Архив меток: біскуп Юрый Касабуцкі

Біскуп Юрый Касабуцкі ўзначаліў малітву за сем’і нашай краіны ў Росіцы

18 мая Росіца зноў вітала сваіх пілігрымаў, якія прыехалі сюды цэлымі сем’ямі, каб разам з дзецьмі правесці гэты сонечны дзень, а некаторыя сужэнцы вырашылі прысвяціць гэты час выключна адно аднаму. Малітва ў росіцкай святыні распачалася выстаўленнем Найсвяцейшага Сакраманту і адарацыяй. Ружанец з разважаннямі на тэму сям’і і маёвае набажэнства аб’ядналі ўсе праблемы і жыццёвыя сітуацыі сучаснай ячэйкі грамадства. У гэты ...

Читать далее »

У Нарачы адбудзецца Імша ў інтэнцыі біскупа Юрыя Касабуцкага

У нядзелю, 29 студзеня, у  нарачанскім касцёле адбудзецца святая Імша за біскупа Юрыя Касабуцкага з нагоды трэцяй гадавіны біскупскай сакры. Ужо традыцыйна Імша будзе цэлебравацца па просьбе моладзі парафіі, якая тры гады таму як падарунак на біскупскае пасвячэнне ўтварыла “Маргарытку” за біскупа Юрыя. Сутнасцю апостальскага руху «Маргарытка» з’яўляецца штодзённая малітва за канкрэтнага святара альбо законную сястру. Падчас святой Імшы ў ...

Читать далее »

Гісторыі паклікання. У Пінску прайшла агульнабеларуская сустрэча семінарыстаў

«Пакліканне» – часта чуеш гэты тэрмін з вуснаў святароў. Той ці іншы чалавек менавіта дзякуючы яму жыве ў хвале Бога  і становіцца духоўнай асобай. А як прыходзіць пакліканне, у якія моманты жыцця і як рэагуюць родныя пакліканых на гэта, мы высвятлялі ў Пінскай міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі падчас юбілеяў з нагоды 90-годдзя заснавання і 15-годдзя аднаўлення яе працы. Туды рэдактара газеты ...

Читать далее »

Даклад біскупа Юрыя Касабуцкага на ўрачыстасцях у Пінскай духоўнай семінарыі. Відэа

Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі 17 красавіка выступіў з дакладам «Сям’я і Касцёл як асяроддзе абуджэння пакліканняў да святарства» перад семінарыстамі і святарамі на ўрачыстасцях у Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску. Святочныя мерапрыемствы праходзілі з нагоды 90-годдзя ад заснавання семінарыі і 15-годдзя яе аднаўлення. У сваім дакладзе іерарх звярнуў увагу на ролю сям’і ў святарскіх пакліканнях. Леанід Юрык, ...

Читать далее »

У Міёрах адбылася галоўная парафіяльная ўрачыстасць

15 жніўня ў Міёрскім касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Святога Язафата Кунцэвіча, біскупа і мучаніка, адбылася галоўная парафіяльная ўрачыстасць. На фэст сабраліся не толькі мясцовыя жыхары, але таксама вернікі, сёстры законныя і святары з іншых парафій. Найбольш прадстаўнічая была дэлегацыя сясцёр эўхарыстак з Друі, аднак глоўным госцем і цэлебрантам Святой Імшы стаў Яго Эксцэленцыя дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый ...

Читать далее »

У Мінску прайшла лыжная гонка «Старт чыстых сэрцаў»

Суботні дзень 21 лютага многія школьнікі Фрунзенскага, Першамайскага, Савецкага і Кастрычніцкага раёнаў горада Мінска маглі правесці з велізарнай карысцю для здароўя, а таксама атрымаць зарад добрага настрою. Моладзевая місія «Чыстае сэрца» арганізавала лыжню «Старт чыстых сэрцаў», паведамляе serca.by. Спаборніцтвы прайшлі для так званых складаных падлеткаў, якія стаяць на ўліку ў міліцыі, а вось паўдзельнічаць у конкурсах і паспрабаваць кашу на ...

Читать далее »

Аплатковая сустрэча чыгуначнікаў і авіатараў з біскупам Юрыем Касабуцкім

У нядзелю, 18 снежня ў 12 гадзін святой Імшой, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, распачалася аплатковая сустрэча чыгуначнікаў і авіятараў, паведамляе minsk.redemptor.by. У сустрэчы прынялі ўдзел чыгуначнікі з Польшчы, Мінска, Гатава, Маладзечна, Лучая, Гродна, Ваўкавыска, Парэчча, Свіслачы. У гаміліі падчас святой Імшы біскуп Юрый Касабуцкі звярнуў увагу на тое, каб мы адчынілі сэрцы Езусу Хрысту і запрасілі ...

Читать далее »