Архив меток: Біскуп Алег Буткевіч

Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч удзяліў сакрамант Канфірмацыі вернікам з Новалукомля і Чашнікаў

Штогод 22 ліпеня ў нашай парафіі адзначаецца урачыстасць св. Марыі Магдалены. Але сёлета свята было незвычайным: падчас фэсту  біскуп Віцебскі Алег Буткевіч удзяліў сакрамант Канфірмацыі вернікам з Новалукомля і Чашнікаў. У жыцці кожнага з нас шмат святаў: і духоўных, і дзяржаўных, і асабістых. Пра якое з іх чалавек скажа напрыканцы зямнога шляху: гэта было для мяне найважнейшым? Што будзе вехай, ...

Читать далее »

«Не пераставайце быць дзецьмі Бога»: Біскуп Буткевіч узначаліў Эўхарыстыю ў апошні дзень моладзевай сустрэчы ў Браславе

Апошні чацвёрты дзень сустрэчы моладзі па традыцыі распачаўся з малітвы. Святую Эўхарыстыю канцэлебравалі біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч разам з прысутнымі святарамі. Адметнай падзеяй сустрэчы стала далучэнне да Святога Каталіцкага Касцёла новага хрысціяніна: падчас Імшы біскуп Алег удзяліў Сакрамант Хросту маленькай дзяўчынцы Багдане-Марыі. «Паслухмянасць Богу» — гэта тэма Х Дыяцэзіяльнай сустрэчы моладзі. Паслухаўшы Божае слова, біскуп Алег зазначыў, што паслухмянасць ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч: «Першы раз я пайшоў у пілігрымку падчас вучобы ў БАТУ, калі яшчэ нават не марыў стаць святаром»

Чарговы раз застанецца ў гісторыі пешая пілігрымка Браслаў-Будслаў. Хутка і плённа прамінулі дні падарожжа да Маці Божай. Узбагацілі духоўна, паядналі з Богам і бліжнім, узмацнілі веру і падмацавалі сілы ў абвяшчэнні Евангелля ў штодзённым жыцці кожнага пілігрыма. Некаторыя ўдзельнікі 25-ай браслаўскай пілігрымкі дзеляцца сваімі ўражаннямі, адчуваннямі, успамінамі… Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч: “Першы раз я пайшоў у пілігрымку падчас вучобы ў ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч: не бойцеся прыйсці да Бога!

Ранішняя св. Імша ў Будславе прайшла традыцыйна на польскай мове. На палявым алтары пад кіраўніцтвам біскупа Віцебскага сабралася духавенства і пілігрымы. Прысутнічаў таксама дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Урачыстае набажэнства ўпрыгожваў сваім спевам хор «Авэ Марыя» з Глыбокага. У святочнай гаміліі біскуп Алег Буткевіч звярнуў увагу прысутных на страх, які можа запанаваць у сэрцы чалавека. Гэты страх паходзіць ад ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч увайшоў у Будслаў з юбілейнай браслаўскай пілігрымкай

Браслаўская 25-ая пілігрымка ўвайшла ў Будслаў разам са сваім ардынарыем Алегам Буткевічам. Адразу пасля іх прыйшлі пілігрымы з Глыбокага, Віцебска і Пастаў. На раварах прыехалі пілігрымы з Віцебска. кс. Віктар Місевіч, Марына Сінкевіч, фота

Читать далее »

Пікнік для дзяцей зладзілі каля катэдры ў Віцебску

У віцебскай парафіі Езуса Міласэрнага 31 мая, пасля вячэрняй Імшы, адбыўся парафіяльны пікнік з нагоды заканчэння навучальных школьнага і катэхетычнага гадоў. Завіталі госці і з іншых парафій Віцебска – Святога Духа і Святога Антонія. Усім было вельмі весела і цікава, асабліва дзецям. Яны размалявалі свае тварыкі, дарэчы ад іх не адставалі і дарослыя. Дзеці бавіліся на батуце, гулялі з мячыкамі, ...

Читать далее »

Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы адзначылі ў Віцебску

У віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага 31 мая адзначалі урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы. Сабралася шмат вернікаў. Святочную Літургію узначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Яшчэ ў гэты дзень, 31 мая, пробашч касцёла ксёндз Адам Дынак адзначаў свой дзень нараджэння. З гэтай нагоды ўсе прысутныя ў святыні павіншавалі яго. Анатоль Бандарчук

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч удзяліў сакрамант канфірмацыі браслаўскай моладзі

23 мая, напярэдадні ўрачыстасці Спаслання Святога Духа ў браслаўскім санктуарыі адбылося вялікае свята, падчас якога сакрамант канфірмацыі быў удзелены больш чым трыццаці браслаўчанам, паведамляе парафіяльны сайт. Абрад, якім людзі падкрэсліваюць сваю прыналежнасць да каталіцкай супольнасці, свой удзел у жыцці Хрыста, наколькі намашчаны Духам Святым – Духам праўды і любові, Духам мужнасці для сведчання, Духам адказнасці за развіццё Касцёла і за ...

Читать далее »

Выпускнікі Гродзенскай семінарыі праз 15 гадоў сустрэліся ў сваёй Аlma Mater

18 мая біскуп Алег Буткевіч разам са сваімі аднакурснікамі сустрэліся на супольнай Эўхарыстыі ў капліцы Гродзенскай Духоўнай семінарыі. У гэтым святым месцы кожны з іх падчас семінарыйнай фармацыі правёў шмат часу, каб паглыбіць духоўную сувязь з Хрыстом у распазнані свайго паклікання. Прайшло ўжо 15 гадоў, як выпускнікі семінарыі атрымалі святарскія пасвячэнні і пачалі распаўсюджваць Евангелле ў розных кутках свету. Кс. ...

Читать далее »

Святары і законныя сёстры Віцебскай дыяцэзіі сустрэліся з біскупам Алегам Буткевічам у Докшыцах

5 мая 2015 года ў Докшыцах адбылося спатканне святароў, законных братоў і сясцёр Віцебскай дыяцэзіі. Дзень духоўных сустрэч распачаўся адарацыяй Найсвяцейшага Сакраманту, супольнай малітвай брэвіярыя і Ларэтанскай літаніяй да Найсвяцейшай Панны Марыі. А 12 гадзіне распачалася святая Імша, якую цэлебраваў пастыр Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч. Ва ўступным слове біскуп прывітаў усіх братоў у святарстве, законных сясцёр, таксама падзякаваў за ...

Читать далее »