Архив меток: біскупы

Абарона непаўналетніх: Ватыкан рыхтуе «даведнік» для біскупаў

Падвядзеннем вынікаў ватыканскай сустрэчы па абароне непаўналетніх у Касцёле стане нядзельная прамова Пантыфіка, патлумачыў журналістам мадэратар саміту, кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Узнятыя падчас нарады тэмы Папа Францішак будзе абмяркоўваць у бліжэйшы панядзелак з кіраўнікамі дыкастэрый Рымскай курыі. У доўгатэрміновай перспектыве можна чакаць канчатковага дакумента па выніках сустрэчы. Кангрэгацыя Веравучэння ўжо рыхтуе канкрэтныя ўказанні – своеасаблівы даведнік для біскупаў, у якім крок ...

Читать далее »

Новы дакумент Папы Францішка будзе прысвечаны біскупскай камуніі

18 верасня ў Ватыкане будзе прадстаўлена новая Апостальская канстытуцыя Святога Айца Францішка пад назвай “Episcopalis communio”. Аб гэтым паведаміла Зала Друку Святога Пасаду, запрашаючы журналістаў на спецыяльную прэзентацыю. Прадставяць дакумент кардынал Ларэнцы Балдзісэры, Генеральны сакратар Сінода Біскупаў, і яго намеснік, біскуп Фабіа Фабэнэ. Папярэдняя Апостальская канстытуцыя Папы Францішка ўбачыла свет у пачатку гэтага года і была прысвечана касцёльным універсітэтам і ...

Читать далее »

Папа: здаецца, што “Вялікі Абвінаваўца” ўзяўся за біскупаў

Біскупы павінны быць людзьмі малітвы, пакоры і знаходзіцца побач з давераным ім народам, асабліва сёння, калі, здаецца, “Вялікі Абвінаваўца” ўзяўся за біскупаў, сцвердзіў Папа. Падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую 11 верасня Папа Францішак цэлебраваў у капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі, ён спаслаўся на ўрывак Евангелля св. Лукі (Лк 6, 12-19), у якім апавядаецца, як пасля доўгай начной малітвы Езус выбраў дванаццаць апосталаў, ...

Читать далее »

Біскупы Цэнтральнай і Усходняй Еўропы пра праблемы рэгіёну

Існуе неабходнасць спыніць уцечку моладзі з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы на Захад, скараціць няроўнасць у сярэдніх заробках паміж двума часткамі кантынента. Так лічаць біскупы дзевяці краін рэгіёну. Яны 6-7 верасня сустракаліся ў Браціславе. Яны заклікалі працягваць аказваць дапамогу мігрантам і адмовіцца ад Стамбульскай канвенцыі. Прычынай зыходу моладзі на Захад біскупы лічаць той факт, што краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы на ...

Читать далее »

Папа Францішак сустрэўся з біскупамі, якія прымалі ўдзел у рэкалекцыях

Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане каля 40 біскупаў, якія з 20 жніўня па 3 верасня 2018 года прымалі ўдзел у духоўных практыкаваннях, арганізаваных Кангрэгацыяй па справах Біскупаў. Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што рэкалекцыі праводзіліся згодна з пажаданнем Святога Айца, які хацеў, каб кожны год існавала магчымасць для духоўнага абнаўлення ў тых пастыраў, якія атрымалі біскупскае пасвячэнне пяць ...

Читать далее »

Папа: барацьба Касцёла са злоўжываннямі – прыклад для ўсіх

На заканчэнне свайго візіту ў Ірландыю Папа Францішак даў настаўленні мясцовым біскупам, з якімі сустрэўся вечарам 26 жніўня 2018 года ў дамініканскім кляштары ў Дубліне. Святы Айцец падкрэсліў, што жадае падтрымаць дзейнасць мясцовага епіскапату. “Я асабліва ўдзячны вам за клопат, які вы аказваеце бедным, адчужаным і патрабуючым дапамогі, як аб гэтым сведчыць ваш нядаўні пастырскі ліст на тэму бяздомных і ...

Читать далее »

Папа склікае Спецыяльную Асамблею Сінода Біскупаў

Францішак абвясціў аб скліканні Спецыяльнай Асамблеі Сінода Біскупаў, прысвечанай рэгіёну Пан-Амазонія. Аб гэтым ён заявіў 15 кастрычніка 2017 г. на заканчэнне кананізацыйнай св. Імшы ў Ватыкане. Форум пройдзе ў кастрычніку 2019 г. “Галоўная мэта гэтага склікання заключаецца ў вызначэнні новых шляхоў для евангелізацыі гэтай часткі Божага Народу, асабліва карэннага насельніцтва, часта забытага і пазбаўленага надзеі на спакойную будучыню, у тым ...

Читать далее »

Важная еднасць, а не ўніфікацыя: Прэзідыум РКБЕ – пра будучыню хрысціянскай Еўропы

Прэзідыум Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы (РКБЕ) на чале з кардыналам Анджэло Баньяска падвялі вынікі працы пленарнага пасяджэння. Іерархі адзначылі, што пасля першага дня, падчас якога абмяркоўвалася тэма моладзі, асноўная ўвага была прысвечана будучыні Еўропы. Як дадаў арцыбіскуп Познаньскі Станіслаў Гандэцкі, нагадваючы словы папы Францішка, з развіццём тэхнічнага прагрэсу духоўныя каштоўнасці перасталі мець такое значэнне, якое мелі раней. «Людзі адзінокія, гэта ...

Читать далее »

Імша з удзелам біскупаў Еўропы ў мінскай архікатэдры: «Касцёл і свет будуць такімі, якой будзе моладзь»

29 верасня ў мінскім архікатэдральным касцёле адбылася святая Імша з удзелам старшыняў епіскапатаў Еўропы, якія прыбылі ў Мінск на пленарнае пасяджэнне Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы. Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. У гэты дзень Каталіцкі Касцёл адзначае свята свв. арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала. Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч нагадаў у гаміліі, што арханёл Міхал са словамі «Хто ж як Бог!» ...

Читать далее »

Баснійскія біскупы б’юць трывогу: католікі масава эмігруюць

Каталіцкія біскупы Босніі і Герцагавіны б’юць трывогу, паколькі ў сувязі з сацыяльнымі, палітычнымі і эканамічнымі праблемамі рэзка скарачаецца лік католікаў у краіне. Гэта адзначыў кардынал Вінка Пуліч, падводзячы вынікі пасяджэння мясцовага епіскапату. Калі сітуацыя не зменіцца, у бліжэйшы час у краіне амаль не застанецца католікаў. Асцярогі кардынала Пуліча падтрымаў біскуп Баня-Лука Франьё Камарыца. Ён падкрэсліў, што калі не прадпрыняць “сур’ёзныя ...

Читать далее »