Архив меток: Бараўляны

У Бараўлянах распачынаецца будаўніцтва новага касцёла

Цэнтрам хрысціянскай традыцыі і культуры, а таксама яе сімвалам з’яўляецца святыня, касцёл. Ад моманту асвячэння і ахвяравання будынка касцёла на выключнае карыстанне рэлігійнага культа ён становіцца для вернікаў святым, Божым, сакральным месцам і аб’ектам. У касцёле засяроджваюцца ўсе іншыя сакральныя элементы, прадметы культа і формы релігійнага жыцця. Найважнейшыя з іх: абразы, алтары, крыжы, харугвы, літургічнае адзенне і начынні. У касцёле ...

Читать далее »

У Бараўлянах прайшоў канцэрт у гонар Марыі Успамогі Хрысціянаў

24 мая у бараўлянскім араторыі імя св. Дамініка Савіо, які дзейнічае пры парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў, адбыўся святочны канцэрт выхаванцаў моладзевага цэнтра культуры і мастацтваў імя св. Францішка Сальскага, прысвечаны Найсвяцейшай Панне Марыі. 24 мая па традыцыі адзначаюць свята Марыі Успамогі Хрысціянаў, для салезіянаў па ўсім свеце гэта асаблівы дзень, бо менавіта Марыя Успамога з’яўляецца Нябеснай Апякункай таварыства. Распачалася праграма ...

Читать далее »

У Бараўлянах адбылося свята ў гонар св. Дамініка Савіо

6 мая ў Бараўлянах адбылося свята ў гонар святога Дамініка Савіо, апекуна мясцовага араторыя, які дзейнічае пры парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў. Распачалася праграма традыцыйна святой Імшой , якую цэлебраваў кс. Казімір Шыдэлко SDB. Падчас казання кс. Казімір пазнаёміў вернікаў з жыццём святога Дамініка Савіо. Таксама падчас святой Імшы адбылося прыняцце чатырох новых міністрантаў: Яраслава Кіселя, Яўгена Аніськовіча, Ігната Саўкова і ...

Читать далее »

У Бараўлянах адбыўся канцэрт у гонар святой Цэцыліі

Распачала “Цэцыліяду — 2017” музычная група, якая ўзнікла пры араторыі. Удзельнікі групы выканалі спеў “Езу, прыйдзі!”. Пасля выступлення групы быў аб’яўлены конурс на лепшую назву для яе.  Выхаванцы і выкладчыкі школы “Гармонія”, якая дзейнічае ў араторыі, выканалі музычныя творы і песні, якія нікога не маглі пакінуць абыякавымі. Пасля сваім выступленнем парадавалі прысутных самыя маленькія парафіяне, а дзіцячы хор выканаў песню ...

Читать далее »

Упершыню ў РНПЦ анкалогіі ў Бараўлянах сталі цэлебраваць святую Імшу

З пачатку чэрвеня ў РНПЦ анкалогіі ім. Аляксандрава ў Лясным (Бараўляны) кожны аўторак у актавай залі а 17.00 цэлебруецца святая Імша. Ініцыятыва належыць пробашчу каталіцкай парафіі ў Бараўлянах кс. Казіміру Шыдэлка SDB. Першая св. Імша ў РНПЦ анкалогіі ўжо адбылася ў мінулы аўторак, 6 чэрвеня. На службе прысутнічалі каля 30 чалавек, у тым ліку медыкі і пацыенты, распавёў святар. А ...

Читать далее »

У Бараўлянах адбыўся семінар па ахове дзяцей ад насілля

10 і 11 чэрвеня ў салезіянскім араторыі імя св. Дамініка Савіо, які дзейнічае пры парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах, адбыўся семінар па ахове дзяцей ад насілля. Семінар праводзілі Маргарыта Прахіна з грамадскага аб’яднання “Дзеці не для насілля” і Зігрыт Шпілдэнберк, прадстаўніца “Карытаса” дыяцэзіі Лінц з Аўстрыі. Удзельнікамі семінару сталі вернікі салезіянскіх парафій з Мінску, Смаргоні, Дзятлава і Бараўлян, якія ...

Читать далее »

Салезіянскія аніматары Беларусі сустрэліся ў Бараўлянах на другой агульнабеларускай фармацыйнай сустрэчы

З 4 па 5 сакавіка ў бараўлянскім араторыі св. Дамініка Савіо адбылася другая ў гэтым навучальным годзе агульнабеларуская фармацыйная сустрэча аніматараў і кандыдатаў у аніматары. На сустрэчу прыехала моладзь з Мінску і Бараўлян, Смаргоні і Дзятлава. Усяго сабралася каля 30 чалавек. Маладыя людзі мелі магчымасць паглыбіць аніматарскую фармацыю і духоўную сталасць. Праграма сустрэчы ўключала ў сябе вясёлыя гульні, малітву, канферэнцыі, ...

Читать далее »

Сёстры салезіянкі запрашаюць дзяўчат на «Week-end аб пакліканні»

Сёстры салезіянкі запрашаюць дзяўчат ад 14 гадоў на «Week-end аб пакліканні», які адбудзецца ў араторыі св. Дамініка Савіо ў Бараўлянах 8-9 кастрычніка. Мэта сустрэчы — навучыцца «быць з Езусам і адкрываць сябе ў Яго прысутнасці». З сабой пажадана мець Біблію, блакнот, ручку і спальнік. Запісацца можна па тэлефонах: +375 29 165 71 39 с. Тэрэса FMA ‎ +375 29 704 ...

Читать далее »

Салезіянскі араторый у Бараўлянах запрашае ў школу мастацтваў «Гармонія»

Араторый iмя Святога Дамiнiка Савiо (Бараўляны) сардэчна запрашае дзяцей і дарослых у школу мастацтваў «Гармонія»! У цэнтры прапануюцца развіваючыя індывідуальныя і групавыя заняткі па наступных напрамках: — Ігра на музычным інструменце • Фартэпіяна (індывідуальныя заняткі з дзецьмі і дарослымі) • Гітара (індывідуальныя заняткі з дзецьмі і дарослымі) -Вакал • Індывідуальныя заняткі па вакале з дзецьмі ад 6 гадоў у акадэмічнай ...

Читать далее »

Дзень духоўнай адновы для салезіянаў Беларусі прайшоў у Бараўлянах

Чарговы квартальны дзень духоўнай адновы для салезіянаў прайшоў 9 лістапада 2015 года ў Бараўлянах. У сустрэчы удзельнічалі 16 салезіянаў з усёй Беларусі. Гэты час духоўнага засяроджання раздзяліў з сабратамі салезіянамі дапаможны Біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB. Сустрэча, якая паміж іншым была прысвечана супольнай малітве за памерлых сабратоў, распачалася адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнта і малітвай святога Ружанца за памерлых салезіянаў, якія ...

Читать далее »