Архив меток: апытанне

Які Ваш вопыт пешага пілігрымавання?

Лета – найбольш спрыяльны час для пешых паломніцтваў. З году ў год тысячы пілігрымаў ходзяць у святыя месцы, каб духоўна ўзбагаціцца. А які Ваш вопыт пешага пілігрымавання? Юлія Іода: – Пачала хадзіць у пілігрымкі з 14 гадоў. Ужо была ў шасці вандроўках. Я з Гродзеншчыны, таму штогод хадзіла ў Тракелі. Ліпень, гарачыня, а мы ідзём дарогай, спяваючы песні да Марыі ...

Читать далее »

Ці думалі Вы стаць святаром або манахіняй?

Духоўныя асобы з’яўляюцца прыкметай Бога ў розных сферах жыцця. Праз іх людзі чуюць голас Хрыста. Кожная духоўна асоба – дар для супольнасці Касцёла. А ці думалі чытачы “Каталіцкага Весніка” стаць святаром або манахіняй? Вольга Монцік: – Калі ў дзіцячым садку ў мяне пыталіся, кім я хачу стаць, то я адказвала, што хачу быць манахіняй. Мне падабалася жыццё сясцёр, калі я ...

Читать далее »

Як выглядае Ваша нядзеля?

Нядзеля ў хрысціянскіх краінах лічыцца святым днём, які трэба прысвяціць Богу і для адпачынку. А як выглядае гэты дзень у беларускіх вернікаў? Арцём Ткачук: – У дадзены момант разам з нарачонай працуем у місіі ў Камеруне. Нядзеля тут заўсёды аднолькавая. Раніцай сняданак, трошкі вольнага часу, а 10-й гадзіне супольная св. Імша. Звычайна дзеці пасля абеду нешта дамываюць са свайго адзення ...

Читать далее »

Мінчане распавялі, на чыім баку былі б у дзень распяцця Хрыста

Напярэдадні светлага хрысціянскага свята — Уваскрэсення Езуса Хрыста, карэспандэнт КРЫНІЦЫ.INFO выйшла на вуліцы Мінска, каб даведацца ў яго жыхароў, што б яны зрабілі, калі б апынуліся ў Ерузалеме сярод равучага, жорсткага натоўпу, які крычаў Езусу: «Распні Яго, укрыжуй». Памылі б рукі як Понцій Пілат, падтрымлівалі натоўп або за імя Езуса аддалі б сваё жыццё? А вось, што адказалі на гэтае ...

Читать далее »

Чаму беларусы чакаюць Папу?

Падчас афіцыйнага візіту ў Беларусь кардынал П’етра Паралін, Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка, адзначыў, што каталіцкая супольнасць нашай краіны заслугоўвае прыезду Пантыфіка. А чаму беларускія католікі чакаюць Папу? Аляксандр Глекаў: – “Беларусь чакае Папу!” – гэтыя словы гучалі падчас тэлемосту з Ватыканам у мінскай катэдры ў 2008 годзе, суправаджалі Дзяржаўнага Сакратара Папы Рымскага Тарчызіа Бэртонэ падчас яго візіту сем гадоў таму ...

Читать далее »

Колькі часу аддаць Богу?

Малітва – гэта сустрэча з Жывым Богам і размова з Ім. Яднанне з Госпадам у малітве – вялікі скарб, дадзены чалавеку. Колькі часу ў дзень вернікі прысвячаюць Богу, вырашыў даведацца “Каталіцкі Веснік”. Таццяна Сабалеўская: – Малітва, або размова з Богам, з’яўляецца важнай часткай жыцця хрысціяніна. Асабліва падчас Вялікага посту наша ўвага павінна асаблівым чынам накіроўвацца на гэту адну з найважнейшых ...

Читать далее »

А Вы чакаеце Папу Францішка ў Беларусі?

Падчас афіцыйнага візіту ў Беларусь, які адбыўся 12-15 сакавіка 2015 года, кардынал П’етра Паралін, Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка, адзначыў, што Каталіцкая супольнасць нашай краіны заслугоўвае прыезду Пантыфіка. Чакаем Вашага меркавання! [poll id=»7″]

Читать далее »

Як пазбавіцца ад алкагольнай залежнасці?

У Беларусі многія людзі, у тым ліку і вернікі, перажываюць залежнасць ад алкаголю. Якім чынам ім можна дапамагчы пераадолець гэтую хваробу, вырашыў даведацца “Каталіцкі Веснік”. Сяргей Панамароў: – Людзям, якія знаходзяцца ў алкагольнай залежнасці, можна дапамагчы вырашыць гэтую праблему па-рознаму. Супольна маліцца з гэтым чалавекам у інтэнцыі, каб Езус дапамог верніку вызваліцца ад залежнасці. Папярэдне важна паразмаўляць з чалавекам, паспрабаваць ...

Читать далее »

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі