Архив меток: Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр

Апостальскі Нунцый у Беларусі сустрэўся з архіепіскапам Віцебскім і Аршанскім Дзімітрыем

Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр сустрэўся з архіепіскапам Віцебскім і Аршанскім Дзімітрыем. Ватыканскаму іерарху спадарожнічаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Падчас сустрэчы бакоў абмяркоўваліся тэалагічныя тэмы, пытанне адзінства і дыялогу паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой. Была закранутая сустрэча Папы Францішка і Патрыярха Кірыла ў Гаване. Арцыбіскуп Габар Пінтэр падкрэсліў, што вельмі задаволены з таго, што ў Беларусі існуюць ...

Читать далее »

Апостальскі Нунцый сустрэўся з намеснікам губернатара Віцебшчыны

Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр сустрэўся з намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімірам Пятровічам Пеніным. Сустрэча адбылася ў рамках візіту папскага легата ў Віцебскую дыяцэзію. Высокаму госцю спадарожнічаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Арцыбіскуп Габар Пінтэр падкрэсліў, што яму прыемна ўсведамляць, што ў Беларусі добра складваюцца двухбаковыя адносіны паміж Каталіцкім Касцёлам і свецкімі ўладамі. Ён таксама пацікавіўся актуальным станам рэчаў ...

Читать далее »

13-15 мая Апостальскі нунцый Габар Пінтэр наведае Віцебскую дыяцэзію

Візіт распачнецца 13 мая ў Шуміліне, дзе будуць адзначаць 100-годдзе Фацімскіх аб’яўленняў. Там жа нунцый сустрэнецца са святарамі і кансэкраванымі асобамі Віцебскай дыяцэзіі, якія зберуцца на супольную малітву. Затым дыпламатычны прадстаўнік Папы Рымскага наведае Віцебск, дзе плануюцца сустрэчы з губернатарам, СМІ, арцыбіскупам Праваслаўнай Царквы Уладыкам Віцебскім і Аршанскім, супрацоўнікамі ДКТ «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі і парафіянамі Катэдры Езуса Міласэрнага.

Читать далее »

Арцыбіскуп Габар Пінтэр распавядае аб сваім візіце на Гродзеншчыну

“Для мяне вялікая радасць і вялікае здзіўленне бачыць Касцёл такі дынамічны, такі жывы, які так добра развіваецца”, – прызнаўся ў каментарыі для grodnensis.by на заканчэнне свайго трохдзённага візіту ў Гродна Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр. “Я вельмі рады гэтаму візіту, які пакінуў надзвычай добрыя ўражанні”, — адзначыў прадстаўнік Святога Айца, робячы своеасаблівае падсумаванне свайго прабывання на Гродзеншчыне. “Я ...

Читать далее »