Архив меток: Астравец

Нацыянальны “Карытас” правёў трэнінг “Сплануй сваю будучыню” ў Астраўцы

10 лютага Нацыянальны “Карытас” правёў у Астраўцы трэнінг “Сплануй сваю будучыню”. Трэнінг адбыўся пры парафіі Свв. Космы і Дам’яна. Практычнымі парадамі з удзельнікамі падзяліўся Ігар Мікульчык, старшыня праўлення, аналітык па фінансавай адукацыі і развіцці патэнцыялу арганізацыі, сертыфікаваны трэнер міжнароднага курсу па фінансавай адукаванасці “Плануй сваю будучыню”. Ігар Мікульчык з’яўляецца таксама членам міжведамаснага каардынацыйнага савета пры Савеце Міністраў і Нацыянальным банку ...

Читать далее »

Талент пакліканняў: творчы шлях мастачак Варановіч

Зямля Астравеччыны шчодрая на таленты. Такім яскравым прыкладам з’яўляюцца беларускія мастачкі Тэрэса Іосіфаўна Варановіч і яе дачка Вікторыя, якія жывуць у вёсцы Дайлідкі. Сёння да іх у госці завітаў “Каталіцкі Веснік”. Сям’я Варановіч жыве недалёка ад касцёла Апекі Маці Божай. Як толькі заходзіш у дом, адразу бачна, што тут ёсць мастакі: распісаныя дзверы, сцены, у інтэр’еры прысутнічае шмат уласных карцін. ...

Читать далее »

Святары Астравеччыны распавялі, як адзначалі Каляды ў іх сем’ях і як яны адзначаюць цяпер

На Каляды дыхаецца лягчэй, думаецца прасцей і верыцца мацней. Напоўненае цудамі, падарункамі, усмешкамі і радаснымі віншаваннямі свята Божае Нараджэнне аднолькава любімае дзецьмі і дарослымі, калі ўсе збіраюцца ў бацькоўскім доме за вігілійным сталом, дзеляцца аплаткай, просяць прабачэння і складаюць святочныя зычэнні адзін аднаму. У большасці каталіцкіх сем’яў Божае Нараджэнне святкуецца аднолькава. Каб даведацца як адзначаюць гэтае свята святары Астравеччыны, мы ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч узначаліў парафіяльную ўрачыстасць у Астраўцы

Нягледзячы на будні дзень, 26 верасня касцёл святых Космы і Дам’яна ў Астраўцы сабраў на парафіяльную ўрачыстасць у гонар сваіх апекуноў вялікую колькасць людзей. Па запрашэнні пробашча парафіі, каноніка, ксяндза Юзафа Багдзевіча на парафіяльнае свята прыехалі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, святары са Смаргонскага і Ашмянскага раёнаў. Раздзяліць радасць з вернікамі парафіі святых Космы і Дам’яна ў гэты дзень завіталі і ...

Читать далее »