Архив меток: аплатак

Аплаткавая сустрэча для дзяцей y Лынтупax

10 студзеня 2018 года ў парафіяльным араторыі ў Лынтупах адбылася аплаткавая сустрэча для дзяцей, якія прыходзяць у араторый на заняткі, міністрантаў, дзяўчынак, якія спяваюць у парафіяльным хоры і валанцёраў. Усіх разам было 60 чалавек. Сустрэча пачалася з кароткай катэхезы, падчас якой с. Люцына нагадала значэнне ўрачыстасці і сэнс дзялення аплаткам. Варта звярнуць увагу, што араторый — гэта месца сустрэч для ўсіх ...

Читать далее »

Аплатковыя спатканні для розных парафіяльных груп адбыліся ў браслаўскай парафіі

16 снежня ў парафіі Нараджэння Найсвяцейшай панны Марыі ў Браславе адбылося аплатковае спатканне для групы бацькоў, якія ўдзельнічаюць у катэхезе. Распачалася сустрэча адарацыяй Найсвяцейшага Сакраманту, якую праводзіла моладзь. Пасля пробашч парафіі кс. Станіслаў Мжыглуд прачытаў урывак з Евангелля пра Нараджэнне Хрыста і склаў святочныя віншаванні, а сястра Таццяна Гмыза выказала словы падзякі і пажаданні. Вернікі дзяліліся аплаткам і казалі самыя ...

Читать далее »

У Шчучыне прайшла аплаткавая сустрэча

У Шчучыне ў кляштары айцоў піяраў 17 снежня была арганізавана аплаткавая сустрэча для міністрантаў, парафіяльных харыстаў і іх бацькоў. Сёлета ў сустрэчы прынялі ўдзел больш за 120 чалавек. Сустрэча распачалася ў парафіяльнай святыні з супольнага Вяночка Дванаццаці Зорак, які некалі быў складзены св. Юзафам Каласансам, апекуном літургічнай службы алтара і моладзевага хору «Calasanz». У гэтым кароткім набажэнстве дзеці і іх ...

Читать далее »

Духавенства і кансэкраваныя асобы Віцебскай дыяцэзіі сустрэліся на аплатковым спатканні ў Наваполацку

15 снежня духавенства і кансэкраваныя асобы Віцебскай дыяцэзіі сабраліся ў Наваполацку, каб спаткацца са сваім біскупам Алегам Буткевічам і скласці пажаданні з надыходзячымі Калядамі. Гасцінная парафія Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса расчыніла дзверы свайго касцёла для гасцей. Сёстры і святары распачалі сустрэчу малітвай у цішыні перад Езусам Эўхарыстычным. У гэты час кожны мог скарыстаць з магчымасці сакраманту споведзі і пакаяння. Св. ...

Читать далее »

Аплаткавыя сустрэчы малітоўнай групы «Маргарыткі» і душпастырства настаўнікаў прайшлі ў Шчучыне

У Шчучыне 13 студзеня прайшла аплаткавая сустрэча малітоўнай групы «Маргарыткі», удзельнікі якой кожны дзень моляцца ў інтэнцыі святароў. А 17 студзеня разам сабраліся настаўнікі і выхавацелі, якія належаць да мясцовага душпастырства настаўнікаў. Дзвюма групамі займаецца пробашч парафіі а. Вітальд Пяцельчыц SP, які клапоціцца аб іх рэгулярных і сістэматычных сустрэчах. Кожная сустрэча пачыналася малітвай і дзяленнем аплаткай. Працягам былі традыцыйныя спевы ...

Читать далее »

У Полацку біскуп Алег Буткевіч падзяліўся аплаткам са святарамі і сёстрамі Віцебскай дыяцэзіі

15 снежня, у такі прыгожы і сонечны, але марозны дзень, у полацкую святыню прыбылі духавенства і законныя асобы, каб спаткацца са сваім біскупам Алегам Буткевічам, і павіншаваць з надыходзячымі Калядамі. Пастырскае спатканне распачалося малітвай перад выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамантам. У гэты час кожны мог скарыстаць з магчымасці сакраманту споведзі і пакаяння. Урачыстую Эўхарыстыю ў інтэнцыі духавенства і вернікаў дыяцэзіі ўзначаліў Віцебскі ...

Читать далее »

Як аплатак трапляе на Вігілійны стол: у пякарні сясцёр Эўхарыстак у Браславе

Адчыняем дзверы ў кляштар сясцёр Эўхарыстак у Браславе і ўжо здалёк чуем гасцінны голас сястры Таццяны Гмыза:  Праходзьце, калі ласка! Я вас ужо чакаю.  Распачаўся перыяд Адвэнту – радасны час прыгатавання да нараджэння Хрыста. Кожны рыхтуецца па-рознаму: хтосьці змагаецца з нейкай залежнасцю, хтосьці прымае пэўныя пастановы, каб, безумоўна, змяніць сваё жыццё. А сёстры Эўхарысткі, апрача гэтага, займаюцца яшчэ і выпяканнем ...

Читать далее »

Аплатковая сустрэча чыгуначнікаў і авіатараў з біскупам Юрыем Касабуцкім

У нядзелю, 18 снежня ў 12 гадзін святой Імшой, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, распачалася аплатковая сустрэча чыгуначнікаў і авіятараў, паведамляе minsk.redemptor.by. У сустрэчы прынялі ўдзел чыгуначнікі з Польшчы, Мінска, Гатава, Маладзечна, Лучая, Гродна, Ваўкавыска, Парэчча, Свіслачы. У гаміліі падчас святой Імшы біскуп Юрый Касабуцкі звярнуў увагу на тое, каб мы адчынілі сэрцы Езусу Хрысту і запрасілі ...

Читать далее »

У Шчучыне для выхавацеляў і настаўнікаў адбыўся аплатак

Супольны аплатак, які сабраў 30 настаўнікаў і выхавацеляў, адбыўся 18 студзеня ў Шчучыне. За фармацыю настаўнікаў у парафіі адказвае пробашч а. Вітальд Пяцельчыц. Асноўнай харызмай піяраў, якія служаць у Шчучыне, з’яўляецца жыццё, прысвечанае выхаванню дзяцей і моладзі. Святы Юзаф Каласанс, закладаючы законную супольнасць, ў першую чаргу хацеў, каб гэтае заданне яго паслядоўнікаў выконвалі ў школах, якія фарміруюць розум і сэрца ...

Читать далее »

У Шчучыне ўдзельнікі катэхэзы для дарослых падзяліліся аплаткам

Справа ў тым, што ў многіх парафіях святары, сёстры законныя і свецкія, праводзяць заняткі катэхэзы для дзяцей і моладзі. І гэта з’яўляецца натуральным і звычайным, але не ў кожнай парафіі ёсць такія катэхэзы для дарослых, якія хочуць паглыбіць свае веды па рэлігійных прадметах і даведацца больш пра асобу Езуса Хрыста. Такія заняткі ўжо больш за пяць гадоў праводзяцца ў парафіі ...

Читать далее »