Архив меток: Альшанка

Апостальскі нунцый блаславіў падмурак будучага касцёла Святога Духа ў Гродне

26 мая, у VI Велікодную нядзелю, Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр блаславіў падмурак і заклаў вуглавы камень касцёла Святога Духа ў Гродне, які разам з парафіяльным домам будуецца ў мікрараёне Альшанка. Вуглавы камень быў ахвяраваны кардыналам Анджэло Камастры, архісвятаром базылікі св. Пятра ў Рыме. Падчас літургіі група маладых людзей прыняла сакрамэнт канфірмацыі. Хрыстус напоўніў іх сваім Духам і ...

Читать далее »

Адна на мільён. Дзесяцігадовая Насця грае ў касцёле, хоць ад нараджэння не бачыць

У каталіцкай каплічцы на гродзенскай Альшанцы гучна і смела спявае арганістка. За натоўпам вернікаў бачна тонкую дзяўчынку, што стаіць за сінтэзатарам. Яна імгненна падхоплівае на слых ноты, якія бярэ святар. Раптам заўважаеш, што дзяўчо зусім не глядзіць на клавішы ці ў партытуру. Яе позірк нібы лунае па-над усім. Насці Гуранковай дзесяць год. Яна мае абсалютны слых і ад нараджэння не ...

Читать далее »

Тэатралізаваны Крыжовы шлях прайшоў у Гродне на Альшанцы

28 сакавіка, у Вялікую сераду, у гродзенскай парафіі Святога Духа ўпершыню прайшоў тэатралізаваны Крыжовы шлях. Евангельскія сцэны апошніх момантаў зямнога жыцця Езуса Хрыста інсцэніравалі мясцовы вікарый кс. Андрэй Белаблоцкі разам з малодшымі вернікамі. Пакутны шлях Збаўцы быў прадстаўлены паводле 14 прыпынкаў, што дало магчымасць прысутным глыбей зразумець сэнс цярпення Езуса, якое Ён ахвяраваў за нашы грахі. Данута Казановіч, фота grodnensis.by

Читать далее »

Архітэктары распрацавалі праект новага касцёла ў Гродне

Праект касцёла і прылягаючай да яго тэрыторыі распрацавалі для гродзенскай парафіі Святога Духа на Альшанцы. Акрамя святыні ў план ўваходзяць стацыі Крыжовага шляху, званіца, парафіяльны дом і паркоўка. Задума належыць гродзенскаму архітэктару Аляксандру Штэну, які ў свой час падрыхтаваў праекты касцёла ў Мастах (парафія Маці Божай Тройчы Цудоўнай), Лідзе (парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі) і Гродне (парафія Маці Божай Вострабрамскай). ...

Читать далее »