Архив меток: бежанцы

Папа Францішак: мігранты і бежанцы – ахвяры культуры адчужэння

Хрысціяне не могуць заставацца раўнадушнымі перад абліччам беднасці, падкрэсліў Пантыфік падчас св. Імшы, якую цэлебраваў 29 верасня 2019 г. з нагоды 105-га Сусветнага дня мігранта і бежанца. У гаміліі Папа спаслаўся на біблійныя словы, якімі Бог заклікаў выбраны народ атуляць асаблівым клопатам чужынцаў, удоў і сірот – людзей, пазбаўленых правоў, выкінутых на ўзбочыну грамадскага жыцця, маргіналізаваных. Пан кажа пра гэта, ...

Читать далее »

Бежанцы ратуюць рукапісы ад знішчэння

Па меншай меры 10 іракскіх уцекачоў, якія знаходзяцца ў сталіцы Курдыстана, займаюцца рэстаўрацыяй манускрыптаў і антыкварных кніг, паведамляе KAI. Хрысціяне і мусульмане ўжо некалькі гадоў прымаюць удзел у гэтай ініцыятыве. Каманда, якая сёння працуе ў Эрбіле — ужо пятая група, падрыхтаваная для гэтай мэты. Працу над тэкстамі, якія складаюць культурную спадчыну Ірака, каардынуюць дамініканцы, у прыватнасці а. Наджыб Міхаіл. Манах ...

Читать далее »

Пантыфік скіраваў пасланне да Сусветны дзень міру

“У духу міласэрнасці абдымем ўсіх, хто бяжыць ад вайны і голаду, хто вымушаны пакінуць свае землі па прычыне дыскрымінацыі, пераследаў, беднасці і дэградацыі навакольнага асяроддзя”, — заклікаў Францішак у пасланні на Сусветны дзень міру, які традыцыйна адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле 1 студзеня. Дакумент носіць назву: “Мігранты і бежанцы: людзі ў пошуку міру”. Ён быў апублікаваны і прадстаўлены 24 лістапада ў ...

Читать далее »

Манахіня выратавала 130 ахвяраў гандлю людзьмі

130 в’етнамскіх бежанцаў, якіх спачатку выкарыстоўвалі для прымусовай працы на рыбалцы, а затым арыштавала ўлада Папуа Новай Гвінеі, былі вызваленыя дзякуючы намаганням адной манахіні, паведамляе deon.pl.  Сястра Ma Theresa Trinh Vu Phuong з кангрэгацыі салезіянак штодня спрабуе дапамагаць уцекачам, якіх арыштоўваюць за нелегальную рыбалку, і якія адначасова з’яўляюцца ахвярамі кантрабанды і незаконнага гандлю людзьмі. Манахіні падзякаваў губернатар правінцыі Мілн-Бэй, у ...

Читать далее »

Пантыфік прадставіў малітоўную інтэнцыю на лістапад

Ватыканскі тэлецэнтр распаўсюдзіў 3 лістапада праз свой канал у “Youtube” відэаролік, у якім папа Францішак паведамляе і тлумачыць сваю малітоўную інтэнцыю на лістапад. Пантыфік запрашае маліцца, “каб краіны, якія прымаюць вялікую колькасць бежанцаў і мігрантаў, былі падтрыманыя ў сваім памкненні да салідарнасці”. “Ці можа краіна самастойна супрацьстаяць цяжкасцям, якія правакуе моцная міграцыя?” — гучыць пытанне Францішка, пакуль на экране змяняюць ...

Читать далее »

Святы Пасад: размах міграцыйнага руху – ашаламляльны

Бежанцы павінны стаць “пасярэднікамі развіцця” у краінах, якія іх прымаюць, а не толькі “адрасатамі дапамогі або гасцямі, якіх з цярплівасцю зносяць”, заўважыў Пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе на 67-й сесіі Выканаўчага камітэта Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў, якая праходзіла 3-7 кастрычніка 2016 года. Арцыбіскуп Іван Юркавіч нагадаў пра “ашаламляльны” размах міграцыйнага ...

Читать далее »

Пантыфік запрасіў на абед сірыйскіх бежанцаў

Святы Айцец паабедаў з групай сірыйскіх бежанцаў, якім некалькі месяцаў таму дапамог перабрацца з грэчаскага востраву Лесбас у Рым. Абед адбыўся 10 жніўня ў Доме св. Марты – цяперашняй ватыканскай рэзідэнцыі Пантыфіка.  Бежанцы мелі магчымасць распавесці Папу пра досвед першых месяцаў пражывання ў Італіі. Дзеці падарылі Францішку свае малюнкі, а Папа адудзячыў ім цацкамі і іншымі падарункамі, распавёў кіраўнік Залы ...

Читать далее »

Папа прывітаў членаў Алімпійскай зборнай бежанцаў

Святы Айцец скіраваў спецыяльнае пасланне да членаў Алімпійскай зборнай бежанцаў, у якім паіменна прывітаў кожнага з спартсменаў, жадаючы ім поспехаў у спаборніцтвах. Ліст Пантыфіка быў апублікаваны 5 жніўня, напярэдадні адкрыцця Летніх Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра. “Няхай адвага і сіла, якія вы нясеце ў сабе, змогуць выразіць праз Алімпійскія гульні, вокліч братэрства і міру. Няхай – дзякуючы ўсім вам – чалавецтва ...

Читать далее »

Апостальская Сталіца дапаможа знайсці працу бежанцам

Сродкі, якія былі сабраны ўнутры павільёну Апостальскай Сталіцы на міжнароднай выставе “Expo 2015”, будуць накіраваны на рэалізацыю праектаў па стварэнні працоўных месцаў для іракскіх і сірыйскіх бежанцаў у Іарданіі. Такое рашэнне прыняў Папа Францішак, гаворыцца ў апублікаваным 10 мая 2016 г. паведамленні Папскай рады “Cor Unum” – ватыканскай структуры, якая рэгулюе сферу гуманітарнай дзейнасці Апостальскай Сталіцы. Рэалізацыяй праекту будзе займацца ...

Читать далее »

У Вялікі Чацвер Святы Айцец абмые ногі бежанцам

Падчас Імшы Вячэры Пана ў Вялікі Чацвер Папа Францішак абмые ногі дванаццаці бежанцам. Літургія пройдзе ў цэнтры для мігрантаў, якія чакаюць атрымання прытулку ў Італіі, паведамілі 22 чакавіка 2016 г. у Ватыкане. Ён знаходзіцца ў Кастэльнуова-дзі-Порта, прадмесці Рыма. Гэта “будзе просты і выразны жэсты”, знак “служэння і ўвагі да сітуацыі гэтых асоб”, падкрэсліў старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі, арцыбіскуп ...

Читать далее »