Архив меток: адвэнт

Час падрыхтоўкі

У Рыма-каталіцкім касцёле 29 лістапада распачынаецца Адвэнт — перыяд года, які дапамагае падрыхтавацца да ўрачыстасці Божага Нараджэння. Хоць Адвэнт ужо больш не лічыцца посным часам, ён прасякнуты сумам па тым, што ў нашай душы штосьці можа яшчэ аддаляць нас ад Бога і бліжніх. Хрыстос быў і будзе заўсёды. Ён стаў чалавекам, каб даць людзям магчымасць вярнуцца ў страчаны стан еднасці ...

Читать далее »

Як правільна браць пастановы на Адвэнт?

Неўзабаве пачнецца час Адвэнту. Сёння, вяртаючыся з касцёла, я мела невялікую спрэчку з сябрам. Я сцвярджала, што пастановай павінна быць адмова ад тых рэчаў і грахоў, якія нас разбураюць: не курыць, не піць алкаголю, не сварыцца. Мой сябар запярэчыў, што пастанова павінна быць адмовай ад тых рэчаў, якія мы больш за ўсё любім, напрыклад, кіно ці шакалад. Гэта значыць, у ...

Читать далее »

Рэдакцыя “Каталіцкага Весніка” распрацавала ўнікальны каляндар на Адвэнт для дзетак

Прапануем увазе нашых чытачоў дзіцячы Каляндар на Адвэнт. Ідэя календара ў тым, каб заахвоціць дзетак да больш руплівага перажывання часу чакання Божага Нараджэння. Каляндар выкананы, як мазаіка. Дзеткам неабходна запоўніць малюнак Батлейкі, наклейваючы элементы, якіх не хапае. Сёлетні Адвэнт пачынаецца 29 лістапада, таму і даты на календары адпаведныя – ад 29 да 24. Каляндар на Адвэнт вельмі папулярны ў парафіях ...

Читать далее »

4 нядзеля Адвэнту. 21.12.2014

+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. У той час: Бог паслаў анёла Габрыэля ў горад галілейскі, які называўся Назарэт, да Дзевы, заручанай з мужам па імені Юзаф, з дому Давіда, а імя Дзевы — Марыя. Анёл, увайшоўшы да яе, сказаў: Вітай, поўная ласкі, Пан з Табою. Яна ж збянтэжылася ад словаў ягоных і разважала, што гэта за прывітанне. І сказаў ...

Читать далее »

3 нядзеля Адвэнту. 14.12.2014

+ Чытанне святога Евангелля паводле Яна. З’явіўся чалавек, пасланы ад Бога; імя ягонае было Ян. Ён прыйшоў дзеля сведчання, каб сведчыць пра Святло, каб усе паверылі праз яго. Не быў ён святлом, але быў пасланы, каб сведчыць пра Святло. І вось сведчанне Яна. Калі юдэі паслалі з Ерузалема святароў і левітаў, каб яны спыталіся ў яго: Хто ты? Ён абвясціў, ...

Читать далее »

Рараты ў Вілейцы: Каб не праспаць і выйсці насустрач Збаўцы!

Адвэнт – гэта час чакання. Перыяд Адвэнту падзяляецца на дзве часткі: час да 16 снежня рыхтуе нас да асабістай сустрэчы з Езусам Хрыстом напрыканцы вякоў, час пасля 16 снежня дапамагае нам непасрэдна падрыхтавацца да свята Божага Нараджэння, паведамляе vilejka.by. Чалавек заўсёды чагосьці чакае. Гэта можа быць заканчэнне школы ці працоўнага дня, нараджэння дзіцяці ці спакойнага вечара і смачнай вячэры. Але ...

Читать далее »

2 нядзеля Адвэнту. 07.12.2014

+ Чытанне святога Евангелля паводле Марка. Пачатак Евангелля Езуса Хрыста, Сына Божага. Як напісана ў прарока Ісаі: Вось Я пасылаю Анёла Майго перад Табою, які падрыхтуе дарогу Тваю. Голас таго, хто кліча ў пустыні: падрыхтуйце дарогу Пану, раўняйце сцежкі Яму. З’явіўся Ян, хрысцячы ў пустыні і абвяшчаючы хрост пакаяння для адпушчэння грахоў. І выходзілі да Яго ўся краіна юдэйская і ...

Читать далее »

Рараты ў Глыбокім: Прыйдзі, Збаўца, мы Цябе чакаем

«Прыйдзі, мы Цябе чакаем, Прыйдзі, так як новага дня святло…» У глыбоцкім касцёле а палове сёмай раніцы шматлюдна. Тры разы на тыдзень дарослыя і дзеткі са свечкамі і ліхтарыкамі ў руках спяшаюцца на раратнюю св.Імшу. Жаданне даўжэй паспаць адыходзіць на другі план перад тым, як прагненне асвятліць шлях Хрысту займае ў нашым сэрцы найбольшае месца. З заспанымі вачыма, але ўсмешкай ...

Читать далее »

Падрыхтоўка да сустрэчы

Надышоў чарговы Адвэнт — літургічны перыяд, які папярэднічае Божаму нараджэнню. Для некаторых ён пяты, дзясяты або трыццаты. Закончыцца Адвэнт 24 снежня. Убачыўшы святара ў фіялетавай вопратцы каля алтара, мы можам падумаць, што надышоў чарговы час пакаяння, аднак гэта не зусім так. На ўзнікненне Адвэнта ў Рыма-каталіцкім Касцёле паўплывалі дзве традыцыі — рымская і гальская. Да апошняга часу пераважала ўспрыманне Адвэнта, ...

Читать далее »

1 нядзеля Адвэнту. 30.11.2014

+ Чытанне святога Евангелля паводле Марка. Аднойчы: Езус сказаў вучням сваім: Глядзіце, чувайце, бо не ведаеце, калі настане час той. Падобна гэта да чалавека, які, вырушаючы ў далёкую дарогу, пакінуў дом свой, даў слугам сваім уладу, і кожнаму сваю працу, і загадаў брамніку чуваць. Дык чувайце ж і вы, бо не ведаеце, калі прыйдзе гаспадар дому: увечары, ці апоўначы, ці ...

Читать далее »