Архив меток: араторый

Біблійны конкурс прайшоў у Лынтупах

17 сакавіка ў араторыі, што дзейнічае пры парафіі св. Андрэя ў Лынтупах, адбыўся ІІІ Біблійны конкурс для дзяцей. Яго арганізавала с. Люцына Вонс. У гэтым годзе конкурс адбыўся падчас Вялікага Посту, таму дзеці атрымалі заданне прачытаць “Муку Пана нашага Езуса Хрыста паводле Евангелля св. Яна”. За месяц кожны, хто пажадаў узяць удзел у конкурсе, атрымаў фрагмент Евангелля. Дзеці падышлі да ...

Читать далее »

Аплаткавая сустрэча для дзяцей y Лынтупax

10 студзеня 2018 года ў парафіяльным араторыі ў Лынтупах адбылася аплаткавая сустрэча для дзяцей, якія прыходзяць у араторый на заняткі, міністрантаў, дзяўчынак, якія спяваюць у парафіяльным хоры і валанцёраў. Усіх разам было 60 чалавек. Сустрэча пачалася з кароткай катэхезы, падчас якой с. Люцына нагадала значэнне ўрачыстасці і сэнс дзялення аплаткам. Варта звярнуць увагу, што араторый — гэта месца сустрэч для ўсіх ...

Читать далее »

Сястра Люцына Вонс: “Камп’ютар дзяцей не прытуліць…”

Падчас летніх канікул пытанне дзіцячага адпачынку стаіць вельмі востра. Асабліва ў сельскай мясцовасці, дзе ў адрозненні ад горада няма багатага “асартыменту” культурных і выхаваўчых мерапрыемстваў. Як жа арганізаваць вольны час дзетак найперш з карысцю для душы, а не для цела? Як “выцягнуць” са свету віртуальнага ў свет рэальны, дзе яшчэ, на шчасце, не забыліся, што такое шчырасць чалавечых адносін і ...

Читать далее »

У Смаргоні адбыўся фінальны тур “Бітвы мікрараёнаў”

22 красавіка ў салезіянскім араторыі імя св.Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі Святога Міхала Арханёла ў Смаргоні, адбыўся фінальны тур моладзевага праекта II “Бітва мікрараёнаў” — творчы. Варта нагадаць, што да фіналу каманды прынялі ўдзел у трох турах – прадстаўленне, інтэлектуальны і спартыўны. У выніку каманды ў сваім запасе мелі наступныя балы: “VK” – 640 балаў, “Непадобныя” – 599 балаў, ...

Читать далее »

У дзятлаўскім араторыі зладзілі Party-хол

25 лютага ў араторыі імя благаслаўлёных мучанікаў з Познані, заснаванага пры парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі г. Дзятлава прайшоў Party-хол “Танцы, музыка і гульні”, прысвечаны Дню Абаронцы Айчыны і Міжнароднаму жаночаму дню. Напэўна ў Беларусі няма ніводнай сям’і, якая б не адзначала 23 лютага і 8 сакавіка. Не стала выключэннем і дзятлаўская аратарыйная сям’я. Распачалася пазнавальна-забаўляльная праграма з сумеснай малітвы, ...

Читать далее »

«Караоке battle» адбыўся ў дзятлаўскім араторыі

У нядзелю, 20 лістапада, упершыню ў араторыі імя благаслаўлёных мучанікаў з Познані, адбылося спаборніцтва «Караоке battle». У гэты дзень дзятлаўскія дзеці і моладзь, падзяліўшыся на две каманды, удзельнічалі ў незвычайных выпрабаваннях «Караоке battle». Менавіта ім, «залатым галасам», выпала магчымасць даказаць, што свет быў бы вельмі сумным і шэрым без музыкі. Знаёмства з музычным мірам распачалося з жыццёрыса cвятой Цэцыліі, што ...

Читать далее »

Салезіянскі араторый у Бараўлянах запрашае ў школу мастацтваў «Гармонія»

Араторый iмя Святога Дамiнiка Савiо (Бараўляны) сардэчна запрашае дзяцей і дарослых у школу мастацтваў «Гармонія»! У цэнтры прапануюцца развіваючыя індывідуальныя і групавыя заняткі па наступных напрамках: — Ігра на музычным інструменце • Фартэпіяна (індывідуальныя заняткі з дзецьмі і дарослымі) • Гітара (індывідуальныя заняткі з дзецьмі і дарослымі) -Вакал • Індывідуальныя заняткі па вакале з дзецьмі ад 6 гадоў у акадэмічнай ...

Читать далее »

Адбылася першая сустрэча прадстаўнікоў рад салезіянскіх араторыяў Беларусі

7 і 8 жніўня ў вёсцы Вайнідзеняты (Гродзенская вобласць) адбылася сустрэча прадстаўнікоў рад салезіянскіх араторыяў Беларусі. На сустрэчы прысутнічалі: ксёндз дэлегат Віктар Гайдукевіч SDB, святары салезіяне і сёстры салезіянкі, а таксама салезіянскія супрацоўнікі і аніматары з усіх араторыяў, якія працуюць на тэрыторыі нашай краіны, з Мінску, Смаргоні, Бараўлян і Дзятлава. Удзельнікі сустрэчы абмяркоўвалі наступныя пытанні: На колькі пад час году ...

Читать далее »

У смаргонскім араторыі адбылося музычнае шоў для дзяцей

У нядзелю 8 лістапада ў смаргонскім араторыі імя св. Яна Боска адбылося музычнае шоў для дзяцей. У гэтым мерапрыемстве ўдзельнічала каля 50 чалавек. Пасля святой Імшы для дзяцей распачалася вельмі цікавая праграма, якую прыгатавала с. Валянціна Кот FMA разам з памочнікамі аніматараў. Дзеці мелі магчымасць паспяваць, патанцаваць, даведацца пра новыя музычныя інструменты, праявіць свае веды і здольнасці. Апрача добра праведзенага ...

Читать далее »

Дзятлаўскі араторый адзначыў свой першы дзень нараджэння

24 кастрычніка араторый імя блл. мучанікаў з Познані ў г. Дзятлава адзначыў свой першы дзень нараджэння. У святкаванні прынялі ўдзел: Дапаможны Біскуп Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB, Рэгіянальны Настаяцель Рэлігійнай Каталіцкай Місіі “Таварыства св. Фрацішка Сальскага” Кс. Віктар Гайдукевіч SDB, салезіяне, сёстры-салезіянкі, святары а таксама прадстаўнікі араторыяў са Смаргоні, Бараўлян, Мінска. Распачалася ўрачыстасць Эўхарыстыяй, якую ўзначаліў Дапаможны Біскуп Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі ...

Читать далее »