Архив меток: айцы марыяне

17 лютага Росіца чакае пілігрымаў

Дыяцэзіяльны санктуарый бласлаўлёных пакутнікаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча ў Росіцы асабліва чакае сваіх пілігрымаў 17 лютага. Праграма: 11.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта з магчымасцю споведзі; 12.00 – святая Імша; 13.30 – працэсія на месца мучаніцтва і заканчэнне ўрачыстасцяў. Пасля працэсіі для жадаючых будзе падрыхтавана гарбата і невялікі пачастунак. Вёска Росіца Верхнядзвінскага раёна знаходзіцца ў памежнай зоне. Для бяспечнага прыезду ...

Читать далее »

Айцы марыяне запрашаюць у Росіцу на ўрачыстасці

Айцы марыяне традыцыйна запрашаюць ў Росіцу на малітоўную сустрэчу прысвечаную памяці благаслаўлёных пакутнікаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча. У гэтым годзе споўнілася 80 год з дня іх пакутніцкай і хвалебнай смерці. Праграма: Пятніца, 28 ліпеня: 18.00 – святая Імша для пілігрымаў; 19.00 – вячэра для пілігрымаў; 20.00 – Акафіст росіцкім мучанікам; 21.00 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту, святы Ружанец; 22.00 – ...

Читать далее »

Марыяне запрашаюць у пешую пілігрымку з Друі ў Росіцу

Айцы марыяне запрашаюць усіх жадаючых далучыцца да пілігрымкі Друя-Росіца, якая адбудзецца з 26 па 28 ліпеня. Пілігрымы скіруюцца на ўрачыстасць у гонар благаслаўлёных святароў марыянаў, мучанікаў Другой сусветнай вайны, якія аддалі сваё жыццё з любові да Бога і да бліжніх 80 гадоў таму. Пілігрымка распачнецца святой Імшой 26 ліпеня а 8-й гадзіне ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Друі. Росіцкія ўрачыстасці ...

Читать далее »

Айцы марыяне запрашаюць на ружанцовыя рэкалекцыі ў Оршу

У гэтым месяцы, які асаблівым чынам прысвечаны Маці Божай Ружанцовай, дом рэкалекцыйны у Оршы запрашае на ружанцовыя рэкалекцыі, якія адбудуцца з 14 па 16 кастрычніка. Рэкалекцыі праводзіць а. Міхаіл Цвячкоўскі МІС (марыянін). Праграма рэкалекцый: 14 кастрычніка (пятніца): 19.30 – вячэра; 20.30 – уступная канферэнцыя 1; 21.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту і ружанец; 23.00 – адпачынак. 15 кастрычніка (субота): 08.30 – ...

Читать далее »

Фармацыйны курс для студэнтаў і працуючай моладзі «Filii Mariae» прайшоў у Оршы

З 28 па 30 студзеня ў Оршы праходзіў фармацыйны курс для студэнтаў і працуючай моладзі «Filii Mariae» што перакладаецца з лацінская мовы як «Дзеці Марыі». Менавіта ў духу дзіцячай любові і адкрытасці мы імкнуліся да пазнання Бога праз Марыю і гісторыю яе жыцця. У ордэне айцоў марыянаў ёсць цудоўная малітва — каронка 10 евангельскіх цнотаў Найсвяцейшай Панны Марыі. Менавіта гэтую ...

Читать далее »

«Няхай гэты “росіцкі вірус” ніколі не знікае»: урачыстасці апоўначы ў Росіцы

Пачатак жніўня адзначаецца ўшанаваннем мучанікаў з Росіцы – бласлаўлёных Юрыя і Антонія, айцоў марыянаў, якія прыкладам сваёй адданасці, мужнасці ў веры прыцягваюць вернікаў да гэтага святога месца, нягледзячы на розныя перашкоды. Адчуваецца тут Божая прысутнасць, так як праз гэтых двух святароў людзі на трагічным заканчэнні свайго жыцця адчувалі праз іх прысутнасць Бога. І гэта давала ім сілы да вытрывання, давала ...

Читать далее »

Ян Чупрынскі з Барысава – новапрэзбітар у супольнасці айцоў марыянаў

5 чэрвеня, ў пятую гадавіну кананізацыі св. Станіслава Папчынскага ў касцёле Маці Божай Міласэрнасці на варшаўскіх Стэгнах біскуп Міхал Яноха ўдзяліў траім дыяканам прэзбітарскае пасвячэнне. Пасля васьмі гадоў фармацыі ў супольнасці марыянаў Ян Чупрынскі з Барысава (Беларусь), Павел Федаровіч-Яцкоўскі з Парыжа (Францыя) і Барталамей Пшыходзкі з Гуры Кальварыі (Польша) сталі святарамі. Вечныя шлюбы ў манаскай супольнасці Ян Чупрынскі склаў 5 ...

Читать далее »

Монахи-белорусы создали один из лучших лицеев Китая. Как они туда попали и как с ними обошлась власть

В июне 1923 года виленский епископ Юрий Матулевич, литовец по национальности, обратился к папе римскому Пию ХІ. Он хотел учредить в Друе кляштор ордена мариан именно для белорусов (рro alborussis). В апреле следующего года разрешение было получено. Однако тогда никто не мог предположить, что священники будут служить не только для белорусов, но и для русских на территории современного Китая, пишет ...

Читать далее »

Айцец Ілля Саўчанка МІС цэлебраваў прыміцыйную Імшу ў роднай парафіі ў Глыбокім

24 мая ў Глыбокім адбылася прыміцыйная святая Імша новапрэзбітэра Іллі Саўчанкі MIC. Святарскае пасвячэнне марыяніна прайшло 23 мая ў глыбоцкім касцёле. Айца Іллю можна смела назваць добрым плёнам парафіі Святой Тройцы і гэта ўжо пяты сын Глыбоцкай зямлі, які атрымаў пасвячэнне ў ступені прэзбітэрату. Дзяўчаты, па традыцыі атачыўшы маладога святара прыгожым зялёным вянком, вялі яго да алтара, дзе маці блаславіла ...

Читать далее »

Беларус Ян Чупрынскі прыняў пасвячэнне дыяканату ў супольнасці айцоў марыянаў

9 мая 2020 года супольнасць айцоў марыянаў павялічылася на пяць дыяканаў, паведамляе seminarium.marianie.pl. Дапаможны біскуп Элцкай дыяцэзіі Адрыян Гальбас SAC удзяліў дыяканскае пасвячэнне семінарыстам кангрэгацыі. Сярод іх і наш суайчыннік Ян Чупрынскі МІС, які паходзіць з Барысава. У сваёй гаміліі іерарх закрануў тэму прыняцця Евангелля ў сваё сэрца як жывога Слова, каб такім чынам быць больш падобным да Езуса Хрыста, ...

Читать далее »

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі