Архив меток: Аўстрыя

Зборную Аўстрыі на Алімпійскіх гульнях у Карэі будзе суправаджаць капелан

Каталіцкі святар Ян Паўль Хаваннэ з супольнасці цыстэрцыянцаў ужо не першы год суправаджае аўстрыйскіх спартсменаў на Алімпійскіх гульнях, паведамляе Catholic.by. Алімпійскія Гульні ў Пхёнчхане (Паўднёвая Карэя), якія пройдуць з 7 па 25 лютага, стануць трэцімі ў душпастырскім служэнні манаха-цыстэрцыянца. Як адзначыў святар у інтэрв’ю каталіцкаму агенцтву Kathpress, 7 лютага ён вылеціць у Пхёнчхан, дзе штодзённа будзе наведваць аўстрыйскі дом у ...

Читать далее »

У Аўстрыі з’явіцца «Дабравольны манаскі год»

Аналаг дабравольнаму сацыяльнаму году прапаноўваюць у Аўстрыі. Пачынаючы з верасня 2016 года, усе жадаючыя могуць правесці ад трох да дванаццаці месяцаў у манаскай супольнасці ў Аўстрыі, жывучы і ўзаемадзейнічаючы разам з манахамі. Каардынатар праекта с. Рут Пухер паведаміла пра гэта, назваўшы праект сустрэчай двух светаў, якім ёсць што сказаць адно аднаму і падтрымаць у пытаннях уласнай будучыні. Удзельнікі «Манаскага года» ...

Читать далее »

У Аўстрыі падчас Вялікага посту будуць высылаць «смс ад Папы»

Каталіцкі Касцёл у Аўстрыі зноў прапануе карыстальнікам мабільных тэлефонаў дасылаць SMS з цытатамі Папы Францішка. Цытаты былі адабраны з выступленняў і пропаведзяў Святога Айца ў трэці год пантыфікату, а таксама з выбраных запісаў Папы на Twitter. «Кароткія паведамленні Папы з’яўляюцца стымулам для асабістай веры, а таксама матывацыяй для заахвочвання да актыўнага хрысціянскага жыцця», — растлумачыў мэту гэтай акцыі Пол Вут, ...

Читать далее »

У Аўстрыі адбылося Міжнароднае спатканне піярскай моладзі

З 25 па 31 ліпеня адбылося Міжнароднае спатканне піярскай моладзі (Piarist Youth Meeting 2015) ў г. Хорн, Аўстрыя. Больш за 200 маладых людзей з васьмі краін Еўропы – з Аўстрыі, Беларусі, Венгрыі, Італіі, Польшчы, Славакіі, Чэхіі і Украіны – прыняло ўдзел у сёлетнім спатканні. Сярод удзельнікаў была і група піярскай моладзі з Ліды і Шчучына разам з а. Андрэем Агелем ...

Читать далее »

У Аўстрыі адбылася сустрэча партнераў «Карытас»

Па традыцыі кожныя 2 гады аўстрыйская арганізацыя «Карытас» Лінц праводзіць сустрэчу партнераў «Карытас» з розных краінаў свету, падчас якой абмяркоўваюцца асноўныя накірункі работы арганізацыі. У гэтым годзе «Карытас» Лінц адзначае 25-годдзе сваёй дзейнасці, таму чарговая сустрэча партнераў “Карытас” адбылася 21-24 чэрвеня менавіта ў Аўстрыі, у горадзе Лінц. 25 гадоў назад пачалася праца арганізацыі Замежная дапамога «Карытас» Верхняй Аўстрыі з маштабнай ...

Читать далее »

Аўстрыйскі кардынал пра Еўрабачанне

Аб’яднаўчую сілу конкурса песні Еўрабачанне падкрэсліў кардынал Крыстаф Шонборн, арцыбіскуп Вены, дзе праходзіць сёлетні музычны форум. У сваёй штотыднёвай калонцы на старонках бясплатнай газеты “Heute” ён падкрэсліў, што гаворка ідзе не толькі пра вялікае шоў – тут знаходзяцца прадстаўнікі ўсіх еўрапейскіх народаў з іх мінулым і сучаснасцю, з перажытымі войнамі і пакутамі, канфліктамі і цяжкасцямі мірнага спаборніцтва. Конкурс дазволіў замяніць ...

Читать далее »