Архив меток: Біскуп Алег Буткевіч

Віншуем біскупа Алега Буткевіча з днём нараджэння!

                          Ваша Эксцэленцыя!                                               Паважаны біскуп Алег! Рэдакцыя «Каталіцкага Весніка» разам з чытачамі і карыстальнікамі партала Catholicnews.by ад усяго сэрца віншуе Вас з днём нараджэння! У гэты ...

Читать далее »

Першая нядзеля Вялікага посту ў Касцёле на Беларусі абвешчана днём пакаяння і перапрашэння за знявагі Бога

Па рашэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, Першая нядзеля Вялікага посту, якая сёлета прыпадае на 1 сакавіка, абвешчана ў Касцёле на Беларусі днём пакаяння і перапрашэння за ўсе знявагі Бога, учыненыя сынамі і дочкамі нашага народа. У гэты дзень ва ўсіх касцёлах нашай краіны будуць цэлебравацца святыя Імшы ў гэтай інтэнцыі і ўзносіцца малітвы пакаяння і перапрашэння. У Звароце да ...

Читать далее »

Экуменічнае набажэнства ў Віцебскай катэдры

20 студзеня ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылося экуменічнае набажэнства пад дэвізам гэтага года «Будзьма ласкавыя» (пар. Дз 27, 18 – 28, 10), падчас якога прадстаўнікі хрысціянскіх Цэркваў і дэнамінацый Віцебска маліліся аб еднасці хрысціян, паведамляе vitkatedra.by. Матэрыялы на сёлетні тыдзень за адзінства хрысціянаў былі падрыхтаваныя рознымі хрысціянскімі Цэрквамі на Мальце. Гісторыя хрысціянства ў гэтай маленькай краіне бярэ ...

Читать далее »

Віншуем біскупа Алега Буткевіча з гадавінай біскупскай сакры!

6 год таму, 18 студзеня 2014 года біскуп Алег Буткевіч у Віцебскай катэдры прыняў біскупскае пасвячэнне з рук Апостальскага Нунцыя ў Беларусі Клаўдыё Гуджэроці. Ваша Эксцэленцыя! Паважаны біскуп Алег! Рэдакцыя «Каталіцкага Весніка» разам з чытачамі і карыстальнікамі партала Catholicnews.by шчыра віншуем Вас з гадавінай біскупскага пасвячэння! Мы дзякуем Богу за дар Вашага жыцця, за Вашу цудоўную ўсмешку, адкрытасць, парады і ...

Читать далее »

Віншаванне біскупа Алега Буткевіча з Нараджэннем Хрыста

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце, паважаныя суайчыннікі! І вось мы зноў з радасцю сустракаем Свята Божага Нараджэння. Падзею, што сталася ў невялічкай паўднёва-ўсходняй краіне, у непрыкметным мястэчку, і ўжо тым больш у зусім не ўтульных умовах. Такім чынам спраўдзілася старадаўняе прароцтва: “І ты, Бэтлеем, зямля Юды, нічым не меншы сярод гарадоў Юды, бо з цябе выйдзе Правадыр, Які будзе ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч удзяліў дыяканскае пасвячэнне Яўгену Шымановічу (+відэа)

7 снежня 2019 года ў Глыбокім з рук Яго Эксцэленцыі Алега Буткевіча, біскупа Віцебскага, клерык Яўген Шымановіч атрымаў дыяканскае пасвячэнне. Ва ўрачыстай Літургіі прынялі ўдзел канцлер Віцебскай дыяцэзіі кс. канонік Віктар Місевіч, святары і клерыкі з Віцебскай і іншых дыяцэзій, бацькі, хросныя, родныя і сябры. Семінарыст Яўген Шымановіч нарадзіўся 8 студзеня 1991 года. Паходзіць з парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ...

Читать далее »

У Віцебску прайшлі юбілейныя ўрачыстасці з нагоды 20-годдзя Віцебскай дыяцэзіі (+відэа)

12 лістапада Каталіцкі Касцёл ушаноўвае памяць аднаго з мучанікаў, які аддаў жыццё ў інтэнцыі, за якую ахвяраваў жыццё наш Збаўца Езус Хрыстус, які памёр дзеля еднасці, еднасці рода чалавечага з Богам, але і еднасці людзей паміж сабой. Святы Язафат Кунцэвіч – галоўны апякун Віцебскай дыяцэзіі, аддаў сваё жыццё мучаніцкай смерцю ў 1623 годзе за тое, каб Касцёл быў адзіны, каб ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч прыняў удзел ва ўрачыстасці біскупскай сакры ў Кіеве

9 лістапада 2019 года ў Кіеве (Украіна) адбылася біскупская сакра ксяндза Аляксандра Язлавецкага, самага маладога рыма-каталіцкага біскупа ў свеце, якога 18 верасня 2019 года Святы Айцец Францішак прызначыў дапаможным біскупам Кіева-Жытомірскай дыяцэзіі. Пасвячэнне адбылося ў катэдральным касцёле Святога Аляксандра. Галоўным цэлебрантам урачыстасці быў арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, Апостальскі Нунцый ва Украіне, а супольнымі кансэкратарамі — біскуп Віталій Крывіцкі, ардынарый Кіева-Жытомірскай дыяцэзіі ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч 2 лістапада маліўся за ахвяраў сталінскіх рэпрэсій і ІІ Сусветнай вайны

Біскуп Алег Буткевіч 2 лістапада наведаў не толькі грамадскія могілкі ў Копцях каля Віцебска, дзе адправіў св. Імшу за памерлых. Ён таксама разам з іншымі каталіцкімі святарамі і вернікамі наведаў урочышча Хайсы, дзе ў 30-я гады мінулага стагоддзя НКВД праводзіў масавыя расстрэлы людзей. Біскуп Алег падкрэсліў важнасць таго, што сёння неабходна не толькі памятаць пра ахвяраў, але і рабіць пэўныя ...

Читать далее »

У катэдры ў Віцебску можна наведаць фотавыставу “Хайсы – вiцебскiя Курапаты”

У віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага 30 кастрычніка пачала працаваць фотавыстава “Хайсы – віцебскія Курапаты”. У экспазіцыі – больш за 180 фотаздымкаў, якія распавядаюць пра месца сталінскіх расстрэлаў ва ўрочышчы Хайсы пад Віцебскам. А таксама дакументы і артыкулы – як сведчанне змагання за памяць і праўду… “Мы вяртаем гістарычную праўду” Адкрыў выставу старшыня грамадскай ініцыятывы “Хайсы” Ян Дзяржаўцаў, дзякуючы намаганням ...

Читать далее »