Архив меток: Арцыбіскуп Антэ Ёзіч

Апостальскі нунцый сустрэўся з намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь

21 кастрычніка Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч сустрэўся з намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргеем Алейнікам з нагоды ўручэння прадстаўніком Папы Францішка копіі даверчых грамат. Падчас сустрэчы былі абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, пацверджана ўзаемная зацікаўленасць у актывізацыі беларуска-ватыканскага супрацоўніцтва. Сяргей Алейнік пажадаў арцыбіскупу Антэ Ёзічу актыўнай плённай працы ў Рэспубліцы Беларусь. Прэс-служба Міністэрства замежных спраў

Читать далее »

У Мінск прыбыў Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч

У нядзелю 11 кастрычніка ў Мінск прыбыў Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч. У міжнародным аэрапорце беларускай сталіцы афіцыйнага прадстаўніка Папы Францішка ў нашай краіне сустрэлі супрацоўнікі Апостальскай нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь, прадстаўнікі мясцовага Касцёла і дзяржаўных уладаў. Ад імя мясцовага каталіцкага епіскапату Апостальскага Нунцыя Антэ Ёзіча на беларускай зямлі прывітаў Генеральны сакратар Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі ...

Читать далее »

У Беларусь прыбывае Апостальскі нунцый

11 кастрычніка 2020 г. у Мінск прыбудзе Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч, — паведаміў catholic.by са спасылкай на Апостальскую нунцыятуру ў Беларусі. Антэ Ёзіч нарадзіўся 16 студзеня 1967 г. у горадзе Трыль. Святарскае пасвячэнне атрымаў 28 чэрвеня 1992 г. у складзе Сплітска-Макарскай архідыяцэзіі. У 1995 г. пачаў рыхтавацца да дыпламатычнай службы ў Папскай касцёльнай акадэміі. З 1999 ...

Читать далее »

Папа Францішак прызначыў новага Апостальскага нунцыя ў Беларусі

Святы Айцец прызначыў новым Апостальскім Нунцыем у Беларусі харвацкага іерарха, арцыбіскупа Антэ Ёзіча. Аб гэтым паведамілі 21 мая 2020 г. у Ватыкане. Ён зменіць на пасадзе кіраўніка дыпламатычнага прадстаўніцтва Святога Пасаду ў Беларусі венгерскага арцыбіскупа Габара Пінтэра. Антэ Ёзіч нарадзіўся 16 студзеня 1967 у горадзе Трыль. Святарскае пасвячэнне атрымаў 28 чэрвеня 1992 г. у складзе Сплітска-Макарскай архідыяцэзіі. У 1995 г. ...

Читать далее »