Архив меток: бежмаванне

Ці можна прымаць бежмаванне другі раз?

«Хвала Хрысту! Адкажыце, калі ласка, на маё пытанне. Я бежмаваўся ў маладосці, не разумеючы, для чаго, не ставячыся сур’ёзна да гэтага сакраманту. Пазней зрабіў шмат нядобрых учынкаў супраць людзей і Бога. Толькі ў 2016 годзе я зразумеў увесь цяжар маіх учынкаў і пакаяўся і зараз стаўлюся з усёй сур’ёзнасцю і верай ў Пана Бога. Тады, ў 90-х гадах, прыехаў біскуп ...

Читать далее »

Ці можа кандыдат да бежмавання быць міністрантам падчас Імшы з удзяленнем сакраманту?

– Хвала Хрысту! Адкажыце, калі ласка, чаму нельга кандыдату да бежмавання быць міністрантам падчас святой Імшы з удзяленнем сакраманту бежмавання? А якія могуць быць перашкоды? Вялікі Дзякуй! З павагай, Станіслаў. На пытане адказвае а. Аркадзь Куляха OCD, ВДС імя св. Тамаша Аксінскага ў Пінску: – Паважаны Станіслаў! Дзякуй за пытанне пра ўдзяленне сакраманту канфірмацыі, якое хачу пашырыць, каб ахапіць таксама ролю ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч у Дзеркаўшчыне: “Бог у вашым жыцці павінен быць на першым месцы” (+відэа)

У сераду, 9 мая, біскуп Алег Буткевіч наведаў з пастырскай візітацыяй парафію Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне, што належыць да Глыбоцкага дэканату. Цёплае надвор’е і цёплая сустрэча Для віцебскага ардынарыя гэта была першая візітацыя ў гэтым годзе. Трэба адзначыць, што прыезду біскупа вельмі паспрыяла надвор’е, якое ў гэты дзень было проста цудоўным. Ярка свяціла сонейка, вакол касцёла ўсё патанала ў квецені ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч наведаў пастаўскія парафіі з пастырскай візітацыяй (+відэа)

“Духу Святому прыйшлося сёння папрацаваць у Паставах”. Гэтыя словы біскуп Алег Буткевіч прамовіў падчас сваёй візітацыі ў пастаўскую парафію 30 красавіка, калі сакрамант канфірмацыі прынялі некалькі дзясяткаў вернікаў як з пастаўскай, так і суседніх парафій. Дакладней будзе сказаць, што ў гэты дзень адбыліся дзве візітацыі: у парафіях Антонія Падуанскага і Езуса Міласэрнага. Гэтыя парафіі існуюць асобна ўжо з 2014 года, ...

Читать далее »

Мёрскую парафію з пастырскай візітацыяй наведаў біскуп Алег Буткевіч (+відэа)

Гэта адбылося ў нядзелю 5 лютага. Вернікі разам са святарамі і міністрантамі сустрэлі ардынарыя перад святыняй. Пасля ўрачыстага ўваходу ў касцёл, біскупа прывіталі дзеці і моладзь парафіі, якія ўручылі кветкі для свайго пастыра. У прывітальным слове біскуп адзначыў, што гэта яго не першы візіт у мёрскую парафію, але сёння ён асаблівы, бо наведвае яе з біскупскай візітацыяй як кіраўнік дыяцэзіі. ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч удзяліў сакрамант канфірмацыі вернікам у Пагошчы (+відэа)

Падзея адбылася ў сераду 16 лістапада ва ўрачыстасць Маці Божай Вастрабрамскай. На ўрачыстую Імшу, якая распачалася ў 18 гадзін, прыбылі біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, ксяндзы Эдвард Ахрамовіч і Вячаслаў Пялінак. Кіраўніка Віцебскай дыяцэзіі сустрэў пробашч парафіі ксёндз Славамір Самковіч. Святочную Імшу ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч. У сваім уступным слове ён падзякаваў вернікам за ўрачысты прыём, падкрэсліўшы, што яму заўсёды ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч удзяліў сакрамант бежмавання моладзі ў Дрысвятах

29 чэрвеня на нашай намоленай дрысвяцкай зямлі сабраліся вернікі парафіі і госці, каб разам пакланіцца Богу. У гэты святочны дзень нашу парафію святых Пятра і Паўла наведаў ардынарый Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Святары нашага дэканата, моладзь і дзеці сустрэлі высокага госця і з урачыстай працэсіяй зайшлі ў святыню. Тут біскуп павіншаваў усіх прысутных са святам, выказаў шмат самых сардэчных пажаданняў. ...

Читать далее »