Архив меток: Аляксандр Лукашэнка

“Неразуменне і абурэнне”. Віцебскія католікі звярнуліся да прэзідэнта Лукашэнкі

Віцебскія вернікі-католікі просяць прэзідэнта паспрыяць у вырашэнні пытання аб вяртанні ў Беларусь ксяндза Паўла Кнурэка – пробашча парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску. Пад зваротам да Аляксандра Лукашэнкі падпісаліся 465 чалавек. Віцебскія католікі звярнуліся да Лукашэнкі пасля таго, як атрымалі адмоўны адказ на свой зварот ад Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасьцяў Леаніда Гулякі. Чыноўнік у сваім лісце не патлумачыў нават ...

Читать далее »

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч: вымалёўваецца надзея на візіт Папы ў Беларусь

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч распавёў у інтэрв’ю парталу Catholic.by пра кароткую размову з Папам рымскім у Ватыкане. Тадэвуш Кандрусевіч удзельнічае ў працы Сіноду Біскупаў, які праходзіць у Ватыкане на тэму “Моладзь, вера і распазнанне паклікання”. 11 кастрычніка ён выпадкова сустрэў Пантыфіка па дарозе ў залу Паўла VI. “Папу я прывітаў словамі на італьянскай мове: «Добры дзень, Ваша Святасць». Ён ...

Читать далее »

Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў канцэпцыю закона аб супрацьдзеянні хатняму насіллю

“Усё гэта дурасць, узятая перш за ўсё з Захаду, – сказаў Прэзідэнт. – Вы можаце не перажываць, і народ няхай не хвалюецца – мы будзем зыходзіць выключна з уласных інтарэсаў, нашых беларускіх, славянскіх традыцый і нашага жыццёвага вопыту”. Словы кіраўніка дзяржавы, якімі ён падзяліўся з журналістамі 5 кастрычніка, перадае БЕЛТА. У канцэпцыі закона аб супрацьдзеянні хатняму насіллю змешчана шмат неадназначных ...

Читать далее »

Арцыбіскуп Кандрусевіч пра ватыканскі візіт Прэзідэнта

У тым, што візіт Прэзідэнта Беларусі ў Ватыкан і сустрэча з Папам Францішкам паспрыяе развіццю адносін паміж двума дзяржавамі, а таксама паміж краінай і Каталіцкім Касцёлам у Беларусі, упэўнены арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі ў інтэрв’ю Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё нагадаў, што гэта другі візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Ватыкан. Першы, падчас пантыфікату Бэнэдыкта XVI, адбыўся ў 2009 г. Сённяшнія сустрэчы з ...

Читать далее »

Святы Айцец прыняў у Ватыкане Прэзідэнта Беларусі

21 мая 2016 г. раніцай Святы Айцец Францішак прыняў на прыватнай аўдыенцыі ў Апостальскім палацы ў Ватыкане Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пасля сустрэчы з Пантыфікам адбылася размова Аляксандра Лукашэнкі з Дзяржсакратаром Яго Святасці, кардыналам Пьетра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар Святога Пасаду па адносінах з дзяржавамі. Падчас сардэчных размоў было выказана задавальненне добрым станам двухбаковых адносін. Некаторыя пытанні, ...

Читать далее »

21 мая Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з Папам Францішкам

21 мая 2016 года Аляксандр Лукашэнка наведае з візітам Дзяржаву Ватыкан. Аб гэтым паведаміла прэс-служба Прэзідэнта Беларусі. Падчас візіту адбудзецца яго сустрэча з Папам Францішкам. На ёй будзе абмяркоўвацца далейшае развіццё супрацоўніцтва Беларусі з Рыма-Каталіцкім Касцёлам. Аляксандр Лукашэнка наведваў Ватыкан 27 красавіка 2009 г. Тады ў Апостальскім палацы адбылася яго сустрэча і размова з Бэнэдыктам XVI.

Читать далее »

Топ-10 выказванняў Прэзідэнта пра Бога

15 студзеня Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка перад дакладам пра меры, якія прымаюцца па мінімізацыі наступстваў неспрыяльных пагодных умоў, выказаў меркаванне, што беларусам неабходна дзякаваць Богу за вялікія снегапады. “Каталіцкі Веснік” зацікавіўся і іншымі выказваннямі Прэзідэнта, у якіх ён гаворыць пра Бога: 1. Перад дакладам пра меры ў справе мінімізацыі наступстваў неспрыяльных пагодных умоў Прэзідэнт адзначыў: “Надо благодарить Бога, что он нам ...

Читать далее »

Купчына: Лукашэнку чакаюць у Ватыкане, а Папу ў Беларусі

Магчымасць узаемных візітаў найвышэйшага ўзроўню застаецца на парадку дня ў Беларусі і Ватыкане, заявіла сёння журналістам намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына. «Гэты візіт (кіраўніка Беларусі ў Ватыкан), як і візіт Папы ў Беларусь, пастаянна знаходзіцца на нашым парадку дня. Гэты візіт, вядома, адбудзецца, калі ён прынясе значныя вынікі для беларускіх нацыянальных інтарэсаў, але я ведаю, што прэзідэнта Беларусі ў ...

Читать далее »

Беларускі рукатворны абраз «Беззаганнае Сэрца Марыі» перадалі для Папы Францішка

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з дзяржаўным сакратаром Ватыкана кардыналам П’етра Паралінам перадаў у дар Папе Рымскаму Францішку рукатворны абраз «Беззаганнае Сэрца Марыі», перадае БЕЛТА. Абраз выкананы па беларускай тэхналогіі Сожскай скані. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што каштоўнасць іконы складаецца ў тым, што яна зроблена звычайнымі людзьмі. «Гэта сведчанне нашага міжканфесійнага міру і згоды», — сказаў Прэзідэнт Беларусі.

Читать далее »