Архив меток: Біскуп Алег Буткевіч

Літургія Вялікай Суботы. Тэлетрансляцыя з касцёла ў Наваполацку

31 сакавіка ўвечары вернікі-тэлегледачы, якія не змаглі прыняць удзел у святочнай Імшы ў сваім касцёле, мелі магчымасць паглядзець прамую трансляцыю Літургіі Вялікай Суботы з касцёла Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста ў Наваполацку. Прапануем да прагляду запіс трансляцыі, якую паказваў тэлеканал «Віцебск».

Читать далее »

Імша Вячэры Панскай у віцебскай катэдры

29 сакавіка біскуп Алег Буткевіч цэлебраваў Імшу Вячэры Пана ў віцебскай катэдры Езуса Міласэрнага. У прысутнасці вернікаў і духавенства пастыр дыяцэзіі абмыў ногі дванаццаці мужчынам. Гэты абрад мае свае вытокі ў Евангеллі, якое распавядае пра абмыццё ног вучняў Езусам Хрыстом. Пасля Святой Камуніі Цела Хрыста ў Эўхарыстыі перанесена з табэрнакулюма ў сімвалічную цямніцу, дзе адбывалася адарацыя. Прадстаўляем фотарэпартаж Аляксандра Ужгарадскага

Читать далее »

Велікоднае віншаванне біскупа Алега Буткевіча

Паважаныя браты і сёстры ў Хрысце, дарагія дыяцэзіяне! “Тады ўвайшоў і другі вучань, што прыбег першы да магілы, убачыў і паверыў” (Ян 20,8). Пустая магіла, скручаныя палотны і яшчэ жывая ў памяці падзея Вялікай Пятніцы прывялі апосталаў да веры ва Уваскрасенне. Іх сведчанне стварае сёння падмурак нашай веры ў перамогу Хрыста над грахом і смерцю! Радасным “Аллелюя” мы зноў вызнаем ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч цэлебраваў Імшу Хрызма ў Віцебску (+відэа)

Святая Імша адбылася ў віцебскай катэдры ў Вялікую Сераду, 28 сакавіка. На ёй прысутнічалі святары і кансэкраваныя асобы з усёй дыяцэзіі, таму яе можна назваць Імшой еднасці духоўных асобаў. Менавіта да гэтай Літургіі і была прымеркаваная агульнадыяцэзіяльная сустрэча святароў Віцебскай дыяцэзіі. Узначаліў богаслужэнне біскуп Алег Буткевіч. На пачатку Імшы іерарх адзначыў, што ўжо ўсяго некалькі дзён аддзяляюць нас ад самага ...

Читать далее »

Начное чуванне моладзі прайшло ў Полацку

“Не рэтушуйце свайго сэрца” — пад такой назвай з 17 на 18 сакавіка ў Полацку адбылося Дыяцэзіяльнае чуванне моладзі. Каля 130 маладых людзей з Полацка і Наваполацка, Браслава і Мёраў, Мосара і Пастаў, Варапаева і Глыбокага, Оршы і Віцебска прынялі ў ім удзел. Сустрэча распачалася канферэнцыяй, якую прамовіў ксёндз Алег Хмылко. Абапіраючыся на словы і навуку для моладзі Папы Францішка, ...

Читать далее »

У Росіцы ўшанавалі памяць бласлаўлёных Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры (+відэа)

Урачыстасці з гэтай нагоды адбыліся ў суботу, 17 лютага. У ім прынялі ўдзел святары, манахіні, вернікі з усёй Віцебскай дыяцэзіі, а таксама госці з Мінска, Барысава, іншых беларускіх гарадоў і вёсак. Да гэтай падзеі была прымеркаваная агульнадыяцэзіяльнае спатканне святароў і кансэкраваных асобаў. Пробашч парафіі Святой Тройцы ў Росіцы айцец Часлаў Курэчка з самага ранку сустракаў гасцей перад уваходам у святыню. ...

Читать далее »

Пастырскае пасланне біскупа Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча на Вялікі пост

Паважаныя святары, шаноўныя браты і сёстры ў манастве, дарагія вернікі! На пытанне вучняў Яна Хрысціцеля адносна посту Езус адказаў: “Ці могуць быць у жалобе госці на вяселлі, пакуль з імі жаніх? Але прыйдуць дні, калі будзе забраны ад іх жаніх, і тады будуць пасціць” (Мц 9, 15). Уваходзячы ў перыяд разважанняў пра Пасхальныя таямніцы жыцця Езуса Хрыста, у той час, ...

Читать далее »

Росіца чакае пілігрымаў

Урачыстасці ў гонар благаслаўлёных мучанікаў Юрыя і Антонія пройдуць у Росіцы 17 лютага. У гэты зімовы дзень будзем маліцца за супакой ва ўсім свеце. Запрашаем таксама на асвячэнне росіцкага “Дому пілігрыма”, які першы раз гасцінна расчыніць свае дзверы перад гасцямі. Узначаліць святкаванне ардынарый Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч. Айцы Чэслаў і Андрэй, марыяне з Росіцы

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч сустрэўся з беларускімі землякамі, якія нясуць служэнне ў Рыме

Біскуп Алег Буткевіч, які знаходзіцца ў Рыме ў рамках візіту Ad limina Apostolorum, наведаў сясцёр з манаскай кангрэгацыі Францішканак Сям’і Марыі, якія працуюць у ватыканскім педыятрычным шпіталі «Bambino Gesu». У супольнасці жыве сястра Ірына Раманчук, якая паходзіць з Глыбоцкай зямлі. Ужо 11 гадоў яна працуе ў неўралагічным аддзяленні адной з лепшых у Еўропе дзіцячых клінік. Таксама біскуп Алег сустрэўся з ...

Читать далее »