Архив меток: біскуп Аляксандр Кашкевіч

Аплаткавая сустрэча са студэнтамі і выкладчыкамі “Міждыяцэзіяльных курсаў сямейнага жыцця” прайшла ў Гродне

12 студзеня ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне адбылася аплаткавая сустрэча біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча з навучэнцамі і выкладчыкамі «Міждыяцэзіяльных курсаў сямейнага жыцця». На пачатку сустрэчы біскуп звярнуў увагу, што навучэнцы курсаў маюць асаблівую магчымасць пазнаваць і паглыбляць каталіцкую навуку ў сферы сям’і і сужэнства. Потым навучэнцы 1 курса прадставілі тэатральную сцэнку пра Божае Нараджэнне. Падчас выступлення прагучалі вядомыя калядныя ...

Читать далее »

Два новыя святары і дыякан ёсць у Гродзенскай дыяцэзіі

17 лістапада біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзяліў пасвячэнне прэзбітэрату двум дыяканам і пасвячэнне дыяканату аднаму семінарысту. Урачыстасць адбылася ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне. Прэзбітэрамі Касцёла на Гродзеншчыне сталі дыяканы Раман Вайцяховіч i Эрнэст Мікалайчык. Дыяканскае пасвячэнне прыняў Віталій Валюк. Урачыстая святая Імша, падчас якой былі ўдзелены пасвячэнні, сабрала шматлікіх святароў і вернікаў, якія прыбылі з розных бакоў дыяцэзіі, каб ...

Читать далее »

400-годдзе касцёла і кляштара адзначылі ў Гальшанах

23  чэрвеня, напярэдадні ўрачыстасці Нараджэння святога Яна Хрысціцеля, у Гальшанах адзначылі 400-годдзе касцёла і кляштара айцоў францішканаў. У касцёле святога Яна Хрысціцеля сабраліся шматлікія госці: біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, святары, сёстры законныя, прадстаўнікі свецкай улады, парафіяне і вернікі з суседніх парафій. На пачатку прысутныя мелі магчымасць здзейсніць экскурс у мінулае касцёла, даведацца, як паўставала святыня і кляштар. Унеслі ўклад у ...

Читать далее »

У Клюшчанах на месцы згарэлага касцёла пабудуюць капліцу

Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч выдаў распараджэнне аб зборы матэрыяльных сродкаў на будаўніцтва новай капліцы ў Клюшчанах, якую пабудуюць на месцы згарэлага касцёла св. Яўхіма. Святыня з амаль 300-гадовай гісторыяй згарэла 6 чэрвеня. Касцёл з дрэва быў пабудаваны ў 1726 годзе і дзейнічаў да 1948 г. У 1990-х яго вярнулі вернікам. У касцёле ў Клюшчанах нёс служэнне кс. Канстанцін (Кастанты) Стэповіч (паэтычны псеўданім — Казімір ...

Читать далее »

400-годдзе парафіі адзначаць у Крамяніцы

Юбілейная ўрачыстасць у касцёле Божага Цела адбудзецца 15 ліпеня. Пачатак св. Імшы, якую ўзначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, у 13.00. Фундатарамі касцёла св. Юрыя, мучаніка, у Крамяніцы былі кашталян Віцебскі Мікалай Вольскі і яго жонка Барбара. У 1617 года яны запрасілі Ордэн Латэранскіх Канонікаў з Кракава і выступілі фундатарамі кляштара і касцёла, паведамляе grodnensis.by. Святыня кансэкравана 8 ліпеня 1657 года біскупам ...

Читать далее »

Заканчэнне навучальнага года ў семінарыі ў Гродне: “Не забывайцеся аб справах духу”

16 чэрвеня ў капліцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылася святая Імша на заканчэнне 2016/2017 навучальнага года. Эўхарыстыю ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. У Імшы ўдзельнічалі дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, выкладчыкі і свецкія супрацоўнікі семінарыі і самі семінарысты. Прысутнічалі таксама новапрэзбітары, якія нядаўна прынялі пасвячэнне. На заканчэнне Эўхарыстыі яны ўдзялілі сабраным прыміцыйнае бласлаўленне. Падчас Імшы семінарысты дзякавалі Богу ...

Читать далее »

Біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў у Зарачанцы абраз Езуса Міласэрнага

5 лютага біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў парафію Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Зарачанцы (Балі Касцёльнай). Іерарх узначаліў святую Імшу з удзелам шматлікіх вернікаў і запрошаных гасцей. Падчас Імшы біскуп асвяціў абраз Езуса Міласэрнага, які з’яўляецца дакладнай копіяй віленскага абраза, напісанага паводле ўказанняў святой Фаўстыны. Гэты абраз быў перададзены парафіяльнай супольнасці ў дар і будзе змешчаны ў касцёле. Як адзначыў ...

Читать далее »

Біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамант канфірмацыі вернікам шчучынскай парафіі

13 мая ў парафіі айцоў піяраў у Шчучыне, у гадавіну аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме, падчас урачыстай Эўхарыстыі ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамант канфірмацыі 60 кандыдатам. Да прыняцця сакраманту хрысціянскай сталасці моладзь рыхтавалася на працягу двух гадоў: удзельнічала ў катэхезах, набажэнствах і спецыяльна падрыхтаваных рэкалекцыях. Заканчэннем урачыстасці стала працэсія і фацімскае набажэнства, падчас якога яшчэ раз у ...

Читать далее »