Архив меток: Біскуп Алег Буткевіч

Пастырскае пасланне біскупа Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча на Вялікі пост

Паважаныя святары, шаноўныя браты і сёстры ў манастве, дарагія вернікі! На пытанне вучняў Яна Хрысціцеля адносна посту Езус адказаў: “Ці могуць быць у жалобе госці на вяселлі, пакуль з імі жаніх? Але прыйдуць дні, калі будзе забраны ад іх жаніх, і тады будуць пасціць” (Мц 9, 15). Уваходзячы ў перыяд разважанняў пра Пасхальныя таямніцы жыцця Езуса Хрыста, у той час, ...

Читать далее »

У Росіцы ўшанавалі памяць бласлаўлёных Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры

Урачыстасці з гэтай нагоды адбыліся ў суботу, 17 лютага. У ім прынялі ўдзел святары, манахіні, вернікі з усёй Віцебскай дыяцэзіі, а таксама госці з Мінска, Барысава, іншых беларускіх гарадоў і вёсак. Да гэтай падзеі была прымеркаваная агульнадыяцэзіяльнае спатканне святароў і кансэкраваных асобаў. Пробашч парафіі Святой Тройцы ў Росіцы айцец Часлаў Курэчка з самага ранку сустракаў гасцей перад уваходам у святыню. ...

Читать далее »

Росіца чакае пілігрымаў

Урачыстасці ў гонар благаслаўлёных мучанікаў Юрыя і Антонія пройдуць у Росіцы 17 лютага. У гэты зімовы дзень будзем маліцца за супакой ва ўсім свеце. Запрашаем таксама на асвячэнне росіцкага “Дому пілігрыма”, які першы раз гасцінна расчыніць свае дзверы перад гасцямі. Узначаліць святкаванне ардынарый Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч. Айцы Чэслаў і Андрэй, марыяне з Росіцы

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч сустрэўся з беларускімі землякамі, якія нясуць служэнне ў Рыме

Біскуп Алег Буткевіч, які знаходзіцца ў Рыме ў рамках візіту Ad limina Apostolorum, наведаў сясцёр з манаскай кангрэгацыі Францішканак Сям’і Марыі, якія працуюць у ватыканскім педыятрычным шпіталі «Bambino Gesu». У супольнасці жыве сястра Ірына Раманчук, якая паходзіць з Глыбоцкай зямлі. Ужо 11 гадоў яна працуе ў неўралагічным аддзяленні адной з лепшых у Еўропе дзіцячых клінік. Таксама біскуп Алег сустрэўся з ...

Читать далее »

Віншуем біскупа Алега Буткевіча з гадавінай біскупскай сакры!

Ваша Эксцэленцыя! Паважаны біскуп Алег! Рэдакцыя «Каталіцкага Весніка» разам з чытачамі і карыстальнікамі партала Catholicnews.by шчыра віншуе Вас з гадавінай біскупскага пасвячэння! З гэтай нагоды хочам скласці Вам найлепшыя пажаданні: шмат Божых ласкаў, здароўя, патрэбных сіл у выкананні пастырскага і біскупскага служэння, дароў мудрасці, розуму, мужнасці. Няхай Той, хто з’яўляецца Добрым Пастырам вядзе Вас праз цяжкасці жыцця і біскупскай паслугі, ...

Читать далее »

Мёры ў шаснаццаты раз правялі “Зорку Бэтлеему” (+відэа)

Такую назву носіць конкурс каляднай песні, які традыцыйна ладзіць Мёрская парафія. У гэтым годзе мерапрыемства адбылося ў сераду, 3 студзеня ў Мёрскім раённым Доме культуры. Арганізатарам гэтага штогадовага конкурсу з’яўляецца ксёндз Кшыштаф Мянкіна, мясцовы пробашч. Ужо ад самай раніцы ў Мёры сталі прыбываць маладыя таленты з розных куткоў Віцебскай дыяцэзіі. Усяго ў гэтым годзе ў конкурсе прынялі ўдзел прадстаўнікі дванаццаці ...

Читать далее »

Фонд «Адкрытыя сэрцы» і Душпастырства сем’яў Віцебскай дыяцэзіі зладзілі свята для дзяцей

«Хвала на вышынях Богу, а на зямлі спакой людзям добрай волі…» 30 снежня ў кафэ пры катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылося свята ў гонар Божага Нараджэння, якое стала ўжо традыцыйным і ўпадабаным усімі. Фонд «Адкрытыя сэрцы» і Душпастырства сем’яў Віцебскай дыяцэзіі сабралі сваіх падапечных дзяцей з іх сем’ямі, дзяцей валанцёраў, а таксама светлых анёлкаў – асаблівых дзетак, каб ...

Читать далее »

«Вечерний Витебск»: калядная сустрэча з біскупам Алегам Буткевічам

Прадстаўляем Вашай увазе запіс тэлеперадачы «Вечерний Витебск» з удзелам біскупа Алега Буткевіча і хору «Гасанна» з парафіі Святой Барбары ў Віцебску. У сваёй размове з вядучымі Сяргеем Маркавым і Iванам Паючэнкам іерарх адказвае на розныя пытанні і падымае тэмы, сярод якіх: замкнёнае кола ў справе касцела Святога Антонія, будова касцёла ў новым віцебскім мікрараёне Білева, Дні хрысціянскай культуры, дабрачыннасць, візіт біскупаў ...

Читать далее »

Песняй пра анёла пад гітару біскуп Алег павіншаваў жыхароў Віцебска

Перад Калядамі, калі свята, здаецца, ужо можна памацаць рукамі, калі горад поўны снегу, нам асабліва хочацца душэўнага цяпла. Напярэдадні свята, бібліятэка Леніна ў Віцебску сабрала таленавітых творчых людзей, а біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч нават узяўся за гітару, паведамляе vkurier.by. І ўсё гэта, каб натхніць і павіншаваць жыхароў абласнога горада! Біскуп Алег выканаў песню пра анёла і шчыра прызнаўся гледачам, ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч сустрэўся з клубам сеньёраў у Віцебску

Сустрэча прайшла 12 снежня і мела калядны характар, таму ўдзельнікі клуба ахвотна падзяліліся аплаткам з біскупам. Іерарх пажадаў прысутным бадзёрасці і маладосці духа. Клуб сеньёраў у Віцебску дзейнічае пры каталіцкім дабрачынным таварыстве “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі. Дырэктар “Карытас” кс. Андрэй Аніскевіч зазначае: “Я асабіста вельмі радуюся, калі мы можам нечым памагчы людзям у сталым узросце. Некаторыя з іх жывуць самотна, таму ...

Читать далее »