Архив меток: Ашмяны

Адбылася пілігрымка жанчын з Ашмян да Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных у Барунах

6 мая адбылася пілігрымка жанчын, маці, а таксама дзяўчат – будучых маці – з Ашмян у санктуарый Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных у Барунах. Пілігрымка сёлета прайшла ў дзявяты раз. У пілігрымскі шлях вырушыла ў гэты сонечны дзень больш за 300 чалавек не толькі з Ашмян, але і з ваколіц, а таксама з Астраўца і Смаргоні. Адметнасцю гэтай пілігрымкі з’яўляецца тое, ...

Читать далее »

Адбудзецца пілігрымка для маці з Ашмян у Баруны

У першую нядзелю мая ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца Дзень маці. З гэтай нагоды 6 мая з Ашмян вырушыць пілігрымка да Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных у Барунах. Прыняць удзел у пілігрымцы для мамаў запрашаюцца ўсе жанчыны, маці, а таксама дзяўчаты – будучыя маці. Пілігрымка сёлета адбудзецца ў дзявяты раз. Праграма пілігрымкі: 7.00 – рэгістрацыя ўдзельнікаў на прыкасцёльным пляцы ў Ашмянах 7.25 ...

Читать далее »

На мясцовай Галгоце ў Ашмянах усталявалі чарговы крыж

Пальмовая нядзеля, якая з’яўляецца нядзеляй Мукі Пана, у Ашмянах адзначаецца асаблівым і выключным чынам. Кожны раз у гэты дзень вернікі парафіяльнай супольнасці Св. Міхала Арханёла ідуць у Крыжовым шляху на мясцовую так званую Галготу. Штогод падчас гэтага набажэнства яны нясуць вялікі крыж, які на заканчэнне Крыжовага шляху ўстанаўліваюць. У гэтым годзе на ашмянскай Галгоце быў пастаўлены 23-і крыж. Крыж выразаюць ...

Читать далее »

Дыяцэзіяльны дзень бацькі адзначылі ў Барунах

Пілігрымка бацькаў з Ашмян да Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных у Барунах прайшла на мінулым тыдні. На распачацце паломніцтва яго ўдзельнікі сабраліся на св. Імшы і атрымалі бласлаўленне з рук кс. дзекана Яна Пузыны. Сёлета ў пілігрымцы прыняў удзел дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Падчас паломніцтва ён звярнуў увагу мужчын на важнасць ролі бацькі ў выхаванні дзіцяці і прывёў прыклад ...

Читать далее »

Вернікі Ашмянаў усталявалі вялізны крыж на «Галгофе»

Больш за дваццаць годоў католікі Ашмянаў сустракаюць вербную нядзелю хросным ходам праз увесь горад да гары, якую мясцовыя жыхары называюць Галгофай. Непадалёк ад яе знаходзяцца парэшткі былога францысканскага касцёла. Напярэдадні свята выразаецца крыж, памер якога перавышае чатыры метры, а вага не менш за 400 кг. Вернікі нясуць яго на сваіх плячах увесь час, не апускаючы яго на зямлю. Паводле традыцыі, ...

Читать далее »