Архив меток: арган

Першы на Гомельшчыне механічны арган з’явіўся ў Лельчыцах

У касцёле Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і Маці Божай Фацімскай у Лельчыцах з’явіўся механічны арган. Інструмент прывезлі з Варшавы, а наладзіць дапамаглі спецыялісты з Вільні. Гэта першы падобны інструмент на тэрыторыі Гомельскай вобласці. Упершыню ён загучыць у нядзелю, 20 студзеня 2019 г., падчас св. Імшы, а затым, на канцэрце арганнай музыкі. Творы Баха, Рэгера, Месіяна і іншых вядомых кампазітараў выканае ...

Читать далее »

У Пінску арганізуюць фестываль арганнай музыкі імя кардынала Казіміра Свёнтка

Адзін з самых старажытных і другі па велічыні беларускі арган – ён месціцца ў Пінскай катэдры – загучыць па-новаму. Тут арганізоўваюць фестываль арганнай музыкі імя кардынала Казіміра Свёнтка. Плануецца, што на працягу лета арганісты з розных краін будуць даваць у храме канцэрты. Старт мерапрыемству плануецца даць напрыканцы мая 2019 г. Пра дакладныя тэрміны і расклад канцэртаў стане вядома неўзабаве. Ініцыявала ...

Читать далее »

Відэафакт. Беларуская вёска, звычайная бабуля і чэрвеньскае набажэнства на аргане

Звычайная бабуля ў звычайнай беларускай вёсцы грае на аргане і спявае Літанію да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Вяскоўцы з Паланэчкі (Баранавіцкі р-н) прыйшлі ў святыню ўшанаваць Сэрца Езуса і адправіць чэрвеньскае набажэнства без святара, бо ксёндз адзін даязджае на пяць вёсак. Звычайная беларуская вёска, касцёл 18 ст., вяскоўцы прыйшлі памаліцца (без ксяндза, бо ксёндз адзін на 5 вёсак) і паслухаць арган. ...

Читать далее »

Велікодны канцэрт арганнай музыкі і вакальных выканаўцаў адбудзецца ў Навагрудку

У суботу 21 красавіка 2018 года ў 18.00 у касцёле Святога Арханёла Міхала ў Навагрудку  (вул. Міцкевіча 1) адбудзецца велікодны канцэрт арганнай музыкі і вакальных выканаўцаў. У канцэрце прагучаць традыцыйныя каталіцкія Вялікодныя песні на беларускай, польскай, рускай, лацінскай і ангельскай мовах, а таксама творы Баха, Шапэна, Вівальдзі, Моцарта, Вэбера, Коуэна, Шронэна, Дзінёва, Янчака, Бартнянскага, Франка. Выканаўцы – арганіст і піяніст, ...

Читать далее »

У Навагрудку адбыўся арганны канцэрт “Requiem”

Шанаванне мёртвых з’яўляецца неад’емнай часткай гісторыі чалавецтва ўжо з самага яе пачатку. Яно ўваходзіць арганічным складнікам у вераванні як першабытнага, так і сучаснага чалавека. Каталіцкія вернікі Дзень памінання памерлых адзначаюць 2 лістапада. Акрамя традыцыйных малітваў на ўспамін Усіх памерлых вернікаў у парафіі Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку сёлета было вырашана арганізаваць канцэрт-рэквіем класічнай музыкі, які адбыўся ў суботу, 11 лістапада. ...

Читать далее »

У Браславе біскуп Алег Буткевіч асвяціў новы арган

15 кастрычніка 2017 года для касцёла Нараджэння Маці Божай у Браславе стаў асаблівым днём: біскуп Віцебскі Алег Буткевіч асвяціў новы арган. На свята прыехалі і госці-ахвярадаўцы з Берліна, паведамляе waladarka.by. А пасля літургіі для прысутных зайграў ксёндз Ёаган Трумэр, прафесар Універсітэта музыкі і сцэнічных мастацтваў у г. Грац (Аўстрыя), Ганаровы доктар Беларускай акадэміі музыкі. У браслаўскім касцёле ўжо быў адзін ...

Читать далее »

Арган у вёсцы Краснае — адзіны ў Маладзечанскім раёне

Маладзечанскі раён, вёска Краснае, касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Трыццаць тры прыступкі (іх колькасць роўная працягласці жыцця Ісуса) аддзяляюць ад зямнога да ўзвышанага вернікаў, якія прыходзяць сюды. Больш за сто гадоў у гэтым храме – адзіным у раёне — гучыць старадаўні арган. Хіба толькі на некаторы час інструмент, музыку якога немагчыма параўнаць ні з якім іншым, змаўкаў з-за паломкі. У ...

Читать далее »

Падчас арганнага канцэрта ў Навагрудку ў хвіліне малітвы ўзгадалі спачылага кс. Леаніда Несцюка (+відэа)

У суботу, 22 красавіка, у навагрудскім касцёле Святога Міхала Арханёла адбыўся Пасхальны канцэрт арганнай музыкі і вакальнага спеву. На самым пачатку канцэрту, прысутныя ў хвіліне ціхай малітвы ўзгадалі спачылага кс. Леаніда Несцюка, па ініцыятыве якога ў Гервятах праходзілі на высокім узроўні арганныя і вакальныя канцэрты, пра якія ведаюць многія ў Беларусі і па-за яе межамі. Нягледзячы на працяглыя выходныя, канцэрт наведала ...

Читать далее »

У Віцебску адбылася прэзентацыя праекта “Віцебскі арганны шлях”

Гэта адбылося ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў нядзелю, 23 красавіка, калі Касцёл адзначае свята Божай Міласэрнасці. Спачатку ў 11.30 усе сабраліся на святочную Імшу, якую ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч. У ёй таксама прынялі ўдзел Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, пробашч парафіі Езуса Міласэрнага кс. Андрэй Аніскевіч, вікарый гэтай парафіі кс. Генадзь Рэйшаль, канцлер курыі дыяцэзіі кс. ...

Читать далее »

У Пастаўскім раёне пройдзе музычны фестываль

“Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны” — пад такой назвай 24-25 кастрычніка ў раёне ў другі раз прой­дзе музычны фестываль. Яго ўрачыстае адкрыццё адбудзецца ў суботу, 24 кастрычніка, у 19 гадзін у касцёле Святога Антонія Падуанскага ў райцэнтры. Прысутных чакае канцэрт арганнай музыкі.  25 кастрычніка канцэрты адбудуцца ў касцёлах Святога Яна Хрысціцеля ў Камаях (10.30) і Святога Тадэвуша ў Лучаі (11.30). У фестывалі прымуць удзел лаўрэаты міжнародных конкурсаў: саліст ...

Читать далее »