Архив меток: Біскуп Алег Буткевіч

У першы дзень пастырскай візітацыі ў Друі біскуп Алег Буткевіч сустрэўся з дзецьмі і моладдзю і наведаў шпіталь

28 студзеня біскуп Віцебскі Алег Буткевіч распачаў пастырскую візітацыю ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Друі. Першая сустрэча ардынарыя адбылася з дзецьмі і моладдзю парафіі. Біскуп Алег правёў кароткую катэхізацыю для маладых друянаў, засяродзіўся на значэнні Бога Айца і Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў жыцці дзіцяці і дарослых людзей. Не засталіся дзеці і без пытанняў па веданню катэхізіса і праўдаў хрысціянскай веры ...

Читать далее »

У Віцебску прайшоў літаратурна-музычны вечар, прысвечаны святу Божага Нараджэння

У абласной бібліятэцы 4 студзеня прайшоў літаратурна-музычны вечар, прысвечаны святу Божага Нараджэння, паведамляе партал tut.by. У бібліятэцы выступілі віцебскія літаратары і музыкі, якія выканалі творы на калядную тэматыку. Адным з удзельнікаў вечарыны, якая прайшла напярэдадні праваслаўнага Раства, стаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.  Вёў імпрэзу вядомы пісьменнік Франц Сіўко. Біскуп Алег Буткевіч вядомы тым, што ў вольны час спявае пад гітару ...

Читать далее »

Святы вечар перад Божым Нараджэннем: тэлеперадача «Вечерний Витебск» з удзелам біскупа Алега Буткевіча

Запрашаем да прагляду запісу тэлеперадачы «Вечерний Витебск», гасцямі якой сталі біскуп Алег Буткевіч і хор «Гасанна» з парафіі св. Барбары ў Віцебску. У размове з тэлегледачамі размова ідзе пра заканчэнне Году Міласэрнасці, пра яго адметныя рысы. Узгадаў іерарх і пераклад на беларускую мову кнігі Папы Францішка «Імя Бога -Міласэрнасць». Закранулі ў размове і пытанні святкавання Божага Нараджэння ў сучасным свеце. ...

Читать далее »

Віцебскі «Карытас» дапамог дзецям, хворым на анкалогію

У сядзібе Віцебскага «Карытас» адбылася сустрэча супрацоўнікаў гэтай арганізацыі з бацькамі і іх дзеткамі, якія змагаюцца з анкалогіяй. З нагоды калядных і навагодніх святаў дабрачынная арганізацыя падрыхтавала незвычайныя падарункі. Сярод смакоццяў і салодкіх пачастункаў у святочных пакунках знаходзіліся лекі, якія так неабходныя хворым дзеткам. На мерапрыемстве прысутнічаў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, які і ўручыў падарункі дзецям. Варта зазначыць, што ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч сустрэўся з бяздомнымі

Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч 30 снежня сустрэўся з бяздомнымі жыхарамі Віцебска. Сустрэча адбылася з нагоды калядных і навагодніх святаў у цэнтры начнога знаходжання ў Віцебску. Іерарх павіншаваў прысутных са Святам Божага Нараджэння і пажадаў бласлаўлёнага новага году. Усе прысутныя бяздомныя атрымалі харчовыя падарункі, якія былі падрыхтаваныя каталіцкай дабрачыннай арганізацыяй Віцебскай дыяцэзіі “Карытас”. На сустрэчы таксама прысутнічаў дырэктар «Карытас» кс. Андрэй ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч сустрэўся з журналістамі (+відэа)

Прэс-канферэнцыя кіраўніка Віцебскай дыяцэзіі адбылася ў аўторак, 20 снежня. У ёй удзельнічалі прадстаўнікі як дзяржаўных, так і недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі. Падчас прэс-канферэнцыі біскуп распавёў пра справы ў Віцебскай дыяцэзіі, адказаў на пытанні журналістаў. Адно з пытанняў “Каталіцкага Весніка” тычылася магчымасці візіту ў Беларусь Папы Францішка. Біскуп Алег у гэтай сувязі адзначыў, што пытанне застаецца вельмі важным і актуальным для ...

Читать далее »

Каляднае віншаванне Біскупа Віцебскага Алега Буткевіча

“Хвала на вышынях Богу, а на зямлі супакой людзям добрай волі!” Гэтым спевам Анёлаў была абвешчана радасная навіна пра нараджэнне ў горадзе Давідавым Бэтлееме Божага Сына. Кожную нядзелю святы Касцёл паўтарае гэты гімн, нагадваючы свету праўду аб прысутнасці Бога на зямлі. “Слова сталася Целам і пасялілася між намі…” (Ян 1, 14). Яно нясе свету радасць даравальнай Божай Любові, якая ніколі ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч правёў адвэнтавыя рэкалекцыі ў Лядску

З 9 па 11 снежня ў парафіі св. Станіслава Мучаніка ў Лядску (Шчучынскі дэканат) адбыліся парафіяльныя рэкалекцыі, якія праводзіў біскуп Алег Буткевіч, Ардынарый Віцебскай дыяцэзіі. Біскуп Алег  нагадаў прысутным аб тым, што Бог, ствараючы чалавека з любові, уклаў у сэрцы кожнага чалавека вялікую любоў і прагненне пошуку Бога, ахвоту яднання з Ім, якую грэх забівае, што робіць чалавека нясчасным. Біскуп ...

Читать далее »

Духавенства і кансэкраваныя асобы Віцебскай дыяцэзіі сустрэліся на аплатковым спатканні ў Наваполацку

15 снежня духавенства і кансэкраваныя асобы Віцебскай дыяцэзіі сабраліся ў Наваполацку, каб спаткацца са сваім біскупам Алегам Буткевічам і скласці пажаданні з надыходзячымі Калядамі. Гасцінная парафія Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса расчыніла дзверы свайго касцёла для гасцей. Сёстры і святары распачалі сустрэчу малітвай у цішыні перад Езусам Эўхарыстычным. У гэты час кожны мог скарыстаць з магчымасці сакраманту споведзі і пакаяння. Св. ...

Читать далее »