Архив меток: Біскуп Алег Буткевіч

Віншаванне біскупа Віцебскай дыяцэзіі на Вялікдзень 2015 г.

“Тады ўвайшоў туды і той вучань, які першы прыйшоў да магілы, і ўбачыў, і паверыў” (Ян. 20, 8) Дарагія вернікі, шаноўныя браты і сёстры ў Хрысце, людзі добрай волі! Хрыстова Уваскрасенне – гэта падзея, якая ляжыць у аснове Хрысціянскай веры. Веры, каторая не толькі акрэслівае Стваральніка ўсяго існага свету як Асобу, больш за тое – як еднасць Боскіх Асобаў, але ...

Читать далее »

Літургія Мукі Пана ў Віцебску

У віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага 3 красавіка, у Вялікую Пятніцу адбылася Літургія Мукі Пана, якую ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч. Напачатку Літургіі адбыўся Крыжовы Шлях, падчас якого вернікі разам са сваімі святарамі перажывалі Муку Пана нашага Езуса Хрыста. Гамілію прамовіў пробашч катэдральнай парафіі ксёндз Адам Дынак, у якой распавёў аб значымасці Святога Крыжа ў жыцці чалавека. Ксёндз Адам сказаў, што ...

Читать далее »

Відэаверсія прэс-канферэнцыі біскупа Алега Буткевіча

Біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч 31 сакавіка сустрэўся з журналістамі ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску. Прэс-канферэнцыя была прымеркаваная да свята Пасхі. Прадстаўляем Вашай увазе відэаверсію прэс-канферэнцыі. Запрашаем да прагляду!

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч сустрэўся з журналістамі

Біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч 31 сакавіка сустрэўся з журналістамі ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску. Прэс-канферэнцыя была прымеркаваная да свята Пасхі. Як кажа Яго Эксцэленцыя, Пасха — значная падзея ў жыцці грамадства, трэба таксама і праз сродкі масавай інфармацыі дапамагаць людзям далучацца да гэтай падзеі. Бо ў цяперашні час чалавек сустракаецца са шматлікімі праблемамі, перад якімі вельмі часта ...

Читать далее »

Біскуп Віцебскі цэлебраваў Імшу на ўрачыстасць Звеставання Пана

На ўрачыстасць Звеставання Пана ў Віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага адбылася Святая Імша, якую цэлебраваў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. У сваёй гаміліі іерарх распавёў пра тое, наколькі вялікі сэнс і каштоўнасць мае чалавечае жыццё. Напрыканцы Імшы адбылася супольная малітва “Духоўнае ўсынаўленне” у інтэнцыі дзяцей, якія яшчэ не нарадзіліся і жыццю якіх пагражае небяспека. Вернікі ў сваёй малітве абяцалі “духоўна ўсынавіць” ...

Читать далее »

Віншуем біскупа Алега з імянінамі!

Ваша Эксцэленцыя! Паважаны біскуп Алег! З нагоды імянінаў складаем найлепшыя пажаданні, каб дыханне Божай любові, благаслаўленне Хрыста Найвышэйшага Святара і прамяні святла Святога Духа напаўнялі Ваша сэрца. Хай Дарадца дае ласку мудрасці і эфектыўнасці ў абвяшчэнні Божага Слова, якое свеціцца, як лямпа, і не гасне ў начны час. Няхай Усемагутны Бог дае сілы для выканання біскупскай паслугі і вытрымкі ў ...

Читать далее »

У Міжнародны дзень хворых біскуп Алег Буткевіч наведаў абласную бальніцу

Біскуп Алег Буткевіч быў запрошаны ў Віцебскую абласную клінічную бальніцу 5 лютага ў Міжнародны дзень хворых. Ён сустрэўся з медработнікамі і распавеў аб духоўным аспекце паклікання медыка і ахвярнасці гэтай службы на карысць хворых. У сваёй прамове біскуп звярнуў увагу на запавет любові: любові да Бога, любові да бліжняга, асабліва да хворага і церпячага чалавека. У мультымедыйным варыянце, прапанаваным медыкам ...

Читать далее »

Зварот біскупа Віцебскага з заклікам малітвы ў інтэнцыі людзей, якія знаходзяцца ў рабстве

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце! У межах Года Кансэкраванага Жыцця – 8 лютага 2015 года, калі паводле літургічнага календара прыпадае ўспамін св. Юзэфіны Бакхіта, Каталіцкі Касцёл будзе абыходзіць дзень малітваў, разважання і дзейнасці супраць гандлю людзьмі. Апостальская Сталіца звярнулася да Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, а праз яе – да кожнага веруючага з просьбай падтрымаць малітвай ініцыятывы, якія маюць ...

Читать далее »

Пра адпусты ў Віцебскай дыяцэзіі ў Год кансэкраванага жыцця

З нагоды Года кансэкраванага жыцця, згодна з Дэкрэтам Апостальскай Пэнітэнцыярыі ад 23 лістапада 2014 г. у Віцебскай дыяцэзіі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч устанавіў касцёлы, у якіх кожны вернік штодзённа можа атрымаць поўны адпуст да 2 лютага 2016 г. уключна і ахвяраваць яго як за жывых, так і за памерлых: Санктуарый Маці Божай у Браславe; Санктуарый Маці Божай Фацімскай у Шуміліне; ...

Читать далее »

Біскуп Буткевіч: атэістычная сістэма падрубіла аснову маральна-этычнага жыцця грамадства

Цікавасць хрысціянскай грамадскаці да асобы прызначанага год таму біскупа Віцебскага Алега Буткевіча вытлумачальная. Малады біскуп, які грае на гітары, з сімпатыяй ставіцца да вышыванак і карыстаецца толькі беларускай мовай, – з’ява, якая сапраўды правакуе інтарэс. Менавіта як з іерархам, на плячах якога – адказнасць за лёс каталіцкасці вялікай дыяцэзіі, якая ўяўляе з сябе вельмі неаднастайныя абшары як у ментальным, так ...

Читать далее »