Святы Айцец правёў яшчэ адну спакойную ноч у клініцы імя Агасціна Джэмэлі. Стан яго здароўя паляпшаецца, ён чытае газеты і пачынае працаваць, — паведаміла 9 чэрвеня 2023 года Зала Друку Апостальскай Сталіцы. “Папа Францішак добра адпачыў на працягу ночы. Медыкі паведамляюць, што клінічная карціна пастаянна паляпшаецца, а пасляаперацыйнае аднаўленне ідзе належным чынам”, — гаворыцца ў паведамленні кіраўніка Залы Друку Апостальскай ...
Читать далее »Архив меток: аперацыя
Папа Францішак удзячны за блізкасць і малітву
7 ліпеня кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні падзяліўся актуальнай інфармацыяй аб стане здароўя Папы, які ў мінулую нядзелю перанёс планавую хірургічную аперацыю на кішэчніку. “Пасляаперацыйны перыяд Яго Святасці Папы Францішка задавальняючы і працягваецца належным чынам. Святы Айцец працягвае рэгулярна прымаць ежу і прыпыніў інфузійную тэрапію. Канчатковы гісталагічны аналіз пацвердзіў цяжкі дывертыкулярны стэноз з прыкметамі склерознага дывертыкуліту”, — паведаміў ...
Читать далее »Арцыбіскуп Кандрусевіч выпісаны са шпіталя і дзякуе за малітвы
18 сакавіка арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч быў выпісаны са шпіталя ў Беластоку (Польшча), дзе яму была паспяхова зроблена аперацыя, і цэлебраваў св. Імшу за лекараў і за тых, хто маліўся за яго здароўе. Парталу Catholic.by іерарх паведаміў: “З кожным днём адчуваю сябе ўсё лепш і магу без праблем хадзіць. Зразумела, што не на 5 ці 10 кіламетраў, але на працягу дня ...
Читать далее »Арцыбіскуп Кандрусевіч стаў на ногі пасля аперацыі
Раніцай 13 сакавіка арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу была зроблена аперацыя, якая прайшла без ускладненняў. Да вечара іерарх вярнуўся да свядомасці пасля наркозу, але пры гэтым адчуваў моцны боль. На наступны дзень пасля аперацыі ён паведаміў наступнае: “Сёння па рэкамендацыі лекараў стаў на ногі і пахадзіў па палаце. Рана яшчэ баліць, але самае галоўнае, што ўжо на другі дзень пасля аперацыі я ...
Читать далее »“Іерарх адчувае моцны боль”: арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу зроблена аперацыя
Кіраўнік Каталіцкага Касцёла Беларусі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч раніцай 13 сакавіка перанёс аперацыю на хрыбце, яна прайшла без ускладненняў. “Іерарх вярнуўся да свядомасці пасля наркозу, але пакуль адчувае моцны боль. Ён шчыра дзякуе ўсім за малітву і просіць вернікаў працягваць малітоўную падтрымку”, – паведаміў каталіцкі партал Сatholic.by у сваім Фэйсбуку. Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча шпіталізавалі 10 сакавіка. Аперацыя была запланаваная.
Читать далее »