для сужонкаў, якія праводзяць удзельнікі руху «Сужэнскія сустрэчы». Запрашаюцца ўсе сем’і, незалежна ад канфесійнай прыналежнасці — і католікі, і праваслаўныя, і нават непрактыкуючыя хрысціяне; як тыя, хто жыве ў шлюбе, так і тыя, хто толькі распісаны ў ЗАГСе. Пачатак — 25 кастрычніка ў 18.00, заканчэнне — 27 кастрычніка ...

Читать далее »

Раскопкі на востраве Манастыр завершаны, але працяг будзе

З 1 па 15 жніўня на востраве Манастыр, што на возеры Неспіш, праводзіліся археалагічныя раскопкі. Як вядома, напрацягу некалькіх стагоддзяў тут існаваў базыліянскі манастыр з іконай Маці Божай, якая цяпер захоўваецца ў касцёле ў Браславе, а 10 гадоў таму была афіцыйна прызнана Ватыканам цудадзейнай і каранавана папскімі каронамі. 10 жніўня на востраве пабывала фотакарэспандэнт сайтa Браслаўскага Санктуарыя Ірына Гайдамовіч. «Канечне, ...

Читать далее »

Сустрэча пілігрымаў у Браславе

16 жніўня на ўрачыстасці ў санктуарый Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браслаў прыбылі дзве пешыя пілігрымкі з Глыбокага 115 чалавек і 24 асобы з Пагошчы, а таксама на роварах з Мёраў (12 чалавек), Паставаў (15 чалавек) і Глыбокага (4 асобы). Былі і некалькі асоб, якія на ровары (с. Ёнаша Мровец з Віцебска) або пешшу (Генадзь Бервячонак з Глыбокага) самастойна, у ...

Читать далее »

У Браславе прайшлі ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі азёраў

Кульмінацыяй урачыстасці 17 жніўня стала галоўная Імша, якая прайшла на палявым алтары перад касцёлам. Гэта алтар быў пабудаваны дзесяць гадоў таму, калі адбылася каранацыя абраза Маці Божай Валадаркі азёраў. Таму сёлета ў Віцебскай дыяцэзіі адзначаецца двайны юбілей: дваццацігоддзе ўтварэння дыяцэзіі і дзесяцігоддзе каранацыі абраза  Маці Божай. Галоўная Імша распачалася аб адзінаццатай гадзіне ўрачыстай працэсіяй з касцёла да палявога алтара. У ...

Читать далее »

Парафія ў Глыбокім запрашае крочыць разам у Браслаў да Маці Божай

Урачыстасці ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе ў гэтым годзе пройдуць 16-17 жніўня. Сёлета будзе адзначацца 10-годдзе каранацыі абраза Маці Божай Браслаўскай і 20-годдзе Віцебскай дыяцэзіі. Праграму святкавання можна прачытаць тут>> Пешая пілігрымка распачне свой шлях 14 жніўня святой Імшой у касцёле Святой Тройцы а 7-й гадзіне раніцы. Глыбоцкая парафія запрашае прайсці разам гэты шлях, каб разам адсвяткаваць ...

Читать далее »

Малітвай у Браславе распачнецца адкрыццё археалагічных раскопак на востраве Манастыр

Сёння, 1 жніўня а 15 гадзіне ў Браслаўскім касцёле сумеснай малітвай біскупа Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча і Кіраўніка Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы Архімандрыта Сяргея Гаека распачнецца ўрачыстае адкрыццё археалагічных раскопак на востраве Манастыр, што ў возеры Неспіш каля Браслава. Вядома, што каля 70 валанцёраў выказалі жаданне прыняць удзел у раскопках скляпоў манастыра, вядомага з 1500-х гадоў. Канчатковая мэта праекта, як сцвярджае ...

Читать далее »

Christus vivit! У Браславе прайшлі Дні моладзі Віцебскай дыяцэзіі

Christus vivit! Хрыстус жыве! — пад такiм дэвiзам з 22 па 25 ліпеня 2019 года прыходзілі Дыяцэзіяльныя Днi моладзi ў Браславе, якая аб’яднала сёлета каля 100 чалавек з розных парафiй. Менавiта такiмi словамi названа адгартацыя Папы Францiшка для моладзi, выдадзеная ў красавiку гэтага года.  Праграма гэтай сустрэчы была насычаная. Распачалося адкрыццё Дзён моладзi святой Iмшой, якую ўзначальваў бiскуп Алег Буткевiч. Таксама ...

Читать далее »

Рэкалекцыі цвярозасці прайшлі ў Браславе

З 18 па 21 ліпеня ў Браславе праходзілі рэкалекцыі цвярозасці, паведамляе waladarka.by. Іх арганізатарам ужо некалькі гадоў з’яўляецца Душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі ў супрацоўніцтве з кс. Анджэем Бочарам, пробашчам з Далёкіх. Рэкалекцыі цвярозасці збіраюць усіх, хто сутыкнуўся з праблемай алкагалізму (як самі залежныя асобы, так і сузалежныя ‒ члены іх сем’яў). У гэтыя дні з удзельнікамі праводзяць сустрэчы і канферэнцыі ...

Читать далее »