Архив меток: аўдыенцыя

Папа адзначыў сведчанне веры ўкраінскіх католікаў

11 снежня 2019 г. Папа сустрэўся перад агульнай аўдыенцыяй з дэлегацыяй вернікаў украінскай грэка-каталіцкай епархіі Мукачава, якая прыбыла ў Ватыкан з нагоды 30-годдзя выйсця з падполля. “Я рады прыняць вас ля Магілы св. Пятра. Разам з вамі хачу падзякаваць Пану, бясконца добраму, Які сваёй магутнай рукой вызваліў вашу Царкву ад доўгага прыгнёту з боку савецкага рэжыму. Касцёл у Мукачава – ...

Читать далее »

Папа Францішак: не бойцеся ператвараць свае дамы ў хатні касцёл

З самага пачатку хрысціянства абвяшчалася свецкімі вернікамі: праз хрост кожны становіцца адказным за абвяшчэнне веры, — нагадаў Папа Францішак прысутным 13 лістапада на агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане. Працягваючы цыкл катэхез, прысвечаных кнізе Дзеяў Апосталаў, Францішак засяродзіўся на чарговым этапе місійнага падарожжа Апостала Паўла, калі ён “пакінуў Атэны і прыбыў у Карынт” (Дз 18). У Карынце Апостала гасцінна прыняла сужэнская пара ...

Читать далее »

Папа Францішак: традыцыя – гарантыя будучыні

Адарванне ад каранёў дзеля таго, каб быць сучаснымі – гэта самазабойства. Каб прамаўляць да сэрца людзей нашага часу трэба трымацца традыцыі сапраўднага хрысціянскага сведчання, перакананы Папа. 12 верасня 2019 г. Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Клементыйскай зале ватыканскага Апостальскага палацу членаў Ордэна Аўгустыніянаў Босых. Нагодай для сустрэчы стаў генеральны капітул гэтай манаскай супольнасці, які праходзіць у Рыме. Папа назваў св. ...

Читать далее »

Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Расіі

4 ліпеня 2019 г. Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Палітык сустрэўся таксама з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам. Падчас сардэчных перамоў бакі пацвердзілі добрыя двухбаковыя адносіны, якія атрымалі далейшае развіццё падпісаннем пратакола аб узаемаразуменні адносна супрацоўніцтва паміж шпіталём “Bambino Gesu” і педыятрычнымі бальніцамі Расійскай Федэрацыі. Былі закрануты таксама праблемы экалогіі і некаторыя актуальныя пытанні міжнароднай павесткі дня, ...

Читать далее »

Пантыфік заклікае наследаваць пачуцці Сэрца Езуса і маліцца за святароў

Маліцца, каб кожнае пастырскае дзеянне было пазначана любоўю, якую Хрыстус мае да чалавека, заклікаў Папа Францішак на завяршэнне агульнай аўдыенцыі 26 чэрвеня ў Ватыкане. “У бліжэйшую пятніцу будзем святкаваць урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Запрашаю ўсіх паглядзець на гэта Сэрца і наследаваць яго самыя праўдзівыя пачуцці. Маліцеся за ўсіх святароў і за маё служэнне на Пасадзе св. Пятра, каб кожнае пастырскае ...

Читать далее »

Святы Айцец заклікае каталіцкіх медыкаў наследаваць Езуса Хрыста

Мы павінны памятаць, што лячыць – значыць паважаць дар жыцця ад пачатку і да канца. Не мы яго ўласнікі: жыццё нам даецца, а медыкі з’яўляюцца яго служыцелямі, нагадаў Папа Францішак. 22 чэрвеня 2019 г. Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане дэлегацыю Міжнароднай федэрацыі Асацыяцый каталіцкіх медыкаў. Пантыфік звярнуўся да гасцей з прамовай, у якой адзначыў, што клопат пра хворых ...

Читать далее »

Беларуска сустрэлася з Папам Францішкам і падарыла яму незвычайны сувенір

“Калі Папа падышоў да нас, я сказала яму па-італьянску: “Беларусь любіць Папу”! Каталіцкая верніца з Гродна Алена Пацько нядаўна пабывала ў Ватыкане, дзе патрапіла на аўдыенцыю да Папы Рымскага. Беларуска выйшла замуж у Італіі і даведалася пра магчымасць для маладых атрымаць дабраславенне ад Папы Францішка. Спецыяльныя аўдыенцыі для маладых сужэнцаў праходзяць у Ватыкане па серадах, іх графік ёсць на сайце ...

Читать далее »

Пантыфік: “Не!” перадродавай дыягностыцы з мэтай аборту

Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ўдзельнікаў канферэнцыі “Yes to Life!” (Так – жыццю!), прысвечанай абароне дзяцей, у якіх ва ўлонні маці дыягнаставалі сур’ёзныя праблемы са здароўем ці інваліднасць. Форум праходзіў у Ватыкане 23-25 мая 2019 г. па ініцыятыве Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця і Фонда “Il Cuore in una Goccia”. Папа заўважыў, што “культура адчужэння” прапануе глядзець на ...

Читать далее »

Сучасная эпоха для Касцёла не больш складаная, але іншая

Праз моладзь Касцёл абнаўляецца і становіцца маладзейшым, адзначыў Папа падчас сустрэчы з юнакамі і дзяўчатамі з французскай дыяцэзіі Эра і Дакса, якіх 25 красавіка прыняў у Ватыкане. Святы Айцец звярнуўся да сваіх маладых гасцей з прамовай, у якой падкрэсліў значэнне іх пілігрымкі ў Вечны горад. “Гэта цудоўная нагода, каб распаліць у вас дар веры, тут у Рыме, ля апосталаў Пятра ...

Читать далее »

Пантыфік па-ранейшаму хоча паехаць у Паўднёвы Судан

16 сакавіка 2019 года Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Рэспублікі Паўднёвы Судан Салва Кііра. Палітык сустрэўся таксама з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам. Падчас шчырых размоў былі адзначаны добрыя двухбаковыя адносіны, уклад Каталіцкага Касцёла ў галіне адукацыі і аховы здароўя, а таксама ў працэсе прымірэння і аднаўлення краіны. Увага была звернута на пытанні, якія тычацца ажыццяўлення пагаднення, дасягнутага ў ...

Читать далее »

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі