Архив меток: Біскуп Алег Буткевіч

У Віцебскай дыяцэзіі пачаліся імпрэзы XVII фестывалю «Дні хрысціянскай культуры»

3 снежня ў Віцебскай дыяцэзіі пачаліся імпрэзы XVII фестываля «Дні хрысціянскай культуры». Традыцыйна ў парафіі Езуса Міласэрднага адчынілася выстава дзіцячай творчасці пад кіраўніцтвам настаўніка Мілды Кадзетавай. Свае працы да свята Божага Нараджэння падрыхтавалі вучні СШ №40 і №45 (кіраўнікі Святлана Жылінская і Людміла Швед), а таксама клуб «Чароўная нітка» (кіраўнік Галіна Сіневіч) Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч прывітаў сабраных вучняў, іх бацькоў ...

Читать далее »

Калядная прэс-канферэнцыя біскупа Алега Буткевіча пройдзе 20 снежня

Біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч 20 снежня 2016 года сустрэнецца з журналістамі. Падчас прэс-канферэнцыі іерарх раскажа пра падзеі мінулага года і падзеліцца сваімі планамі на наступны год. Пачатак у 11 гадзін у Курыі Віцебскай дыяцэзіі. Адрас: вул. Воінаў-інтэрнацыяналістаў, 28, 210032 Віцебск Кантактная інфармацыя: тэл. +375212616870 , fax +375212616870, e-mail: viktarmisevich@yahoo.com, dieceziavitebsk@gmail.com Кс. Віктар Місевіч, канцлер Віцебскай дыяцэзіі

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч правядзе адвэнтавыя рэкалекцыі ў гродзенскай катэдры

З 16 па 18 снежня ў касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне будуць праходзіць адвэнтавыя рэкалекцыі. Cёлетнія духоўныя практыкаванні правядзе біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Пробашч катэдральнай парафіі кс. канонік Ян Кучынскі запрашае парафіян і жыхароў Гродна да актыўнага ўдзелу ў рэкалекцыях. Праграма: Пятніца, 16 снежня 09.00, 12.00, 19.00 – св. Імша з супольнай навукай; 17.00 – св. Імша з навукай для ...

Читать далее »

У віцебскай парафіі Святой Барбары адбылася біскупская візітацыя

4 снежня, ва ўспамін святой Барбары, парафіяне і духоўныя асобы парафіі Святой Барбары ў Віцебску шчыра і сардэчна віталі біскупа Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча, які наведаў парафію з душпастырскім візітам. Біскупскую візітацыю з хваляваннем чакалі не толькі святары, але таксама дарослыя і самыя маленькія парафіяне. Распачаўся душпастырскі візіт сустрэчай з дзецьмі, якія ўдзельнічаюць у занятках па рэлігіі, іх бацькамі і ...

Читать далее »

Біскупская візітацыя і сакрамант канфірмацыі ў віцебскай катэдры

У мінулую нядзелю, 27 лістапада біскуп Алег Буткевіч наведаў парафію катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага, што ў Віцебску, з пастырскім візітам.     Па традыцыі іерарха сустрэлі з хлебам і соллю пробашч парафіі кс. Андрэй Аніскевіч і прадстаўнікі парафіяльнай рады. У гэты дзень у парафіі Езуса Міласэрнага адбыліся тры значныя падзеі: пачатак Адвэнта, біскупская візітацыя і ўдзяленне сакраманту канфірмацыі амаль дваццаці парафіянам. Пасля ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч удзяліў сакрамант канфірмацыі вернікам у Пагошчы (+відэа)

Падзея адбылася ў сераду 16 лістапада ва ўрачыстасць Маці Божай Вастрабрамскай. На ўрачыстую Імшу, якая распачалася ў 18 гадзін, прыбылі біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, ксяндзы Эдвард Ахрамовіч і Вячаслаў Пялінак. Кіраўніка Віцебскай дыяцэзіі сустрэў пробашч парафіі ксёндз Славамір Самковіч. Святочную Імшу ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч. У сваім уступным слове ён падзякаваў вернікам за ўрачысты прыём, падкрэсліўшы, што яму заўсёды ...

Читать далее »

“Касцёл – гэта не карпарацыя”: пастырская сустрэча святароў і кансэкраваных асоб прайшла ў Паставах

17 лістапада 2016 года ў Паставах, у касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Антонія Падуанскага, адбылося душпастырскае спатканне біскупа Алега Буткевіча са святарамі, законнымі братамі і сёстрамі Віцебскай дыяцэзіі. Такія духоўныя сустрэчы адбываюцца кожны месяц, каб супольна перажыць сустрэчу з Езусам і правесці малітоўныя спатканні разам з іерархам. Спатканне распачалося малітвай перад выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамантам. У гэты час кожны ...

Читать далее »

Браму Міласэрнасці зачынілі ў віцебскай катэдры

«Брамай Міласэрнасці для нас застаецца Езус Хрыстус», — нагадаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч 13 лістапада падчас святой Імшы ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску на заканчэнне Надзвычайнага Года Міласэрнасці. У гэты дзень ва ўсіх юбілейных святынях Беларусі праходзіла закрыццё Святых Дзвярэй — Брамаў Міласэрнасці, якія былі адчынены на пачатку Юбілейнага Года. У гаміліі біскуп Віцебскі нагадаў, што ў гэты ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч наведаў з візітацыяй парафіі ў Барсуках, Порплішчы і Крулеўшчыне (+відэа)

Візіт біскупа адбыўся ў нядзелю 6 лістапада, нягледзячы на вельмі неспрыяльнае надвор’е. Біскуп Алег пажартаваў, што сённяшняе надвор’е больш падыходзіць  да свята Божага Нараджэння, чым для актавы Усіх Святых. Парафія ў Барсуках, як адзначыў пробашч ксёндз Юрый Бараўнёў, невялікая, але жывая. Большасць жыхароў вёскі адносіцца да праваслаўнай канфесіі, католікамі ў асноўным з’яўляюцца тыя, хто пераехаў сюды з іншых мясцін. І ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч наведаў капліцу ў вёсцы Кіякова (+відэа)

Гэта святыня знаходзіцца ў Параф’янаўскай парафіі Докшыцкага дэканату. Падзея адбылася ў нядзелю 30 кастрычніка падчас візітацыі біскупа ў парафію Імя Панны Марыі ў Параф’янаве. Капліца на могілках у вёсцы Кіякова была пабудавана напачатку ХХ стагоддзя панамі Кіякоўскімі. Пад капліцай знаходзіўся сямейны склеп сям’і Кіякоўскіх. Нягледзячы на даволі малады для храма ўзрост, капліца зведала на сваім вяку шмат драматычных падзей. На самым ...

Читать далее »