Архив меток: Баранавічы

Перазагрузка. Пілігрымка «Баранавічы — Будслаў» пройдзе ў новым фармаце

XXIV пешая пілігрымка «Баранавічы — Будслаў» стартуе 22 чэрвеня і пройдзе ў новым фармаце. Тэма паломніцтва сёлета — «Перазагрузка». Акрамя песенніка, бэйджа, майкі і хусткі ўдзельнікі пілігрымкі атрымаюць таксама «Дзённік пілігрыма», у які ўваходзіць інфармацыя аб трасе і дзевяць тэм — па ліку дзён у шляху. Пілігрымка ў 100-годдзе Фацімскіх аб’яўленняў Панны Марыі будзе абапірацца на малітве Ружанца і на Святым Пісанні, ...

Читать далее »

Касцёл Маці Божай Фацімскай у Баранавічах стане дыяцэзіяльным санктуарыем

13 мая ў Пінскай дыяцэзіі ў сотую гадавіну фацімскіх аб’яўленняў Маці Божай будзе абвешчаны яшчэ адзін санктуарый — Маці Божай Фацімскай, паведамляе catholic.by. Пра гэта сказана ў паведамленні біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі, якое будзе зачытана вернікам Пінскай дыяцэзіі 7 мая. «У гісторыі паўсюднага Касцёла санктуарыі заўсёды звязаны з навяртаннем і паяднаннем, малітвай і пакаяннем. Гэтыя духоўныя практыкі набіраюць асаблівае значэнне ў ...

Читать далее »

У Баранавічах адбудзецца II усебеларуская сустрэча манаскай моладзі

24-25 красавіка ў Баранавічах адбудзецца другая ўсебеларуская сустрэча манаскай моладзі (прыблізна да 38 год), прысвечаная жыццю ў супольнасці. “Кляштары і манаскія дамы можна параўнаць з электрастанцыяй, якая звычайна не з’яўляецца месцам, куды б людзі прыходзілі масава. Але гэта менавіта адтуль прыходзіць энергія для асвятлення гарадоў і пасёлкаў. Кляштары і манаскія дамы генеруюць духоўнае святло свету”. бп. Анджэй Еж Праграма сустрэчы: ...

Читать далее »

У Баранавічах пройдзе семінар на тэму: “Фацімскае пасланне праз сто гадоў. Паміж гісторыяй і актуальнасцю.” (+ Праграма)

Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах запрашае на семінар, які пройдзе 8 красавіка. Тэма сустрэчы: “Фацімскае  пасланне праз сто гадоў. Паміж гісторыяй і актуальнасцю.” Мерапрыемства распачнецца ў 10 гадзін. Праграма: Фацімскае пасланне: Гістарычны кантэкст Геаграфічны кантэкст Фацімскія пастушкі Каляндар аб’яўлення Фаціма і рымскія Папы Прароцкая місія Фацімы: Вучэнне Касцёла аб аб’яўленнях Тэалагічны статус Фацімскіх аб’яўленняў Антрапалагічная структура прыватных аб’яўленняў ...

Читать далее »

Хэштэг #ddn2017: фестываль хрысціянскай музыкі прайшоў у Баранавічах

11 лютага ў Баранавічах у шосты раз прайшоў фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў». Тэмай сёлетняга фэсту былі абраны словы «Каб усе былі адно». Кс. Андрэй Рылка, рэктар духоўнай семінарыі ў Пінску, на самым пачатку прывітаў усіх прысутных гледачоў, слухачоў і выступоўцаў: “Гэта фестываль хрысціянскай музыкі, і таму кожным спевам, танцам, усмешкай кожны з нас будзе праслаўляць Бога”. А каб ...

Читать далее »

У Баранавічах пройдзе VI фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў»

Стаў вядомы спіс удзельнікаў фэсту «Дастукацца да нябёсаў», які пройдзе ў Баранавічах 11 лютага. Як распавёў арганізатар, каталіцкі святар Павел Рудзьман, душпастыр моладзі Пінскай дыяцэзіі, на трохгадзінным марафоне хрысціянскай музыкі выступяць шэсць каманд, усе яны — каталіцкія. Гэта група пінскай духоўнай семінарыі «Подых духа», калектыў гродзенскай семінарыі «Ave» (таксама будзе магчымасць пагутарыць з клерыкамі), моладзевы рух OPEN, салезіянскі гурт «Небасхіл», ...

Читать далее »

Рэкалекцыі цвярозасці пройдуць у Баранавічах

З 14 па 16 кастрычніка ў Баранавічах пройдуць чарговыя ўсебеларускія рэкалекцыі цвярозасці. Да ўдзелу ў духоўных практыкаваннях запрашаюцца ўсе, каго хвалюе праблема алкагалізму і наркаманіі ў нашай краіне. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: +375 33 3255764 (Юрый Гапонік). Па матэрыялах grodnensis.by

Читать далее »

Навукова-практычны сімпозіум па барацьбе з нарказалежнасцю пройдзе ў Баранавічах

23 красавіка 2016 года ў Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах пройдзе навукова-практычны сімпозіум «Чаму наркотыкі? (пра спайсы і іншыя залежнасці). Залежнасці з’яўляюцца пагрозай не толькі для асобна ўзятага чалавека, але і грамадства ў цэлым. На жаль, трэба адзначаць, што пакуль мы разважалі пра тое, ці атрымалася нам дасягнуць узроўню інфармацыйнай цывілізацыі, беларускае грамадства апынулася захопленым у іншыя рэаліі ...

Читать далее »

У Баранавічах сабраліся аматары хрысціянскай музыкі

У Баранавічах 31 студзеня адбыўся пяты фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў». У цалкам запоўненай залі Дома культуры тэкстыльшчыкаў сабраліся аматары ўсіх узростаў і розных хрысціянскіх канфесій, паведамляе krynica.info. Прыехала вялікая колькасць каталіцкіх святароў і клерыкаў, а ў сярэдзіне фэсту са сцэны да гасцей свята звярнуўся біскуп Пінскай дыяцэзіі Антоні Дзям’янка. Сярод выступоўцаў былі дастаткова знакамітыя каталіцкія і пратэстанцкія гурты: ...

Читать далее »

Фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў» у пяты раз пройдзе ў Баранавічах

30 студзеня 2016 года ў Баранавічах пройдзе юбілейны V фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў». Пачатак у 18 гадзін у Доме Культуры па адрасе: г. Баранавічы вул. Кірава, 62. Уваход вольны. Арганізатары сардэчна запрашаюць моладзь на канцэрт. Кантактны тэл. + 37529 7090093

Читать далее »