Архив меток: Божае Нараджэнне

У італьянскіх Альпах ужо выбіраюць елку на Божае Нараджэнне для Ватыкана

Нягледзячы на ​​тое, што да свята Божага Нараджэння яшчэ далёка, падрыхтоўка елкі, якая будзе стаяць на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, ужо пачалася. Елка, якая будзе стаяць каля ясляў, на гэты раз паходзіць з парку ў Даламітах, з правінцыі Пардэнонэ (Італія). Дрэва, якое павінна выбраць рэгіянальная Лясная ахова ў супрацоўніцтве з Ватыканам, павінна адпавядаць пэўным умовам. Яно не можа перавышаць ...

Читать далее »

Калі разбіраць ёлку?

Ад Божага Нараджэння ўжо мінула трохі часу, аднак у многіх дамах усё яшчэ бачым ёлкі і святочныя ўпрыгожванні. Аднак набліжаецца дзень, калі яны павінны знікнуць — да наступных Каляд. На самым пачатку — трохі гісторыі. Перыяд Божага Нараджэння ў Касцёле пачынаецца ў Вігілійны вечар 24 снежня і працягваецца да нядзелі пасля 6 студзеня (урачыстасці Аб’яўлення Пана), гэта значыць нядзелі Хросту ...

Читать далее »

М’янма: першае за 50 гадоў публічнае святкаванне Божага Нараджэння

Хрысціянская супольнасць М’янмы ўпершыню пасля 50 гадоў публічна адсвяткавала свята Божага Нараджэння на вуліцах горада. Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Fides», у недалёкім мінулым святкаванні абмяжоўваліся сценамі касцёлаў і дамоў. У гэтым годзе, атрымаўшы дазвол ад уладаў, у былой сталіцы краіны — Янгоне, у днях ад 23 да 25 снежня на вуліцах горада здзяйсняліся набажэнствы, кірмашы і працэсіі. Святочны фестываль пачаўся ...

Читать далее »

Быць побач у разгар крызісу

Надыходзячыя святы спакушаюць нас траціць шмат грошай, купляць звыш таго, што нам патрэбна, таму што купляць і рабіць падарункі — гэта праява клопату, удзячнасці і проста ўвагі да блізкага. На Божае Нараджэнне мы гатуем святочныя стравы і загортваем падарункі ў прыгожую бліскучую паперу. І нам падабаецца траціць трохі больш грошай проста таму, што гэты час асаблівы. Гэта час для святкавання ...

Читать далее »

У рэзідэнцыі Папы Францішка ўстаноўлены экалагічныя святочныя яслі

Святочныя яслі Божага Нараджэння, устаноўленыя ў ватыканскім Доме св. Марты, які з’яўляецца рэзідэнцыяй папы Францішка, утрымліваюць у сабе заклік да аховы навакольнага асяроддзя. Сцэна нараджэння Хрыста тут прадстаўлена не ў прывычным для італьянскага мастацтва гарадскім асяроддзі, а прыродным, паказваючы прыйсце Збаўцы на свет у маленькай пячоры, ва ўлонні маці Зямлі. Паводле аўтара стаенкі, Алесандра Дзі Плачыдзі, сваёй працай ён пажадаў, ...

Читать далее »

Бог хоча нарадзіцца ў сэрцы чалавека

Некаторыя прапаведнікі, калі тлумачаць таямніцу Хрыстовага нараджэння, звяртаюць увагу на тры Яго “нараджэнні”: Езус нарадзіўся ў Бэтлееме, потым прыйдзе другі раз у канцы часоў. Нашае ж жыццё мае быць скіравана на тое, каб Хрыстос кожны дзень нараджаўся ў нашым сэрцы. “Я веру ў сэрцы”, — паўтарае значная колькасць людзей, адказваючы на пытанне, ці вераць яны ў Бога і як праяўляецца ...

Читать далее »

Чаму каталікі святкуюць Божае Нараджэнне 25 снежня?

Думка пра святкаванне нараджэння Езуса Хрыста несумненна з’явілася пад уплывам грэка-рымскай культуры. На гэтым культурным абшары існаваў звычай святкавання нараджэння ўладароў і славутых людзей. Не павінна была быць фактычная дата іх нараджэння, часта яна была сімвалічнай. Калі ж гаворка ідзе пра Езуса Хрыста, то ўсе чатыры Евангеллі не падаюць такіх дадзеных, на падставе якіх можна было б устанавіць канкрэтную дату ...

Читать далее »

Елка, поўная сімвалаў

Нягледзячы на тое, што святы Божага Нараджэння сягаюць сваёй традыцыяй у першыя стагоддзі нашай эры, аздабленне елкі – адносна малады звычай. Калядным дрэвам хвойныя былі выбраны ў XVI стагоддзі. У біяграфіі св. Баніфацыя чытаем, што падчас св. Імшы на Божае Нараджэнне ён зрубіў святы для язычнікаў дуб і знішчыў усе дрэвы навокал, пакінуўшы толькі адну невялікую сасонку, якая і стала ...

Читать далее »