Архив меток: аплатак

У Шчучыне адбылася аплатковая сустрэча ўдзельнікаў групы “Маргарытка”

Удзельнікі парафіяльнай групы «Маргарытка» сабраліся на аплатковую сустрэчу ў Шчучыне. Перад аплатковай сустрэчай адбылася святая Імша ў межах падзякі за дар малітвы за святароў. У 2014 годзе ў парафіі св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне паўстала новая парафіяльная група, якая абрала сваім заданнем штодзённую малітву за святароў. Такія малітоўныя групы яшчэ вядомы ў Касцёле пад назвай «Маргарыткі». Яны становяцца ўсё больш ...

Читать далее »

Міністранты і апекуны парафіяльных супольнасцяў запрашаюцца на аплатковыя сустрэчы

Душпастырства літургічнай службы алтара Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі запрашае ўсіх міністрантаў і апекуноў парафіяльных супольнасцяў ЛСА на аплатковыя сустрэчы, якія адбудуцца 8 студзеня 2015 г., падчас зімовых школьных канікул: Магілёў, парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі 16.30 – рэгістрацыя, 17.00 – святая Імша. Адказны за сустрэчу – кс. Павел Беразун, +375 33 644 16 44. Маладзечна, парафія Св. Юзафа 10.30 – рэгістрацыя, 11.00 ...

Читать далее »

У Глыбокім святар падзяліўся аплаткай з пацыентамі бальніцы

У перадкалядны вечар пробашч парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім ксёндз Мечыслаў Янчышын разам з валанцёрамі парафіяльнага «Карытас» завіталі ў Глыбоцкую цэнтральную бальніцу, каб падзяліцца аплаткай з хворымі, якія вымушаны на Свята Божага Нараджэння знаходзіцца ў шпіталі. Для пацыентаў бальніцы гэтая перадкалядная сустрэча са святаром была вельмі радаснай і шчаслівай. У часе ламання аплаткі ксёндз Мечыслаў жадаў усім здароўя, Божых ласкаў, аптымізму ...

Читать далее »

Аплатковая сустрэча ў Катэхетычным каледжы імя Лазінскага вачыма выпускніцы

20 снежня 2014 года ў Катэхэтычным каледжы імя Зыгмунда Лазінскага ў Баранавічах адбылася аплатковая сустрэча студэнтаў, выкладчыкаў і гасцей. Выпускнікі таксама завіталі на свята і пакінулі аб ім самыя цёплыя ўспаміны. Заклікаем вас, паважаныя чытачы, перажыць гэты дзень разам з выпускніцай 2014 года Веранікай Сідарэняй. «Як гэта цудоўна вяртацца туды, дзе заўсёды цябе чакаюць; туды, дзе цябе прымаюць такім, якім ...

Читать далее »

Моладзь з Браслава падзялілася аплаткам

21 снежня ўвечары моладзь браслаўскай парафіі сабаралася на супольнае дзяленне аплаткам. Напачатку сустрэчы чыталі Божае Слова пра Нараджэнне Хрыста. Пасля кожны ад свайго сэрца казаў віншаванні сваім сябрам. Напрацягу ўсяго вечара гучалі калядкі і панавала цёплая атмасфера. Кожны, паяднаўшыся з Богам праз сакрамэнт споведзі, набліжаецца да Вялікай таямніцы Ўцелаўлення. І кожнаму жадаем, каб апошнія дні прыгатавання былі напоўнены Божым супакоем, ...

Читать далее »

Калядная сустрэча супрацоўнікаў і валанцёраў Карытас прайшла ў Мінску

18 снежня ў сацыяльна-рэабілітацыйным цэнтры Святога Лукі ў Мінску адбылася ўжо традыцыйная калядная сустрэча супрацоўнікаў і валанцёраў дабрачыннага таварыства «Карытас» з усёй Беларусі. На сустрэчу былі запрошаны шаноўныя госці, а менавіта Апостальскі Нунцый у Беларусі Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, які ўзначаліў Эўхарыстыю, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, а таксама дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Падчас гаміліі, Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці ...

Читать далее »

У Наваполацку біскуп Алег Буткевіч падзяліўся аплаткам са святарамі і сёстрамі Віцебскай дыяцэзіі

У наваполацкі касцёл Сэрца Езуса з’ехалася больш за сто святароў і манахінь з Віцебскай дыяцэзіі, каб павіншаваць адзін аднаго і свайго біскупа  Алега Буткевіча з надыходзячымі Калядамі. Такія духоўныя сустрэчы адбываюцца кожны месяц, каб супольна перажыць сустрэчу з Езусам і правесці малітоўныя спатканні разам з біскупам. Але гэта была своеасаблівая – святочная. Спачатку Яго Эксцэленцыя прывітаў усіх  і зазначыў, што ...

Читать далее »