Архив меток: ахвяры

У касцёлах Беларусі памоляцца ў інтэнцыі ахвяраў дарожна-транспартных здарэнняў

Біскупы Беларусі заклікаюць 18 лістапада памаліцца за тых, хто загінуў у дарожна-транспартных здарэннях, паведамляе Catholic.by. Згодна з рашэннем Пленарнай Асамблеі ААН ад 26 кастрычніка 2005 г. у трэцюю нядзелю лістапада адзначаецца сусветны дзень памяці ахвяраў дарожна-транспартных здарэнняў. З гэтай нагоды беларускія біскупы заклікаюць усіх святароў і вернікаў да малітвы ў інтэнцыі ахвяраў ДТЗ падчас святых Імшаў у нядзелю 18 лістапада. ...

Читать далее »

«Мы памятаем»: у Гродне ўшанавалі памяць ахвяр Халакоста

Гродна далучыўся да сусветнай акцыі «Мы памятаем», якая праводзіцца ва ўсім свеце 27 студзеня, ў Дзень памяці ахвяраў Халакосту. Адзначыць памятную дату разам з прадстаўнікамі яўрэйскай абшчыны прышлі прадстаўнікі духаненства і неабыякавыя гаражане. Сустрэча адбылася пры ўваходзе ў былое гета. 27 студзеня 1945 года Чырвоная армія вызваліла адзін з самых страшных канцлагераў Другой сусветнай вайны — Аўшвіц-Біркенаў. У гэты лагер вывозілі і вялікую колькасць гродзенскіх яўрэяў. ...

Читать далее »

Пантыфік моліцца за ахвяр урагану ў ЗША

Францішак выказаў сваю духоўную блізкасць жыхарам амерыканскіх штатаў Тэхас і Луізіяна, якія пацярпелі ад моцнага ўрагану. У спачувальным пасланні, скіраваным за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна на імя кардынала Дэніэла Дзі Нарда, старшыні Канферэнцыі Біскупаў ЗША, Святы Айцец адзначыў, што «быў глыбока засмучаны трагічнай гібеллю людзей і вялізарным матэрыяльным уронам» па прычыне стыхійнага бедства. Пантыфік запэўніў у сваіх малітвах «за ...

Читать далее »

У вёсцы Мікалаева Шумілінскага раёна ўшанавалі памяць былых вязняў Беразвечча

На месцы пахавання адбылася святая Імша, якую ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. У богаслужэнні прынялі ўдзел канцлер курыі кс. Віктар Місевіч, эканом дыяцэзіі кс. Вячаслаў Барок, лепельскі дэкан кс. Уладзімір Заянчкоўскі, афіцыял біскупскага суда а. Сяргей Мацюшонак OFMCap, пробашч парафіі ў Мікалаеве кс. Аляксандр Півавар. Прысутнічаў таксама праваслаўны святар з Беларускай аўтакефальнай царквы. Нагадаем, што 26 чэрвеня 1941 года ...

Читать далее »

Пантыфік салідарны з ахвярамі землятрусу ў Італіі

Перад малітвай “Анёл Панскі” 30 кастрычніка Папа Францішак выказаў сваю салідарнасць з жыхарамі цэнтральнай Італіі, якія пацярпелі ад землятрусу, паведамляе Ватыканскае радыё. “Таксама сёння раніцай было моцнае страсенне. Я малюся за параненых і за сем’і, якім быў нанесены сур’ёзны ўрон, а таксама за тых, хто ўдзельнічае ў выратаванні і дапамозе. Няхай Уваскрослы Пан дасць ім сілу, а Божая Маці іх ...

Читать далее »

Святы Айцец памаліўся за ахвяраў землятрусу ў Італіі

Падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 24 жніўня Папа Францішак правёў ружанцовую малітву з вернікамі ў інтэнцыі ахвяраў моцнага землятрусу, які адбыўся ноччу ў цэнтральнай Італіі. “Я падрыхтаваў сённяшнюю катэхезу, на тэму блізкасці Езуса, як і кожную сераду гэтага Году Міласэрнасці. Але перад навінамі аб землятрусе, які адбыўся ў цэнтральнай Італіі, разбурыўшы цэлыя раёны і пакінуўшы загінуўшых і параненых, не магу ...

Читать далее »