Архив меток: Божае Цела

Урачыстасць Божага Цела ў Гродне: любоў Хрыста – для ўсіх людзей

20 чэрвеня адзначалася ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Езуса Хрыста, падчас якой асаблівым чынам ушаноўваецца Збаўца ў Эўхарыстыі. У гэты дзень вернікі з усіх гродзенскіх парафій сабраліся ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя. У літургіі прынялі ўдзел таксама святары, законныя сёстры, якія служаць у Гродне, і дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцзіі Юзаф Станеўскі. Узначаліў Эўхарыстыю біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Вялікае свята ...

Читать далее »

Працэсія Божага Цела па вуліцах Віцебска адбудзецца 1 чэрвеня

Працэсія Божага Цела па вуліцах Віцебска пройдзе 1 чэрвеня. У 11 гадзін распачнецца святая Імша ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага. Пасля Літургіі эўхарыстычная працэсія пройдзе вуліцамі Віцебска ў напрамку касцёла Святога Духа. Біскуп Алег запрашае вернікаў з усёй дыяцэзіі прыняць удзел у працэсіі, каб даць сведчанне сваёй веры для жыхароў нашай краіны. У гэтым годзе ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана ...

Читать далее »

Па вуліцах Глыбокага прайшла працэсія Божага Цела (+відэа)

Гэта адбылося ў чацвер 31 мая пасля вячэрняй святой Імшы. Вернікі прайшлі па вуліцах горада, дзе былі ўсталяваныя чатыры алтары. Пры кожным з іх былі былі прачытаныя ўрыўкі з Евангелля і кароткія малітвы. Адметна, што працэсія прайшла па вуліцах Камуністычная, Піянерская, Камсамольская і Савецкая. Здаецца, ужо прыйшла пара расстацца з савецкай спадчынай, але ўжо тое, што каталіцкая працэсія праходзіць па ...

Читать далее »

Францішак: праз Цела і Кроў Хрыста прымаем Яго любоў

Калі прымаем Цела і Кроў Хрыста, атрымліваем Яго любоў, каб дзяліцца ёй з іншымі, адзначыў Папа падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая 3 чэрвеня 2018 года прайшла ў Ватыкане. “Сёння ў многіх краінах, сярод якіх Італія, святкуецца ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, або, згодна з больш вядомым лацінскім выразам, урачыстасць “Corpus Domini” , — заўважыў Папа. ...

Читать далее »

Працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска (+відэа)

2 чэрвеня ў Віцебску ад касцёла Езуса Міласэрнага да касцёла Святога Духа прайшла ўрачыстая працэсія ў гонар Найсвяцейшых Цела і Крыві Хрыста, у якой прынялі ўдзел вернікі не толькі горада, але і ўсёй дыяцэзіі. Былі дзеці ў белым убранні – тыя, хто ў гэтым годзе прынялі Першую Камунію альбо рыхтуюцца да гэтай падзеі. Перад пачаткам працэсіі адбылася святая Імша ў ...

Читать далее »

2 чэрвеня — працэсія Божага Цела па вуліцах Віцебска

Працэсія Божага Цела па вуліцах Віцебска пройдзе 2 чэрвеня. У 11 гадзін распачнецца святая Імша ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага. Пасля Літургіі эўхарыстычная працэсія пройдзе вуліцамі Віцебска ў напрамку касцёла Святога Духа. У парафіях свята па традыцыі адзначыцца ў чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы. У вызначаную суботу вернікі з розных куткоў дыяцэзіі з’едуцца ў Віцебск, каб прайсці ў працэсіі. Біскуп Алег запрашае вернікаў ...

Читать далее »

31 мая — урачыстасць Божага Цела

31 мая 2018 года Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Божага Цела. Адметнае гэта свята тым, што ў гэты дзень католікі рыхтуюць урачыстыя працэсіі да чатырох алтароў. Працэсіі называюцца эўхарыстычнымі таму, што святар нясе Найсвяцейшы Сакрамант – Цела Хрыста. Слова “Эўхарыстыя” абазначае як саму святую Імшу, так і Цела і Кроў Хрыста. Узята яно з грэцкай мовы і абазначае падзяку. Як вядома, ...

Читать далее »

Апублікаваны расклад папскіх цэлебрацый на лета

Святая Імша і эўхарыстычная працэсія з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, якія ўзначаліць папа Францішак, сёлета адбудуцца 3 чэрвеня 2018 года ў Осціі. У Ватыкане 29 мая 2017 года  быў апублікаваны расклад літургічных цэлебрацый з удзелам Святога Айца на летнія месяцы. Літургія на плошчы перад парафіяльным касцёлам распачнецца ў 18.00. Затым вуліцамі горада пройдзе працэсія Божага Цела, якая ...

Читать далее »

Упершыню ўрачыстасць Божага Цела Пантыфік узначаліў у нядзелю, а не ў чацвер

Папа Францішак узначаліў 18 чэрвеня 2017 года літургію з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. Пантыфік упершыню зрабіў гэта ў нядзелю, а не ў чацвер, як прадпісана літургічным календаром. Папа прыняў такое рашэнне, каб у св. Імшы і эўхарыстычнай працэсіі магло прыняць удзел больш святароў і вернікаў, і каб не ствараць нязручнасцяў для руху транспарту ў працоўны дзень. Літургія ...

Читать далее »

Некалькі поглядаў на Эўхарыстыю

Эўхарыстыя з’яўляецца багатым і складаным паняццем. Чалавек нязграбна набліжаецца да вялікай таямніцы веры, а яго пазнанне абмежавана пачуццямі. Мы – людзі эпохі інтэрнэту, заваявання космасу, прагрэсу ведаў і моцы тэхнікі – павінны пакорна прыняць яе і прасіць Бога аб дары веры, каб пазнаць вялікія справы Эўхарыстыі, якія перарастаюць нас саміх. Святая Камунія “Камунія” з лацінскай мовы перакладаецца як “з’яднанне” (чалавека ...

Читать далее »