Архив меток: беларускі святар

Святар-паэт з Гродна выпусціў медыя-альбом (+відэа)

Каталіцкі святар Тадэвуш Крыштопік, дырэктар выдавецтва Гродзенскай дыяцэзіі і пробашч парафіі ў Квасоўцы, выпусціў медыя-альбом сваіх вершаў і песень пад відэашэраг. Гэта ўжо другі зборнік святара-паэта. — Гэтыя рэлігійныя відэа-ролікі маюць на мэце пераказаць Божае Слова больш узнёслым чынам — з дапамогай паэзіі, музыкі і вобраза, — патлумачыў Katolik.life ксёндз Тадэвуш. Медыя-зборнікі ўключаюць выбраныя кампазіцыі з музычных альбомаў «Misericors Salvator» ...

Читать далее »

Пакліканне як таямніца: ксёндз Ян Раманоўскі і яго шлях да святарства

У сённяшнім нумары “Каталіцкага Весніка” – размова пра пакліканне ксяндза Яна Раманоўскага, які з’яўляецца прэфектам (выхавальнікам) у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Нарадзіўся ксёндз Ян у 1987 годзе ў мястэчку Радунь, што знаходзіцца ў Воранаўскім раёне, у каталіцкай сям’і. Святар успамінае некаторыя моманты з дзяцінства, калі пачаў знаёміцца з Касцёлам: “Дзесьці ў трэцім класе мае сябры мяне прывялі ў міністранты. ...

Читать далее »

Пробашч парафіі Гожа збірае рэдкую калекцыю медальёнаў

Невялікі пасёлак Гожа знаходзіцца ў 15-ці км на поўнач ад горада Гродна. Там ужо 15 гадоў выконвае душпастырскую паслугу кс. Павел Шанчук. Як святар ён не толькі думае пра будучае, але і цікавіцца гісторыяй, і імкнецца захаваць для нашчадкаў частку мінулага. Па словах ксяндза, шкада, калі рэчы даўніны незаўважна сыходзяць у нябыт. Запал да калекцыяніравання – з малых гадоў Захапленне ...

Читать далее »

Беларускі святар прайшоў 800 кіламетраў шляхам святога Якуба

Шлях святога Якуба – самая знакамітая дарога пілігрымаў да магілы з парэшткамі апостала Якуба ў іспанскім горадзе Санцьяга-дэ-Кампастэла. Штогод мільёны вернікаў з розных куткоў свету імкнуцца прайсці гэтым шляхам. У сённяшнім нумары беларускі святар Ян Раманоўскі, які з’яўляецца студэнтам Наварскага ўніверсітэта ў Памплоне (Іспанія), дзе вывучае філасофію, распавёў “Каталіцкаму Весніку” пра сваю пілігрымку ў Санцьяга-дэ-Кампастэла.  – Ксёндз Ян, раскажыце, як ...

Читать далее »

Пяты гамяльчанін, які стаў каталіцкім святаром

Кс. Віктар Прыходзька правёў сваю першую св. Імшу ў родным касцёле і не змог стрымаць слёз радасці. У нядзелю, 10 ліпеня, малады каталіцкі святар Віктар Прыходзька правёў сваю прыміцыйную Імшу ў роднай гомельскай парафіі — Нараджэння Божай Маці. 25 чэрвеня ў Жытоміры айцец Віктар, ураджэнец Гомеля, прыняў святарскае пасвячэнне з рук Апостальскага нунцыя Клаўдыё Гуджэроці. Айцец Віктар скончыў Дыяцэзіяльную місіянерскую ...

Читать далее »

Святары з Беларусі на ўрачыстасцях у Ватыкане: «Папа ведае і памятае пра Беларусь»

Натхненнем у служэнні і жыцці стала сустрэча святароў з нагоды Юбілейнага Года Міласэрнасці. Яна праходзіла ў мінулыя дні ў Ватыкане і сабрала духавенства з усяго свету. Гэта быў неацэнны досвед, да якога дакрануліся і пяць святароў з Беларусі, усе яны з Кангрэгацыі Айцоў Аблатаў Марыі Беззаганай.  Сустрэча нагадала, што сістэматычная праца святара з людзьмі – першы абавязак, адзначыў кс. Пётр ...

Читать далее »

У Вільні ўсталявана шыльда ў гонар Казіміра Сваяка

У Вільні 22 мая была ўсталяваная мемарыяльная шыльда ў гонар каталіцкага святара і паэта Казіміра Сваяка. Шыльда ўсталявана ў старым горадзе на будынку дома па адрасе Дзіджоі 17 (Didžioji g. 17). Урачыстае адкрыццё мемарыяльнай шыльды адбудзецца 19 чэрвеня ў 12.00 пасля набажэнства ў беларускім касцёле св. Барталамея з удзелам духавенства Літвы і Беларусі, паведамляе katolik-gomel.by. Скульптар шыльды — Ігар Засімовіч. Мецэнатам стаў Мікіта ...

Читать далее »

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч: “Прысутнасць замежных святароў ва ўсім свеце лічыцца ўзбагачэннем Касцёла”

Пасля нядаўняга выказвання Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леаніда Гулякі, якое датычыла дзейнасці Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выказаў сваё меркаванне па гэтым і іншых пытаннях у інтэрв’ю “Каталіцкаму Весніку”. – Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка 2 лютага адзначыў, што Касцёл у Беларусі недастаткова актыўна працуе па падрыхтоўцы святароў. ...

Читать далее »

Заява Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі адносна выказванняў Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леаніда Гулякі

Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на 62-ім пленарным пасяджэнні 4 лютага 2016 г. абмеркавала пытанне, звязанае з нядаўнім выказваннем Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей спадара Гулякі Л.П. 2 лютага 2016 года, якое датычыла дзейнасці Каталіцкага Касцёла ў нашай краіне. Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі лічыць неабходным звярнуць увагу на наступнае: Справа падрыхтоўкі святароў з’яўляецца выключна ўнутранай справай Касцёла, які ...

Читать далее »

У Славакіі распачаўся чэмпіянат па міні-футболе з удзелам святароў з Беларусі

1 лютага ў Славакіі распачаўся Х чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод святароў. У гэтым годзе ўдзел у чэмпіянаце прымае 15 каманд. Перад выездам з Гродна каманду беларускіх святароў благаславіў і падбадзёрыў біскуп Юзаф Станеўскі. Нашая каманда трапіла ў 3 групу — Харватыя, Румынія, Беларусь і Казахстан, з якой далей спаборнічаць пройдуць дзве каманды. На дадзены момант фаварытам з’яўляецца Харватыя, а ...

Читать далее »